Дарагія суайчыньнікі! Дарагія Фронтаўцы! Віншую ўсіх зь вялікім нацыянальным сьвятам 25-м Сакавіка — 93-й гадавінай абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі! Гэта быў той неабходны крок без якога не было б сёньняшняй дзяржаўнасьці Беларусі. Адсюль пачынаецца ўвасабленьне Беларускай Нацыянальнай ідэі ўпалітыцы і канкрэтнай справе. Гэтая дарога заняла 73 гады гістарычнага часу. Яна ўсланая ахвярамі і жыцьцямі цэлых пакаленьняў беларусаў і ўрэшце, у 1991 годзе, прывяла да мэты — да здабыцьця рэальнай дзяржаўнай незалежнасьці Рэспублікі Беларусь, якую ўсе мы цяпер мусім абараніць, змагаючыся за дэмакратыю і свабоду. Мы жывем у 20-ы год незалежнасьці Рэспублікі Беларусі і сьвяткуем Дзень Волі — 25-ы Сакавіка 1918 года — дзень адкуль пачалася нашая незалежнасьць. Слава беларусам, якія змагаліся за яе і ахвяраваліся за яе волю і будучыню. Зянон Пазьняк 25 Сакавіка 2011 г. |
• Навіны - Галоўная > Навіны - Цалкам >