Камэнтар маладога чалавека зь Менску Андрэя Кіма да трагедыі ў менскім мэтро кароткі, але вельмі ёмісты. Некалькі штрыхоў — а паўстае выразная карціна становішча ў нашай краіне. Беларусы зацята маўчаць, але гэта ня значыць, што яны ні аб чым не задумваюцца і нічога не разумеюць. Не чуваць распаўсюджаных раней выказваньняў: “Я вне політікі, я політікой не інтересуюсь...” Аказалася, аднак, што акупацыйны рэжым не дае ні стабільнасьці, ні бясьпекі. Зацемка А. Кіма зьмешчана ў расейскім інтэрнэт-выданьні Грані.Ру. Выбух Першыя камэнтары пра выбух у Менску на ўсіх беларускіх сайтах навінаў: “КГБ узарваў”, “правакацыя”, “забойцы ў пагонах”... Страшна, што першымі падазраванымі ў тэракце сталі тыя, хто па ідэі павінен яму запабягаць. Можа ўлады і ня маюць дачыненьня да выбуху. Але тое, што вэрсія аб іх датычнасьці ня толькі не здаецца немагчымай, але і для шмат каго зьяўляецца адзінай, грамчэй за ўсе лёзунгі крычыць аб адносінах “улада — народ”. І яшчэ: дыктатура забірае свабоду ў абмен на эканамічную стабільнасьць і бясьпеку. У Беларусі, дзе апошнім часам немагчыма купіць валюту, цукар, масла, грэчку, казаць пра эканамічную стабільнасьць немагчыма. І здаецца, што нават для самых апалітычных бясьпека ўжо скончылася. Андрэй Кім Пераклад з расейскай |
• Навіны - Галоўная > Навіны - Цалкам >