МІРАСЛАЎ КУЛЕБА: ІМПЭРЫЯ НА КАЛЕНЯХ

posted Feb 23, 2011, 7:31 AM by Адміністратар Навін   [ updated Feb 23, 2011, 7:32 AM ]
Менавіта подзьвіг чачэнскага народу сарваў пляны Масквы па імпэрскаму рэваншу пасьля першага вітка развалу Імпэрыі ў 1991 годзе. За гэта чачэнскім змагарам павінны быць удзячныя народы (у тым ліку беларускі), якія захавалі сваю дзяржаўную незалежнасьць у “лихие годы беспредела”, як самы расейцы называюць 1990-я гады.

Масква не магла дазволіць сабе вайну на два франты. Яе магутная, узброеная да зубоў шматтысячная армія цярпела паразу за паразай ад невялікай, але цудоўна арганізаванай партызанскай арміі Ічкерыі (6 тысячаў ваяроў). Нямногія ў нас зразумелі, што ў 1996 годзе, калі ў Беларусі пускаў карані прамаскоўскі марыянэткавы рэжым, Масква ўжо рыхтавалася да брутальнага захопу Беларусі. Нават на правінцыі міліцыянты распавядалі ня крыючыся: “А нам скоро нашівкі перешьют на россійскіе. Із Мінска генерал пріезжал і расказывал...” Але дзясяткі тысячаў беларускіх патрыётаў біліся з паліцэйшчынай і гэбоўшчынай на вуліцах Менска ў абароне сваёй незалежнай дзяржавы.

Беларускія змагары заявілі, што будуць абараняць Айчыну супраць маскоўскай агрэсіі ўсімі мэтадамі, як таго патрабуе Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. А тут ў жніўні 1996 года чачэнскія партызаны імклівым ударам выбілі маскоўскіх акупантаў з Грознага. Пляны Масквы паламаліся. Крэмль вымушаны быў перайсьці да іншай тактыкі: паступовага аслабленьня і зьнішчэньня Беларусі. Але гэты шлях беспэрспэктыўны. На вачах усяго чалавецтва загнівае і гіне сама Імпэрыя Зла.

Мы публікуем фрагмэнты кнігі польскага публіцыста і ваеннага гісторыка Міраслава Кулебы (нар. 1958 г.) — Miroslaw Kuleba. Imperium na kolanach. Wojna w Czeczenii. 1994-1996. Warszawa, 1998. Кулеба ведае чачэнскіх змагароў не па кнігах. Падчас першай Чачэнскай вайны ён быў разам з ваярамі генэрала Дудаева на працягу васьмі месяцаў і стаўся сьведкам многіх баявых апэрацый. Трэба ведаць даўнюю і цяперашнюю гісторыю народа, які паставіў на калені Імпэрыю.

(Тэкст перакладу глядзець у разьдзеле “Кнігі”)

Перакладчык