СПАЧУВАНЬНЕ АД ПАРТЫІ

posted Apr 12, 2011, 12:26 PM by Адміністратар Навін   [ updated Apr 12, 2011, 12:26 PM ]
11 красавіка ў Менску адбылася народная трагедыя. У выніку тэрарыстычнага акту на станцыі мэтро “Кастрычніцкая” загінулі і былі параненыя людзі. Усё наша грамадзтва і ўвесь сьвет уражаны цынізмам і подласьцю арганізатараў і выканаўцаў жудаснага злачынства. Мы выказваем нашы шчырыя спачуваньні сем'ям ахвяраў і ўсім, хто пацярпеў у выніку тэракта. Беларускае грамадзтва павінна не дазволіць у чарговы раз падмануць сябе дэмагогіяй і хлусьнёй і зрабіць адэкватныя высновы з трагедыі, што адбылася ў нашай сталіцы. Арганізатары і выканаўцы злачынства павінны быць знойдзены і пакараны.

Сябры і кіраўніцтва Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ

12 красавіка 2011 г.