ПРАКУРАТУРА Г. МІНСКА

posted Mar 24, 2011, 5:57 AM by Адміністратар Навін   [ updated Mar 24, 2011, 5:58 AM ]
Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыяй — БНФ 04.03.2011 г.у Мінгарвыканкам пададзена заява на правядзенне 26.03.2011 г. у г. Мінску масавага мерапрыемства ( мітынга і святочнага канцэрту) прысвечанага Дню Волі — 93 угодкам утварэння БНР.

18.03.2011 г. намі атрыманы адказ Мінгарвыканкаму на пададзеную 04.03.2011 г заяву на правядзенне 26.03.2011 г.мерапрыемства ( мітынга і святочнага канцэрта) прысвечанага Дню Волі

Мінгарвыканкам адмовіў у правядзенні мерапрыемства з фармулёўкай:

”У пададзенай 04.03.2011 Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыяй — БНФ заяве аб правядзенні масавых мерапрыемстваў (мітынг і святочны канцэрт) не вызначаны час пачатку і заканчэння мітынга, а таксама час пачатку і заканчэння святочнага канцэрта.

Улічваючы вышэйпададзенае, Мінгарвыканкам не мае магчымасці разгледзець па сутнасці заяву Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі — БНФ аб правядзеньні 26.03.2011 мітынга і святочнага канцэрта ў г. Мінску.”

Мінгарвыканкам па нейкай прычыне, неадэкватна нашай заяве зьмяніў фармат нашага мерапрыемства. Падзяліў яго на два мерапрыемства і незаконна вызначыў, што мы не ўказалі час правядзення гэтых мерапрыемстваў.

Другі абзац нашай заявы дакладна вызначае фармат заяўленага мерапрыемства як однаго мерампрыемства (вытрымка другога абзаца заявы: Плануецца наступны характар мерапрыемства: мітынг і святочны канцэрт). Адпаведна заяўленага фармата мерапрыемства ў заяве ўказаны час пачатку і час заканчэння мерапрыемства (Час правядзення — з 12-00 да 15-00). Арт. 5 Закону не патрабуе распісваць сцэнар мерапрыемства, калі мітынговы выступ, а калі канцэртны нумар. Прыводзім вытрымку з арт.5 Закону:

“Заявление подается в письменной форме не позднее чем за 15 дней до предполагаемой даты проведения массового мероприятия.

(Часть пятая не приводится как не вступившая в силу.)*

В заявлении указываются:

цель, вид, место проведения массового мероприятия;

дата проведения, время его начала и окончания;

маршруты движения;

предполагаемое количество участников;

фамилия, имя, отчество организатора (организаторов), его (их) место жительства и работы (учебы);

меры по обеспечению общественного порядка и безопасности при проведении массовогомероприятия;

меры, связанные с медицинским обслуживанием, уборкой территории после проведения на ней массового мероприятия;

дата подачи заявления.”

У адпаведнасьці з артыкулам 6 Закона Рэспублікі Беларусь”Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”:”Кіраўнік мясцовага выканаўчага і распарадчага органа ці яго намеснік абавязаны разгледзець заяву і не пазьней за пяць дзён да даты правядзення масавага мерапрыемства ў пісьмовай форме паведаміць яго арганізатарам (арганізатару) аб прынятым рашэнні”.

Як вынікае з адказу, Мінгарвыканкам не разглядаў заяву, як сказана”па-сутнасьці”.Калі б такі разгляд адбыўся, ў прысутнасьці заяўнікаў, то было б атрымана тлумачэнне, што плануецца пад час мерапрыемства чаргаваньне выступленняў і канцэртных нумароў, а не іншы фармат правядзення мерапрыемства, як гэта сабе ўявілі работнікі Мінгрвыканкаму.

Звяртаем увагу, што Законам Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”, не прадугледжана дэфініцыя “разгляд па сутнасці”. Гэта дэфініцыя з іншых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

У сувязі са сказаным, просім, у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь”, прыняць меры пракурорскага рэагавання, абавязаць Мінгарвыканкам разгледзець пададзеную заву на правядзенне масавага мерапрыемства ў вызначаны заканадаўствам тэрмін.

Дадаткі:

1. Копія заявы Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі — БНФ на правядзенне мерапрыемства ад 94.03.2011 г.

2. Копія адказу Мінгарвыканкаму ад 18.03.2011 г. № 03/1=03/275.

3. Копія ліста ў Мінгарвыканкам ад 21.03.2011 г.

Намеснік старшыні Партыі
Ю. А. Беленькі