АГЛЯД ЗАМЕЖНАГА ДРУКУ (13.04.2011)

posted Apr 14, 2011, 8:25 PM by Адміністратар Навін   [ updated Apr 14, 2011, 8:26 PM ]
Ня ўдасца пазьбегнуць адказнасьці

13 красавіка 2011 г. нідэрляндская газэта “De Telegraaf” паведаміла, што эгіпецкія ўлады вырашылі аддаць пад суд былога прэзыдэнта Мубарака і двух ягоных сыноў. Мубарака не ўдалося арыштаваць, ён захварэў і зьмешчаны ў шпіталь. Двух ягоных сыноў арыштавалі. Ім высунута абвінавачваньне ў карупцыі.

Наш камэнтар: А быў на пачатку народнай рэвалюцыі агучаны праект “даць Мубараку час да верасьня, каб правесьці пераходны пэрыяд”. Але народ, над якім на працягу дзесяцігоддзяў зьдзеквалася сямейная кодла Мубаракаў, адкінуў гэты праект і запатрабаваў пакараньня пахана і ягоных паўналетніх нашчадкаў. Лекцыя для ўсіх дыктатараў і іхных “залатых сынкоў” — ня ўдасца пазьбегнуць адказнасьці за свае злачынствы.

Алесь Хадасевіч


“Космас і лапці”

13 красавіка 2011 г. бэльгійская газэта “Nieuwsblad” апублікавала артыкул пад тытулам “Траціна шпіталёў у Расеі ня мае гарачай вады”. Пра гэта і пра карупцыю ў сфэры аховы здароўя (пацыенты даюць хабар лекарам) гаварыў у Маскве Пуцін. У тым жа нумары бэльгійскай газэты напісана пра новыя касьмічныя пляны Расеі.

Наш камэнтар: Шызафрэнічная краіна! Як кажа Валерыя Навадворская, “космас і лапці”.

Алесь Хадасевіч


Ніхто ня верыць хлусьліваму рэжыму

13 красавіка 2011 г. партугальская газэта “Diario de Niticias” працытавала нам. генпракурора РБ А. Шведа, які сказаў, што затрыманы тэрарыст прызнаўся ў правядзеньні тэракту ў менскім мэтро. Пра гэта, сказаў Швэд, сьведчаць і відэаздымкі ў мэтро.

Наш камэнтар: Партугальцам і іншым рэжым можа вешаць што заўгодна на вушы. Беларусам гэта зрабіць становіцца ўсё больш праблематычна. Блытаныя (блытаюцца нават што да колькасьці арыштаваных “тэрарыстаў”) заявы прадстаўнікоў рэжыму нікога не пераканалі. Многія беларусы проста сьмяюцца з заяваў аб “раскрыцьці тэракта на працягу дня”. Многія кажуць, што схапілі “выпадковых калгасьнікаў-токараў”. Ніхто ня верыць хлусьліваму рэжыму.

Юрка Марозаў


“Вэрсія рэжыму”

13 красавіка 2011 г. польская газэта “Gazeta Wyborcza” напісала, як шэф КГБ РБ Зайцаў заявіў, што тэракт у Менску зрабіў “няўраўнаважаны чалавек”, можа быць з мэтай рэалізацыі ўласных амбіцый. Газэта нагадвае, што выканаўцаў тэрактаў у Беларусі ў 2005 і 2008 гг. не знайшлі.

Наш камэнтар: Падобна, што рэжым спрабуе сьпіхнуць народную трагедыю на дзеяньне нейкіх аднаго-двух псіхічна ненармальных. Хворых здадуць у закрыты шпіталь і справа будзе закрыта.

Юрка Марозаў


Інтэрв'ю “Rzeczpospolit'у”

14 красавіка 2011 г. польская газэта “Rzeczpospolita” цытавала “аднаго з лідэраў беларускай апазыцыі Алеся Міхалевіча, які знаходзіцца ў палітэміграцыі ў Празе”. Міхалевіч сказаў, што ў выніку тэракту ціск на апазыцыю будзе расьці.

Наш камэнтар: Польская газэта ў сваім рэпэртуары — бярэ інтэрв'ю ў спаленага Міхалевіча. Гэты Міхалевіч ня скажа, што антыбеларускі рэжым вядзе вайну супраць усяго народу. Ён усё пра “апазыцыю”, дзе ён нібыта зьяўляецца “лідэрам”. Польская “аналітыка” з гатоўнасьцю перадрукоўвае такія шчыраваньні.

Алесь Хадасевіч


Гэбоўская “доблесть”, у якую ня вераць

13 красавіка 2011 г. славацкая газэта “SME” апублікавала артыкул пад тытулам “Лукашэнка хваліць КГБ. Знайшлі тэрарыстаў”. Пераказана, як спэцслужбы арыштавалі токара і сьлесара, якія прызналіся ў правядзеньні тэрактаў у 2005, 2008 і апошняга ў менскім мэтро. Газэта напісала: “Незалежныя назіральнікі сумняваюцца ў аб'ектыўным рассьледваньні тэрактаў. Іх зьдзівіла хуткасьць, зь якой схапілі выканаўцаў усіх трох тэрактаў. Гэта можа сьведчыць і аб “жорсткіх мэтадах допытаў”.

Наш камэнтар: Сапраўды, уся гэтая “лубянская доблесть” выклікае вялікія сумневы ў людзей, здольных да назіраньня і думаньня.

Алесь Хадасевіч