У менскім выданьні маскоўскай газэты-часопіса “Антенна” (ёсьць і артыкулы і рэклама, але галоўнае — тэлепраграма на шэраг каналаў) у нумары за 7-13 сакавіка сёлета зьявіўся артыкул пад тытулам “Моя Белораша”. Тытул гнюсны, з крыўляньнем, тыповы для акупацыйнага блюзьнерства. Але перад тытулам ёсьць яшчэ падтытулы, якія варта працытаваць: “Выбор участника “Евровидения” от Беларуси оказался в этом году мягко говоря неожиданным. Анастасия Винникова: “Щас спою!” (у расейскім тэксьце менавіта “щас” і яшчэ праблемы з транслітэрацыяй — заўвага рэдактара). Лічым вартым працытаваць таксама большую частку артыкула, падпісанага прозьвішчам “Сергей Маліновскій”: “Такое ощущение, что 22 отобранные заявки перемешали в мешке и достали победителя вслепую. “Кошкой в мешке” оказалась 19-летняя студентка иняза Анастасия Винникова. На “Евровидение” её собираются отправить с песьней “Рождённая в Беларуси” авторства Виктора Руденко и Евгения Олейникова. Композиция до боли напоминает нетленки группы “Чингис-хан”. А что? Хорошая песня, которая расскажет европейцам о нашей стране, — прокомментировала выбор фокус-группы директор дирекции спецпроектов ОНТ Анжелина Микульская. (...) Многие известные артисты в этом году отбор вообще проигнорировали. Похоже, мало кто уже верит в победу Беларуси на данном песенном конкурсе”. (Канец цытаты). Варта таксама даць у поўным аб'ёме пераклад-падрадкоўнік з песьні “ін'язаўкі” А. Віннікавай, якая зьбіраецца сьпяваць яе па-ангельску. “Антенна” зьмясьціла гэты падрадкоўнік: Малыш, я хочу, чтобы ты знал, Вскоре мы начнём представление! Мы уходим назад в историю. Белоруссия! Когда я носила звезду, (Назад в СССР), Я была такой же хорошей, Как моя мама. Почувствуй мою страсть! Мы идём по кругу, Рождённые в Белоруссии Времён СССР. Белоруссия Сумасшедшая и такая прекрасная! Время спешит, Всё рушится и проходит. Рождённые в Белоруссии Времён СССР. Белоруссия, Ты в моей памяти, Ты — моя страсть, Сделаем её старомодной — ты и я! Бриллианты и угощения Запада. Приезжай и убедись! Будь моим гостем! Ты останешься самой лучшей, Белоруссия! Когда всё пройдёт, Твоё имя будет сиять, как солнце. Ты по-прежнему одна такая, Добрая и старомодная. Мы идём по кругу... Ну, як вам “песенька”? Як кажа дырэктар дырэкцыі тав. Мікульская, “А что? Хорошая песня...” Нават непрыхільнага да беларушчыны аўтара артыкула ў “Антенне” уразіла адсталасьць і культурная неразьвітасьць выбару прадстаўнічкі і ейнага хіта. (І калі гэта 19-гадовая “ін'язаўка” пасьпела панасіць “звезду”?) Мы, у адрозьненьні ад аўтара публікацыі, ня верым, што прадстаўнікоў ад Беларусі на “Эўрабачаньне” перамешвалі і даставалі наўздагад з меха. Выбар быў архірацыянальным. Рэжыму трэба агаломшыць эўрагледачоў і журы вычварэнскімі і цынічнымі адносінамі да ўласнай краіны. Трэба, каб з нашай Беларусі сьмяяліся і нас не паважалі. І, зразумела, што прыдумала ўсё гэта не дырэктар дырэкцыі тав. Мікульская. Яна — дробная сошка ў гэтай антыбеларускай гульні. Так жа сама, як і ін'язаўская “сьпявачка”. Хаця вядома, што менскі “Ін'яз” за 60 гадоў свайго існаваньня нічым ня вызначыўся ў беларускай культуры і адукацыі, акрамя трох сваіх праяваў: русіфікацыі, путанізацыі і гэбізацыі. Рэдкія выключэньні з гэтага правіла толькі падкрэсьліваюць агульнасьць тэндэнцыі. Акупацыйны рэжым працягвае сваю антыбеларускую справу з лубянскага падворку. Ня будзе ў нас нармальнага культурнага жыцьця, нармальных прадстаўнікоў культуры ў замежжы, нармальных песень, пакуль ня будзе ліквідавана гэтая ўлада-пачвара. Янка Базыль |
• Навіны - Галоўная > Навіны - Цалкам >