УВАГА! АДЧЫНЕНА НОВАЯ СТАРОНКА КХП — БНФ “НАРОДНАЯ ПАРТЫЯ”

posted Dec 11, 2010, 8:12 PM by Адміністратар Навін   [ updated Jan 7, 2011, 6:35 AM ]
1-га верасьня гэтага года ў дзень уступленьня ў сілу лукашысцкага закону аб кантролі над Інтэрнэтам былі зьнішчаныя (фармальна невядома кім) усе старонкі Народнага Фронту, што знаходзіліся на сэрверы Алеся Вінакурава. (чатыры “сайты”). Перад гэтым па іншых прычынах перасталі існаваць яшчэ дзьве старонкі <zianonpazniak.de> i <pazniak.com>. Страчана істотная для нас плошча інфармацыі ў Сеціве.

Цяпер мы адчыняем навую старонку Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ пад назовам “НАРОДНАЯ ПАРТЫЯ”. Адрас СТАР — http://www.narodnaja-partyja.org/ (Неўзабаве будзе, таксама, адчынены новы афіцыйны “сайт” Зянона Пазьняка.)

На новай СТАР заплянавана зрабіць <архіў матэрыялаў>, якія былі зьмешчаныя на ранейшых інтэрнэт-старонках, акрамя самай першай старонкі Фронту і КХП — БНФ, зробленай Уладзімерам Старчанкам (яна не захавалася, хаця частка матэрыялаў была перанесена ў <pbpf.org>).

З шасьці інтэрнэт-старонак, матэрыялы якіх будуць зьмешчаныя ў архіве, найбольшай увагі з гледзішча інфармацыі заслугоўваюць партыйная старонка <pbpf.org> i неафіцыйная старонка <zianonpazniak.de>, якую стварыў, сфармаваў і вёў энтузіяст беларушчыны, прыхільнік Адраджэньня і палітыкі КХП — БНФ Пятрусь Кеўлаў. Матэрыялы <pbpf.org> амаль поўнасьцю перанесены ны старонку “Народная Партыя”.

Новая Старонка Партыі яшчэ будзе дарабляцца і напаўняцца па ходу яе існаваньня, але ад сёньняшняга дня яна ўжо ў Сеціве.

Зянон Пазьняк