ЗАМЕЖНЫ ДРУК (27-28.02.2011)

posted Mar 4, 2011, 6:43 PM by Адміністратар Навін   [ updated Mar 4, 2011, 6:45 PM ]
У закладніках ўвесь народ

27 лютага 2011 г. нямецкая газэта “Frankfurter Allgemeine Zeitung” напісала, што клан Кадафі змагаецца ўжо не за ўладу, а за выжываньне. Усё бліжэй падступаюць да сталіцы паўстанцкія атрады і войскі, якія перайшлі на бок народу. Вядома, што ў першыя дні паўстаньня спэцслужбы рэжыму захапілі і гвалтам даставілі ў Трыпалі шэраг выдатных апазыцыйных інтэлектуалаў, напрыклад, з Бэнгазі. Рэжым выкарыстоўвае гэтых людзей як закладнікаў.

Наш камэнтар: У дыктатараў розныя маштабы злачынства. Так, начальнік антыбеларускага рэжыму і ягоная хунта ўзялі ў закладнікі ўвесь наш народ.

Юрка Марозаў


Пртрабаваньне забараніць камуністаў

27 лютага 2011 г. славацкая газэта “Hospodarske Noviny” апублікавала артыкул пад тытулам “Чэхі хочуць забараніць камуністаў”. Газэта напісала: “Бальшыня чэхаў выступае за забарону камуністычнай партыі. Паводле апытаньня агенцыі SANEP, больш за палова нашых заходніх суседзяў паслалі б да палітычнай мінуўшчыны колішнюю адзіную ўладную партыю. Аб спробе забараніць камуністычную партыю ў судовым парадку ў Чэхіі пачалі казаць пасьля скандальнага выступу камуністычнай дэпутаткі Марты Сэмэлавай, якая 11 лютага ў Палаце прадстаўнікоў услаўляла памежнікаў, што пры мінулым рэжыме стралялі па тых, хто хацеў уцячы на Захад. Яна нават назвала памежнікаў ахвярамі, бо многія з эмігрантаў пасьмелі ўжываць супраць іх зброю”.

Наш камэнтар: Камуністычныя і фашыстоўскія партыі (абое рабое) павінны быць забаронены ва ўсім сьвеце і ў нашай краіне. Нават калі яны перафарбуюцца ў “Справедлівый мір”.

Алесь Хадасевіч


Важны досьвед

27 лютага 2011 г. чэшская газэта “Ceske Noviny” паведаміла: “Апанэнты рэжыму Кадафі ва ўсходняй частцы Лівіі абвясьцілі аб утварэньні Народнай рады. Але яна не зьяўляецца часовым урадам, а “тварам рэвалюцыі на пераходны пэрыяд”, заявіў прадстаўнік новай рады на прэс-канфэрэнцыі ў Бэнгазі. Рада, паводле агенцыі Reuters ня бачыць ніякой магчымасьці для якіх-кольвечы перамоваў з Кадафі”. Рэвалюцыйныя войскі ужо падышлі вельмі блізка да сталіцы, вызваліўшы горад Завію, які некалькі дзён змагаўся супраць рэжыму ў поўным абкружэньні. Набліжаецца апошняя бітва за Трыпалі.

Наш камэнтар: Народная рэвалюцыя з першых дзён павінна ўтвараць ворган цэнтральнай рэвалюцыйнай улады і яе прадстаўніцтвы на ўсёй вызваленай ад дыктатуры тэрыторыі краіны. Важны досьвед Лівійскай рэвалюцыі.

Алесь Хадасевіч


Народ — сіла

27 лютага 2011 г. швэдская газэта “Dagens Nyheter” напісала: “Міністар замежных справаў ЗША Гілары Клінтан сказала ў нядзелю, што ЗША шукаюць кантакт з лівійскімі апазыцыйнымі групоўкамі. Клінтан патлумачыла, што ЗША не вядуць перамоваў з Кадафі”.

Наш камэнтар: Калі народ паўстае і валіць злачынны рэжым, то нават магутныя дзяржавы лічацца зь ягонай воляй і ягонай сілай. Яны наладжваюць адносіны з народным урадам і адварочваюцца ад дыктатуры. У сьвеце шануюць тых, хто не ўкленчывае перад шызафрэнікамі ў маршальскіх пагонах.

Юрка Марозаў


Палююць на дыктатара

27 лютага 2011 г. нарвэжская газэта “Nordlys” паведаміла са спасылкай на ангельскую газэту “The Times” і дацкую “Nettavisen”, што былыя армейскія камандзёры дэзэртавалі ў знак пратэсту супраць таго, што рэжым Кадафі брутальна заатакаваў сіламі наёмнікаў свой народ. Камандзёры сфармавалі частку з больш чым 1000 жаўнераў-рэзэрвістаў ва Усходняй Лівіі і паслалі яе на штурм Трыпалі. На здымку ў газэце: рэзэрвісты атрымліваюць уніформу і зброю, маладыя мужчыны гатовыя змагацца супраць рэжыму. Вядома, што спэцыяльныя атрады ўжо палююць на Кадафі. Дыктатар хаваецца ад іх, перасоўваючыся з аднаго дома ў іншы. Экспэрт па Лівіі з цэнтру афрыканскіх дасьледваньняў пры Капэнгагенскім унівэрсітэце Сціг Енсэн заявіў: “Мы пачулі, што людзі хочуць ісьці маршам на Трыпалі і шмат узброеных груповак сабраліся разам, каб ісьці на Трыпалі. Цікава будзе паглядзець, што будзе рабіць Кадафі і што будзе з лаяльнымі яму людзьмі. Калі рэвалюцыйныя гвардзейцы Кадафі застануцца яму вернымі, то ў іх няма ніякіх шансаў”.

Наш камэнтар: Палююць на дыктатара, які лічыў сваёй здабычай паняволены народ.

Алесь Хадасевіч


Расейцы хацелі б пратэставаць

27 лютага 2011 г. летувіская газэта “Lietuvos Rytas” апублікавала артыкул пад тытулам “Палова расейцаў хочуць пратэставаць”. Газэта напісала: “Амаль палова жыхароў Расеі (49%) незадаволены сытуацыяй у краіне і гатовыя пайсьці пратэставаць на вуліцы, як паказалі вынікі апытаньня, праведзенага фондам дасьледваньня грамадзкай думкі, пра што паведаміў “Інтэрфакс”. 45% апытаных расейцаў прызналіся, што ня хочуць пратэставаць”.

Наш камэнтар: Цікавыя фармулёўкі: “хочуць пратэставаць”, “гатовыя пратэставаць”... Вядома, што Маскву і ўсю сонную Расею вельмі ўразіў маштаб народнага пратэсту ў Менску 19 сьнежня летась. У Маскве (12 мільёнаў насельніцтва) пад дудку псэўдаапазыцыі рэгулярна зьбіраюцца ад 100 да 600 асобаў.

Юрка Марозаў


“А потым — народны трыбунал”

28 лютага 2011 г. ангельская газэта “Guerdian” паведаміла, што часовы ўрад Эгіпту забараніў былому прэзыдэнту Мубараку пакідаць краіну і замарозіў рахункі і актывы яго і членаў ягонай сям'і. Аналітыкі мяркуюць, што рыхтуецца сьледства і суд над Мубаракам.

Наш камэнтар: Лагічныя дзеяньні часовага ўраду пасьля перамогі рэвалюцыі. Начальнік дыктатуры і ягоная сям'я павінны заставацца ў краіне, пад моцнай аховай. У адносінах да паўнагадовых сяброў клана павінны быць праведзены сьледчыя дзеяньні на прадмет крымінальнай адказнасьці за злачынствы, а потым — народны трыбунал.

Алесь Хадасевіч


Народ і дыктатары

28 лютага 2011 г. румынская газэта “Evenimentul Zilei” паведаміла пра інтэрв'ю, якое даў амэрыканскім журналістам Кадафі ў Трыпалі. Ён сказаў: “Народ любіць мяне. Яны гатовыя памерці за мяне”.

Наш камэнтар: Зусім нядаўна прыкладна тое ж самае сказаў быў начальнік антыбеларускага рэжыму па БТ. Наконт таго, што “мы пойдзем у зямлянкі і будзем абараняцца...” На гэта беларусы скруцілі яму дулю. Як жа хочацца тыранам, каб за іх паміраў народ. Але не дачакаюцца.

Юрка Марозаў


Падтрымка Амэрыкі

28 лютага 2011 г. аўстрыйская газэта “Der Standard” паведаміла, што ЗША накіравалі бліжэй да Лівіі свае авіяносцы.

Наш камэнтар: Вялікая дэмакратычная краіна ўжо ня раз папярэджвала шалёнага Кадафі, што ня будзе талераваць ягоны зьдзек з народу. Папярэджаньні цяпер падмацаваны важкімі аргумантамі. Магутная краіна падтрымлівае мужны народ, які змагаецца за волю.

Ні ў якой краіне шалёны тыран не павінен пачувацца беспакараным.

Алесь Хадасевіч


“Нідзе не схаваюцца”

28 лютага 2011 г. славацкая газэта “Hospodarske Noviny” апублікавала артыкул пад тытулам “Орбан паабяцаў, што пасодзіць сацыялістаў”. Газэта напісала: “Угорскі прэм'ер Віктар Орбан на сацыяльнай сетцы Facebook паабяцаў сурова караць сацыялістаў, якія, на ягоную думку, за восем гадоў сваёй улады кінулі краіну ў пазыках, як ніколі. Ён плянуе ўзмацніць ролю пракуратуры, якая будзе займацца выпадкамі карупцыі пад былымі ўладамі і пасылаць вінаватых за краты. Орбан у сваёй заяве нагадаў, што ва Угоршчыне ўжо нельга будзе дзейнічаць беспакарана, як гэта адбывалася ў папярэднія восем гадоў”.

Наш камэнтар: Прэм'ер і ягоная кансэрватыўная ўлада сур'ёзна бяруцца за кліентаў Масквы — перафарбаваных у ружовае камсамольцаў і камуністаў. Нідзе не схаваюцца камунякі ад адказнасьці за свае злачынствы, ні ва Угоршчыне, ні ў Беларусі. Нават калі пераназавуцца ў які-небудзь “справедлівый мір”.

Юрка Марозаў


“Атрымаюць па заслугах”

28 лютага 2011 г. польская газэта “Rzeczpospolita” апублікавала рэпартаж з вызваленага ад дыктатуры лівійскага горада Бэнгазі. Увечары на бульвары каля будынку рэвалюцыйнай адміністрацыі зьбіраюцца натоўпы людзей. Яны разгортваюць вялікія транспаранты і трымаюць у руках фотапартрэты сваіх блізкіх, забітых дыктатурай у мінулыя гады і падчас апошніх падзеяў. Людзі сьпяваюць гімн рэвалюцыі “Мы ніколі не здамося!” Яны патрабуюць суду і пакараньня забойцаў.

Наш камэнтар: Народ не дазволіць забыцца на пакуты і ахвяры. Забойцы ўсіх узроўняў атрымаюць па заслугах.

Юрка Марозаў