ЗЬВЕСТКІ З ЗАМЕЖНЫХ ГАЗЭТ (10-11.03.2011)

posted Mar 14, 2011, 8:21 AM by Адміністратар Навін   [ updated Mar 14, 2011, 8:22 AM ]
Ідыятызм сытых, лянівых, самазакаханых

10 сакавіка 2011 г. нарвэжская газэта “Aftenposten” паведаміла пра спробу вызваліць дацкіх закладнікаў, якіх самалійскія піраты захапілі ў Адэнскай затоцы. Самалійскія ўрадавыя вайскоўцы атакавалі піратаў, але атака была адбіта. Ня менш за шесьць жаўнераў былі забіты. Дацкая сям'я з пяці асобаў і два сябры экіпажу не пацярпелі, але засталіся ў палоне. На здымку ў газэце: вясёлая дацкая сям'я на сваёй яхце. Здымак зробены да захопу. Разам з дарослымі тры падлеткі (13, 15 і 17-ці гадоў). Абедаюць зь віном, сьмяюцца, вельмі задаволеныя сабой.

Наш камэнтар: А на трэці дзень паўстаньня ў сталіцы Туніса ў студзені сёлета народ спыніў на цэнтральнай вуліцы горада аўтамабіль з нейкімі людзьмі. У багажніку машыны паўстанцы знайшлі зброю. Швэдаў (а гэта былі швэды) доўга кулялі па асфальце і ледзь не забілі. Потым высьветлілася, што швэды прыехалі ў Туніс (ужо ахоплены вайной!) “паляваць на дзікоў у прэрыях”. Іх пасьпелі выратаваць. Невядома чым скончыцца драма з дацкімі закладнікамі. Мабыць каралева будзе выплочваць піратам мільённы выкуп з кішэняў падаткаплацельшчыкаў. Магчыма яны загінуць. А было так камфортна паплаваць каля самалійскага берагу.

Паводзіны заходніх людзей часам уражваюць сваім ідыятызмам. Яны едуць на шпацыр і забаву пасярод народнай трагедыі. Ім ня страшна не таму, што яны “такія сьмелыя”. Гэта ня проста дурасьць. Гэта эгалітарызм пэрманэнтна сытых і вальяжных людзей, якія зьняважліва ставяцца да іншых народаў (для іх яны “макакі”). Яны самаўпэўненыя да ідыятызму, гэта такі гатунак мэгаламаніі. Такія ня здольныя спачуваць чужой бядзе, ім абы весяліцца і скакаць. Многія зь іх нават газэт не чытаюць і ня ведаюць нічога пра краіну, куды зьбіраюцца.

У Беларусі мы шмат такіх наглядзеліся. Некаторыя зь іх мелі нават журналісцкую акрэдытацыю. Некаторыя прыехалі былі з суседніх краінаў (Польшчы, Летувы). І проста “дуб дубам”... Нават не разумеюць таго, што ім распавядаюць беларусы. Не разумеюць таго, што адбываецца перад іхнымі вачыма. А потым ў іхных СМІ ўсплываюць экзатычныя рэпартажы пра нас, за якія на нармальным журфаку пагналі б прэч ужо з першага курса. Калі скончыцца гэты ідыятызм? (Але ён ня скончыцца).

Алесь Хадасевіч


Пазыцыя Сарказі

10 сакавіка 2011 г. дацкая газэта “Politiken” паведаміла, што прэзыдэнт Францыі Сарказі прапануе “накіраваныя паветраныя налёты” на Лівію. Францыя першай прызнала Нацыянальную Лівійскую Раду (кіраўніцтва паўстанцаў) як адзіны легітымны ворган дзяржулады ў Лівіі і высылае свайго амбасадара ў Бэнгазі, сталіцу паўстанцаў.

Наш камэнтар: Кожная антынародная дыктатура павінна памятаць нешта важнае. Яе могуць прызнаваць дэ факта і нават дэ юрэ, доўгі час “не заўважаць” яе злачынстваў. Але, калі ўздымаецца змагарны народ і валіць тыранію, то ад яе адварочваюцца ў сьвеце, хочуць бамбаваць і дапамагаюць у яе ліквідацыі. Але галоўным чыньнікам зьяўляецца ўсё-ткі народнае паўстаньне супраць прыгнёту.

Алесь Хадасевіч


“Гумар-сатыра”

10 сакавіка 2011 г. летувіская газэта “Kauno Diena” пісала пра рашэньне Эўразьвязу замарозіць банкаўскія рахункі Лукашэнкі і ягоных паплечнікаў у эўрапейскіх банках. Цытуем газэту: “Адзін з лідэрасаў беларускай апазыцыі эканасмістас Яраславас Раманчукас з лібэральнай Аб'яднанай грамадзянскай партыі сказаў газэце “Эўраабсэрвэр”, што Эўразьвяз павінен быць асьцярожным і берагчыся ад нячыстых трукаў Менску”.

Наш камэнтар: Усе ў Беларусі ўжо даўно сьмяюцца з “нашага Ярэка”, які аказаўся поўнай нікчэмнасьцю, підэрасам і агентасам. Але для Эўразьвязу і ягоных СМІ тыпу “Эўраабсэрвэр”, аказваецца, ён дагэтуль “лідэрас” і “эканамістас”. Гэты ідыятызмас з гатоўнасьцю перадрукоўваюць у суседняй з Беларусьсю краіне. Гумар-сатыра!

Юрка Марозаў


Горад мільярдэраў

10 сакавіка 2011 г. латвійская газэта “Diena” напісала пра статыстыку з часопіса “Форбс”, датычную найбагацейшых людзей плянэты. У сталіцы Расеі Маскве ёсьць 79 мільярдэраў. За апошні год іх стала там яшчэ больш. Гэта сусьветны рэкорд. 

Наш камэнтар: Шалёная сталіца няшчаснай імпэрыі. Трыюмфальнае шэсьце мільярдэрскай дзяржмафіі можа, аднак, кепска скончыцца. І скеміць не пасьпеюць, у чым справа, калі рэалізуецца на практыцы лютая нянавісьць мільёнаў абрабаваных людзей.

Юрка Марозаў


“І грошы даўно скрадзеныя”

11 сакавіка 2011 г. іспанская газэта “El Mundo” апублікавала інтэрв'ю з ветэранкай французкага спорту Тэрэз Бландо (цяпер ёй 97 гадоў). Яна засталася апошняй з 203 атлетаў, якія прадстаўлялі Францыю на Алімпійскіх гульнях у Берліне ў 1936 годзе. Бландо ўспамінае, як немцы сачылі за імі і паўсюль суправаджалі іх. Спартоўцы адчувалі гэта. Гітлер вельмі хацеў, каб немцы паказалі ўсяму сьвету сваю перавагу, і сапраўды Нямеччына набрала больш за ўсіх мэдалёў. Гэта была самая палітызаваная Алімпіяда ў гісторыі. Яна адбывалася на фоне актыўнага ўзбройваньня Нямеччыны.

Наш камэнтар: Пазьней гэтую гітлерскую Алімпіяду прызнаюць ганебнай. Для антычалавечай дыктатуры вельмі важна было прадэманстраваць “свой чалавечы твар”. Напярэдадні імпрэзы былі спынены рэпрэсіі супраць іншадумцаў. Берлінскія габрэі адчулі палёгку. Турыстаў і спартоўцаў паўсюль сустракалі з усьмешкамі актывісты гітлер-югенда, гатовыя дапамагчы і патлумачыць. Уся гэтая гульня ў гуманізм скончылася адразу пасьля Алімпіяды. Гітлерскі Райх на поўных парах ішоў на вайну і зьнішчэньне.

Многія заўважаюць выразныя аналогіі паміж гітлерскім алімпійскім штукарствам і цяперашняй алімп-кампаніяй Крамля-Лубянкі. Ужо цяпер людзі называюць ганьбай саму ідэю Алімпіяды ў Сочы побач з Каўказам, дзе разгортваецца народная вайна супраць імпэрыі. Ды і грошы ўжо даўно скрадзеныя, на месцы плянуемых алімпійскіх аб'ектаў катлаваны або нічога. Алімпійскі правал лубянскага Райху непазьбежны.

Алесь Хадасевіч


“Вось як яно аказалася”

11 сакавіка 2011 г. чэшская газэта “Lidove Noviny” напісала, што Расея прапанауе абмен шпіёнамі ЗША. На ўвязьненага ў ЗША “гандляра сьмерцю” Віктара Бута Масква гатовая памяняць падпалкоўніка ГРУ Андрэя Хлычава, які сядзіць 18-гадовы тэрмін у турме за выдачу таямніцаў па ядзернай зброі амэрыканцам.

Наш камэнтар: Вось як яно аказалася. Масква доўга прадстаўляла Бута “нявіннай ахвярай” і “дробным бізнэсмэнам”. І вось здалася, прапануе за арганізатара крымінальнага гандлю зброяй ва ўсім сьвеце сур'ёзную постаць. Ляснула чарговая лубянская хлусьня.

Алесь Хадасевіч