АГЛЯД ЗАМЕЖНАГА ДРУКУ (25-26.02.2011)

posted Feb 28, 2011, 9:41 PM by Адміністратар Навін   [ updated Feb 28, 2011, 9:43 PM ]
“Працоўныя мігранты”

25 лютага 2011 г. нідэрляндская газэта “De Volkskrant” напісала пра дыскусіі ва ўрадавых колах Нідэрляндаў. Разглядаецца магчымасьць прыняцьця закона, які будзе дазваляць выдаляць з краіны польскіх грамадзянаў, якіх ня хочуць бачыць у сябе нідэрляндцы. У еўраколах гучаць галасы, што гэта не будзе адпавядаць закону аб вольным перамяшчэньні эўраграмадзянаў па ўсім Эўразьвязе. Выступіў амбасадар Польшчы ў Нідэрляндах Януш Станчык. Ён “заклапочаны кліматам, які склаўся ў Нідэрляндах у адносінах да ўсходне-эўрапейскіх працоўных мігрантаў”. Нідэрляндцы папікаюць палякаў, што тыя не прытрымліваюцца сацыяльных правілаў і ўжываюць шмат алкаголю.

Наш камэнтар: Ужо і тэрмін узьнік: “працоўныя мігранты” (!). Эўрацыганэрыя! Што робіцца з Эўропай?!

Алесь Хадасевіч


“Расстраляць усіх бамжоў”

25 Лютага 2011 г. бэльгійская газэта “De Standaard” напісала з Расеі. Бургамістар сібірскага горада Чыты Анатолі Міхалёў падчас афіцыйнага выступу на пасяджэньні гарадзкой рады заявіў, што трэба расстраляць усіх бамжоў у горадзе. Іх налічваецца 3 тысячы, яны выжываюць пры 30-градусным марозе. Міхалёў ёсьць сябрам пуцінскай партыі “Едіная Россія”. Цяпер Міхалёў абвяргае свой выступ, але сьведкі пацьвярджаюць факт. Паводле афіцыйнай статыстыкі, у Расеі ад 150 да 300 тысячаў бамжоў. Але экспэрты мяркуюць, што іх каля 2 мільёнаў на 141,2 мільён жыхароў Расеі.

Наш камэнтар: Пуцінскі гуманізм у дзеяньні на шырокіх прасторах Расеі.

Юрка Марозаў


Зьніклі фатаграфіі

25 лютага 2011 г. славацкая газэта “Novy Cas” апублікавала артыкул пад тытулам “Захад шкадуе, што меў сувязь з “лівійскім шаленцам”: Кадафі і Саляна зьніклі з Рады Эўразьвязу”. Газэта публікуе шэраг фотаздымкаў, на якіх пазіруюць разам з Кадафі эўралідэры Салана, Бэрлусконі, Блэр, Ван Рампэй і г.д. Усьмешкі, пацісканьні рук, лёгкія паклоны, “мір-фройндшафт-нафта”... Апошнімі днямі гэтыя фота віселі ў будынку Рады Эўразьвязу. І вось яны зніклі.

Наш камэнтар: А віселі б там вечна, калі б лівійскі народ магутным ударам не перакуліў фальшывую “гармонію” заходніх дэмакратыяў і дыктатара-забойцы. Цікава, а ці вісяць там ганебныя фота, на якіх эўрадзеячы абдымаюцца з Лукашэнкам?

Алесь Хадасевіч


Будуць “трымцець і баяцца...”

25 лютага 2011 г. нарвэжская газэта “Aftenbladet” паведаміла, што ЗША, Эгіпет і заходнеэўрапейскія краіны разглядаюць магчымасьць ваеннага ўмяшальніцтва ў Лівіі. Міністар абароны Італіі Ігнацыя ля Руса заявіў, што італьянскі флёт гатовы да дзеяньняў.

Наш камэнтар: Цалкам зразумелая пазыцыя Італіі. Гэта ёсьць самая блізкая да Лівіі эўрапейская краіна. Італія баіцца ўсяго: абстрэлаў ракетамі з тэрыторыі Лівіі, наплыву лівійскіх уцекачоў на сваю тэрыторыю, экалагічнай катастрофы ў сувязі з абяцанкамі Кадафі падпаліць-узарваць нафтавыя аб'екты, спыненьня паставак лівійскай нафты (калапс італьянскай эканомікі). Вось што значыць быць суседам краіны, якой кіруе шаленец і ягоная хунта.

На вялікі жаль, суседзі Беларусі не прыслухоўваюцца да папярэджаньняў беларускіх патрыётаў. Зусім нядаўна яны мілаваліся з мясцовым шаленцам, хвалілі яго, абяцалі яму грошы. Яны аплочвалі і аплочваюць імітатараў ад псэўдаапазыцыі, наладжваюць для мілінкевічаў-вінцучкоў ганебныя “сустрэчы з донарамі”, на якіх ідзе “распіл грантаў” (якое слоўца прыдумала беларуская моладзь!). Суседзі не задумваюцца аб тым, што ў выніку гэтай тупіковай палітыкі нават у блізкім часе можа паўстаць сытуацыя, калі ім прыйдзецца “па-добрасуседску” мабілізаваць свае арміі і флаты, трымцець і баяцца...

Алесь Хадасевіч


“Дзень савецкай акупацыі”

25 лютага 2011 г. польская газэта “Gazeta Wyborcza” паведаміла: “У Грузіі ўпершыню адзначаецца “Дзень савецкай акупацыі” у памяць аб скарэньні рэспублікі ў 1921 годзе Чырвонай арміяй. “Гэта ёсьць самы трагічны дзень у нашай найноўшай гісторыі.” — сказаў прэм'ер Грузіі Ніка Гуйлавуры падчас урачыстых мерапрыемстваў у Тбілісі. 90 гадоў таму савецкія войскі захапілі Грузію, здушыўшы маладую рэспубліку, незалежную ад Масквы на працягу ўсяго трох гадоў, і ўсталявалі камуністычны рэжым, які існаваў 70 гадоў, да падзеньня Савецкага Саюза”.

Наш камэнтар: Такі Дзень Памяці патрэбны ня толькі грузінам.

Алесь Хадасевіч


“Пра гэта трэба памятаць”

26 лютага 2011 г. партугальская газэта “Jornal de Noticias” паведаміла, што амбасадар Лівіі ў Адзіс Абэбе, прадстаўнік краіны ў Афрыканскім Зьвязе Алі Авідан асудзіў рэжым Кадафі за празьмернае ўжываньне сілы і замежных наёмнікаў супраць цывільнага насельніцтва.

Наш камэнтар: Ці можна ўявіць сабе, каб нехта з дзеячаў лукашэнкаўскай дыпляматыі асудзіў злачынствы рэжыму? Наўрад ці. Гэбэ, як вядома, “не здаецца”... Але адразу ж пасьля падзеньня рэжыму гэбэ бяжыць засьведчываць сваю вернасьць новым уладам. Пра гэта трэба памятаць усім, хто змагаецца за вызваленьне Айчыны.

Юрка Марозаў


“Актыўная паранойя на фінальнай стадыі эвалюцыі”

26 лютага 2011 г. іспанская газэта “El Mundo” апублікавала інтэрв'ю з Хэсусам дэ ля Гандара, дырэктарам псіхіятрычнай службы мэдычнага цэнтру горада Бургаса. Псіхіятр прааналізаваў дзеяньні Кадафі і, як прыклад, ягоны апошні публічны выступ перад грамадзянамі: “Ягоная прамова, імпэтная і поўная ірацыянальнай злосьці, мае ўсе прыкметы, якія належаць асобе, што прадстаўляе карціну актыўнай параноі на фінальнай стадыі эвалюцыі”.

Наш камэнтар: Чаму псіхіятры суседніх з Беларусьсю краін дагэтуль не выказаліся наконт дыягназа начальніка дыктатуры? Яны мяркуюць, што гэта ня ёсьць пагроза для іхных народаў? Яны памыляюцца.

Алесь Хадасевіч


Традыцыі змаганьня

26 лютага 2011 г. французкая газэта “Le Figaro” апублікавала артыкул пад тытулам “Кірэнаіка, гістарычны рэгіён паўстаньняў”. Усходняя частка Лівіі, — Кірэнаіка, — з першых дзён паўстаньня супраць рэжыму Кадафі ўзьнялася на барацьбу і хутка вызвалілася ад цэнтральнай улады. Менавіта Кірэнаіка была цэнтрам народнай вайны пад кіраўніцтвам нацыянальнага героя Амара Махтара супраць італьянскай каланіяльнай акупацыі ў 1920-30-я гады. Памяць аб героі, забітым акупантамі ў 1931 годзе, жыла і жыве ў народнай душы.

Наш камэнтар: Сёньняшняя барацьба і вызваленьне ад прыгнёту базуецца на вялікай гістарычнай традыцыі, на памяці аб героях і пакутніках нацыі. Гісторыя натхняе народ, які ліквідуе ненавісную і варварскую дыктатуру.

У Беларусі таксама ёсьць рэгіёны і гарады, славутыя сваім змаганьнем і перамогамі над ворагам. Днямі грамадзкасьць Магілева ўрачыста адзначыла 350-годдзе вызваленьня горада ад маскоўскіх захопнікаў. Людзі з гонарам успаміналі, як беларусы выбілі ўшчэнт 7-тысячны расейскі акупацыйны гарнізон. “Тройчы сьвятая Ворша” (як называлі ўсходні фарпост ВКЛ нашы продкі) называлася маскоўцамі “тройчы праклятай” (бо беларусы разьбілі іх тут тройчы ў вялікіх бітвах). Гераічная Случчына стала Фэрмапіламі супраць маскоўскага Патопу 1920 года. У 1864 г. вялікі Кастусь Каліноўскі папярэджваў наш народ: “Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасьліва, калі над табою Маскаля ўжо ня будзе”.

Юрка Марозаў


Ўзьнялі Сьцяг

26 лютага 2011 г. італьянская газэта “La Stampa” напісала, што лівійская дэлегацыя пры ААН зьняла зялёны сьцяг рэжыму Кадафі і ўзьняла на флагштоку перад будынкам ААН нацыянальна-дзяржаўны сьцяг, забаронены Кадафі.

Наш камэнтар: Беларускія патрыёты абавязкава скінуць акупацыйную савецкую анучу з флагштока ААН і ўздымуць на ганаровым месцы наш сьвяты нацыянальны Бел-Чырвона-Белы сьцяг.

Алесь Хадасевіч


“Яны будуць злоўленыя і пакараныя”

26 лютага 2011 г. польская газэта “Gazeta Wyborcza” паведаміла, што сілы дзяржбясьпекі і верныя Кадафі войскі страляюць па дэманстрантах і ў той жа час робяць усё, каб у сьвет не патрапілі здымкі гэтых рэпрэсій.

Наш камэнтар: Расправа над народам выклікае адэкватную рэакцыю людзей. Тэлеканалы розных краінаў паказалі, як падчас дэманстрацыі жанчыны і мужчыны казалі журналістам: “Мы не дапусьцім, каб гэтыя злачынцы ўцяклі за мяжу. Яны будуць злоўленыя і пакараныя”.

Той, хто страляе ў свой народ, павінен ведаць — яго зловяць і пакараюць.

Юрка Марозаў