ПІЯНТКОЎСКІ ПРА КРАМЛЁЎЦАЎ, ІХНУЮ СУТНАСЬЦЬ І МЭНТАЛЬНАСЬЦЬ

posted Mar 15, 2011, 8:33 PM by Адміністратар Навін   [ updated Mar 15, 2011, 8:34 PM ]
У Крамля заўсёды існавала патаемная дыпляматыя, схаваная палітыка, палацавая эканоміка (“столы-распределітелі” і г.д.). Цяпер зьяўляецца і набірае моц яшчэ адзін від таямнічасьці — закулісныя прамовы, прамовы “для сваіх”. На час прамаўляньня нават адключаюць тэлекамэры і выводзяць з залі недалучаных да “сваіх”. І тут ужо крамлёўская дэградацыя разгортваецца на поўную шпулю.

Назіраньні расейскага аналітыка з Амэрыкі Андрэя Піянткоўскага, як заўсёды, жорсткія. Але гэтым разам ён робіць такі анатамічны тэатр крамлёўскаму лідэрству, што незагартаваным асобам можа зрабіцца млосна. Адбываецца ўскрыцьце падсьвядомасьці жывога імпэрскага трупа...

Публікуем артыкул А. Піянткоўскага, зьмешчаны ў расейскім інтэрнэт-выданьні Грані.Ру.

Чорны ястраб

У самы разгар эгіпэцкай смуты Дзімітры Вызваліцель праводзіў чарговы сход на Паўночным Каўказе па пытаньні разьвіцьця горналыжных класьцераў. На прыканцы зьнясільваючага шасьцігадзіннага паседжаньня нехта з гарналыжнікаў у цывільным асьцярожна пацікавіўся ў Прастолаблюсьціцеля, а што той думае пра беспарадкі ў Паўночнай Афрыцы.

Стомленае Сонца нашай дзяржаўнасьці адказала разгорнута і пераканаўча. Але даволі раздражнёна. Прамы эфір канала “Весті-24” быў адключаны па тэхнічных прычынах пасьля першых жа словаў Венцаноснага. Захаваўся, аднак, адліты ў граніце запіс у спэцтвітэры:

“Лично я хочу, чтобы Мубарак решительно пресёк эту сраную революцию. Чтобы утопил её в крови. Пусть будут тысячи, десятки, сотни тысяч жертв среди революционеров. А революционер сам выбирает свою смерть, ибо любой революционер — пидарас и мудак. Утопить эту революцию в крови совершенно необходимо в назидание… Хватит жевать сопли, матадор Мубарак! В...би им из танков! Не будь мудараком! И любой поддерживающий эту революцию даже на словах у нас в России должен быть немедленно АРЕСТОВАН и доставлен в ПОДВАЛЫ ЛУБЯНКИ, где ВЫ..АН В Ж...У ЖЕЛЕЗНОЙ ТРУБОЙ. А ещё ему надо отрезать яйца, чтобы он не размножался, ибо ничему хорошему мудак своих детей никогда не научит...”

Праз гадзіну перадача аднавілася — і крыху супакоены Медведев, аточаны тымі ж гарналыжнікамі, сказаў у камэру той жа тэкст, але гэтым разам у літаратурным перакладзе Будбэрга-Цімаковай:

“Такі сцэнар ЯНЫ і раней рыхтавалі для нас, а тым больш ЯНЫ цяпер будуць спрабаваць яго зьдзяйсьняць — у любым выпадку сцэнар ня пройдзе”.

Такі ягоны местачкова-парцяначны ўзровень разуменьня сьвету, у якім ён жыве і “узначальвае” велізарную краіну. Цалкам пуцінскі — у духу знакамітай лужнікоўскай прамовы. Нармальная абарончая псіхалагічная рэакцыя двух Баблопамазанікаў. Ня могуць жа яны без рызыкі разбурэньня ўласнай псіхікі ўвесь час паўтараць сабе: мы жулікі і злодзеі і абараняем бабло, сваё і тых, хто нас сюды паставіў. Гэтая непрыемная ісьціна выціскаецца глыбака ў падсьвядомасьць і праяўляецца ў нэўратычных рэакцыях, такіх як беспарадачнае будаўніцтва дзесяткаў палацаў, лёгкая сэксуальная дэвіянтнасьць (аголены торс, мачысцкая лексіка, моцная мужская дружба з культавымі пэрсанажамі разбэшчанага Захаду), цынічныя шчыраваньні прыкрамлёных халуёў.

На паверхні іхнай змрочнай сьвядомасьці царуе цалкам шчырая перакананасьць: мы і толькі мы абараняем найвышэйшую расейскую праваслаўную духоўнасьць ад блюзьнерства з боку замежнікаў, а грошы ў абшчаках цімчанкаў і абрамовічаў зьбіраем выключна на гэтыя дабрачынныя мэты, ну і яшчэ крыху на хворых дзяцей.

Гэта сапраўды людзі адной групы крыві і адной гатоўнасьці без хістаньняў праліваць кроў іншай сацыяльнай групы, калі іхнаму рэжыму будзе, як у Тунісе, Эгіпце і Лівіі, пагражаць рэальная небясьпека.

І дарэмна заезжыя байдэны і мясцовыя юргенсы ў захапленьні распавядаюць пра прагрэсіўнага Медведева і кансэрватыўнага Пуціна.

Ну, ды бог зь ім з Байдэнам. Крамлёўская брыгада павінна сыйсьці цалкам і як мага хутчэй, пакуль дэградацыя краіны не сталася незваротнай.

Я, напрыклад, мяркую, што Медведев яшчэ больш небясьпечны. Пры ўсёй крымінальнай мэнтальнасьці Пуціна, пры ўсёй ягонай дэманстрацыйнай прыблатнёнасьці, ён вынес з таго двара, у якім “быў сапраўднай піцерскай шпаной”, нейкі арганічны для таго асяроддзя пацанскі кодэкс паводзінаў, нейкае разуменьне крэсу, перакрочваць які западло. Медведев жа, як абсалютная пустышка, не ўкарэненая ні ў якой соцыакультурнай традыцыі, здольны, агулам кажучы, на ўсё.

Характэрная ягоная рыторыка ў адносінах да праблемаў Паўночнага Каўказу, сфэры, у якой Пуцін, здаецца, сьвядома аддае яму ініцыятыву, ва ўсякім разе публічную. Раз за разам ён паўтарае свае стандартныя заклікі “зьнішчаць ушчэнт” і бязлітасна караць усіх, нават “тых, хто прае бялізну і гатуе суп для тэрарыстаў”. Пры гэтым ён з нейкім падлеткавым задавальненьнем прымае пагрозьлівыя позы і робіць шматзначныя акцёрскія паўзы, як бы падміргвае тэлеаўдыторыі: “Паглядзіце, які я круты!”

Гэтая танная круцізна штурхае нашых ханты-мансійскіх праваахоўнікаў, што выязджаюць на Каўказ як на заробкі, на самы лёгкі для іх і самы згубны для краіны шлях — бяссудныя пакараньні сьмерцю людзей, якія ня маюць ніякага дачыненьня да рэальных баевікоў, і расправы з сваякамі падазраваемых. Што папаўняе шэрагі сьмяротнікаў і прыводзіць да новых тэрактаў на тэрыторыі Расеі.

Усё гэта мы ўжо праходзілі ў Чачэніі і пры Айцу расейскай дэмакратыі Ельцыне, і пры ягоным верным вучні Пуціне, які працягнуў яго справу. Вынік добра вядомы. Мы прайгралі вайну. Кадыраў карыстаецца сёньня большай незалежнасьцю, чым аб тым маглі марыць Дудаеў і Масхадаў. Крэмль выплочвае яму вялізную кантрыбуцыю і сам ужо залежыць ад яго больш, чым ён ад Крамля. Акрамя таго, вайна, цяпер ужо з ісламісцкімі фундамэнталістамі, распаўзлася па ўсяму Паўночнаму Каўказу.

Падобна, што Медведев робіць наступны безразважны крок, які так арганічна выцякае зь яго безадказнай рыторыкі. Эскадроны сьмерці, якімі заўсёды апэрыравалі сілавікі, уздымаюцца ім на фэдэральны дзяржаўны ўзровень. Узьнікае як бы ніадкуль наша правільная тэрарыстычная арганізацыя “Чорны ястраб”, зь якой тырчаць доўгія вушы спэцслужбаў. Крэмль адкрыта ўстае на шлях дзяржаўнага тэрору супраць сваіх грамадзянаў.

Мне здаецца невыпадковым, што гэтыя птушыныя зьявіліся ў нашых краях адразу ж пасьля падзеяў у арабскім сьвеце, што так усхвалявалі нашу сувэрэнную клептакратыю. І арэал іхнага пражываньня ў Расейскай Фэдэрацыі будзе значна шырэйшы, чым Паўночны Каўказ.

У Маскве застаецца толькі перазагрузіць ужо існуючыя розныя “фратрыі”, якія рэгулярна нападалі на эколагаў, нацболаў, журналістаў, актывістаў “антыфа”, асобаў з няправільным колерам скуры і разрэзам вачэй. Гэтым зоймуцца такія выпрабаваныя пастыры юнацтва, як браты-адмарозкі з любэрэцкай злачыннай групоўкі і крамлёўскі графаман-какаініст, што косіць пад інтэлектуала.

Не пытайся, да чыйго дома пад'ехаў уначы недзе на Каўказе Дзімітры Вызваліцель на БТРы з запэцканымі гразёй нумарамі.

Чорны ястраб прыляцеў па цябе.

Андрэй Піянткоўскі


Пераклад з расейскай В. Буйвала