Дарагія сябры-фронтаўцы! Дарагія землякі, суайчыньнікі! Віншую Вас з найвялікшым хрысьціянскім сьвятам — Зьмёртвыхустаньнем (Уваскрасеньнем) Хрыстовым! Зычу ўсім Вам здароўя і шчасьця ў нашай дарагой Бацькаўшчыне, каб адрадзілася і квітнела наша зямля і свабода, мова і культура, павага і шанаваньне людзей, каб дух моцнасьці і адвагі зышоў на наш народ перад абліччам выпрабаваньняў і пераменаў да лепшае долі. Хрыстос уваскрос! Хрыстос уваскрос у Беларусі! Слава Хрысту! 24 красавіка 2011 года. Зянон Пазьняк |
• Навіны - Галоўная > Навіны - Цалкам >