10 красавіка гэтага года ў Нью-Ёрку, у царкоўнай залі сабора сьв. Кірылы Тураўскага (Бруклін) а 12-й гадзіне адбудзецца лекцыя Зянона Пазьняка аб гісторыі змаганьня з чарнобыльскай катастрофай і аб цяперашнім этапе гэтай барацьбы. У часе лекцыі будзе паказаны відэа-фільм ББС “Гульня ў Бога з надвор'ем” пра асаджэньне расейцамі радыёактыўных воблакаў на Беларусь. Фільм з удзелам З. Пазьняка зьняты часткова ў Саборы сьвятога Кірылы Тураўскага і распавядае пра савецка-чарнобыльскі генацыд беларускага народа. Адрас: 401 ATLANTIC AVE BROOKLYN NY 11217-1702 Перакрыжаваньне: ATLANTIC AVE & BOND ST Бліжэйшыя прыпынкі цягніка: HOYT-SCHERMERHORN ST: A,C,G HOYT ST: 2,3 DEKALB AVE: B,Q,R NEVINS ST: 2,3,4,5 ATLANTIC AVE: 2,3,4,5,B,Q PACIFIC ST: D,N,R BERGEN ST: F Google Maps: -інф- |
• Навіны - Галоўная > Навіны - Цалкам >