ЗАМЕЖНЫ ДРУК (25-27.04.2011)

posted Apr 29, 2011, 5:17 PM by Адміністратар Навін   [ updated Apr 29, 2011, 5:19 PM ]
Вугорцы прынялі новую канстытуцыю краіны

25 красавіка 2011 г. польская газэта “Gazeta Wyborcza” паведаміла, што прэзыдэнт Угоршчыны Пал Шмідт падпісаў новую Канстытуцыю Угоршчыны. Канстытуцыю пісалі і прасоўвалі яе прыняцьце правыя сілы начале з кансэрватыўнай партыяй ФІДЭС, якая дамінуе цяпер ва ўладзе. У Канстытуцыі згадана хрысьціянства як аснова нацыянальнага адзінства і традыцыі Угоршчыны. Таксама бароніцца шлюб паміж мужчынай і жанчынай. Канстытуцыя выклікала пратэсты левых у краіне і ў Эўропе.

Наш камэнтар: Эх, як надрываліся немым крыкам лібэральныя эўрадэпутаты ў Брусэлі. Яны крычалі на прэм'ера Угоршчыны Орбана: “Вы ня ведаеце, што такое дэмакратыя!” Ён не пярэчыў, толькі галавой ківаў. На самой справе гэты адказны за свой народ палітык цудоўна ведае, што такое ёсьць “брусэльская дэмакратыя” — гэта калі хрысьціянства кваліфікуецца як фашызм, а кожны пэдэраст усхваляецца як сьвяты. Нармальныя людзі і нармальныя народы стаміліся ўжо ад гэтага дэмзбачэнства.

Алесь Хадасевіч


Расея паедзе бяз віз

26 красавіка 2011 г. славацкая газэта “Hospodarske Noviny” апублікавала артыкул пад тытулам “У Расею паедзем бяз віз”. Прадстаўнікі Эўразьвязу дамаўляюцца з Расеяй, каб у чэрвені сёлета ўвесьці бязьвізавыя паездкі грамадзянаў у два канцы. Газэта, аднак, выказвае скепсіс, што так будзе ў хуткім часе.

Наш камэнтар: Што ж, віншуем Эўразьвяз з адкрытай расейскай мяжой. Мы добра ведаем, што гэта ёсьць такое. Мяркуем, што калі і ўвядуць гэта, то ў хуткім часе захлынуцца расейскім крыміналам, прастытуцыяй і жульніцтвам. А потым доўга будуць разграбаць крымінальныя маскоўскія пласты (калі разграбуць), адлоўліваць банды і г.д.

Юрка Марозаў


Ня ведаюць як перакласьці слова “казёл”

26 красавіка 2011 г. чэшская газэта “Lidove Noviny” цытавала Лукашэнку, які публічна абзываў Януковіча і старшыню Эўракамісіі Барозу. Газэта называе ягоную лексіку “недыпляматычнай”. Барозу, маўляў, ён абазваў “нікчэмнасцю”.

Наш камэнтар: У тым та й справа, што не “нікчэмнасьцю”, а “казлом”. У чэшскай мове нават не знайшлося адпаведніка гэтай крымінальнай вулічнай лексіцы. Памятаем, ёсьць такі Кадафі. Ён таксама куражыўся і абзываўся і даволі доўгі пэрыяд. Скончылася тым, што сёньня заходнікі бамбардуюць ягоныя палацы і бункеры.

Юрка Марозаў


Спрачаюцца пра Марка Полу

26 красавіка 2011 г. польская газэта “Rzeczpospolita” напісала пра пратэсты ў Італіі. У Кітаі адкрывалі музэй, прысьвечаны знакамітаму падарожніку 13 ст. Марку Пола. Удзельнічаць у адкрыцьці кітайцы запрасілі прэзыдэнта Харватыі Сціпэ Мэсіча. У Італіі зашумелі: “Гэта правакацыя!” Яны лічаць, што Пола нарадзіўся быў у Вэнэцыі, а харваты паказваюць ягоны родны дом на сваёй выспе Карчула. Італьянцы на гэта пярэчаць, што тады выспа належала Вэнэцыі.

Наш камэнтар: І навошта так хвалявацца? Ці ня ў кожным польскім горадзе стаяць помнікі вялікім беларусам Адаму Міцкевічу і Андрэю Тадэвушу Касьцюшку. І нічога сабе, мы ня супраць.

Алесь Хадасевіч


Візіцёры ў Чарнобылі

26 красавіка 2011 г. дацкая газэта “Politiken” напісала, што Чарнобыль наведаў прэзыдэнт Расеі Медведев разам з высокімі царкоўнымі і палітычнымі прадстаўнікамі, “каб памянуць ахвяры”.

Наш камэнтар: СМІ ўсяго сьвету паказалі гэтага Медведева, патрырха РПЦ Кірыла, Януковіча і іншых. Адчувалася, што менавіта візыт расейскага начальніка ўразіў аматараў сэнсацыяў — “ай-ай, ён сам наведаў Чарнобыль і так прыгожа выступіў, сьвечку паставіў...”

Успамінаецца, як многія ў Беларусі чакалі-чакалі, калі ў чарнобыльскія раёны БССР прыедзе сам Гарбачоў. Раз-пораз пра гэта нават згадвалася некаторымі сябрамі падчас паседжаньняў Управы і Сойму БНФ. Аднойчы Зянон Пазьняк сказаў: “Ну і што? Ну, прыедзе ён і што?” І сапраўды Гарбачоў прыехаў быў у красавіку 1991 года, напярэдадні рэфэрэндуму “за захаваньне СССР”. Хадзіў па чарнобыльскіх вёсках, малоў языком розныя глупствы, “как, товарішчі, здесь можно жіть?..” Праз некалькі месяцаў ня стала ані СССР, ані Гарбачова-прэзыдэнта.

У цяперашняга крамлёўскага візіцёра ў Чарнобыль трэба было б спытаць наконт лёсу чарнобыльскіх ліквідатараў у Расеі (няшчасныя людзі рэгулярна праводзяць галадоўкі пратэсту), наконт савецкага начальства, якое не аддадзена пад суд “русской демократіей”, а ўключана ў гэтую “демократію”. Медведева трэба было б спытаць пра шматмільярдныя кампэнсацыі нявыплачаныя беларускаму народу за чарнобыльскае злачынства Масквы. Замежнікам спадабалася мізансцэна ў Чарнобылі, а беларусам непрыемна было глядзець і слухаць фальшывых расейскіх візіцёраў.

Алесь Хадасевіч


У культурных краінах ахоўваецца мінуўшчына

27 красавіка 2011 г. швэдская газэта “Dagens Nyheter” паведаміла, што ў Стакгольме пачаліся здымкі гістарычнага мастацкага фільма, прысьвечанага лёсу знакамітага карабля “Густаў Ваза”. Карабель патануў 400 гадоў таму праз некалькі гадоў пасьля спуску на ваду. 50 гадоў таму яго знайшлі і паднялі з марскога дна ў вельмі добрым стане захаванасьці. Адмыслова для карабля быў зроблены нават музэй, які ў Стакгольме наведваюць дзесяткі тысячаў людзей штогод.

Наш камэнтар: У цывілізаваных краінах ашчадна ахоўваецца і рэстаўруецца гістарычная мінуўшчына. У акупаваных краінах рэжымныя хунты зьнішчаюць культуру тытульнага народу. У Беларусі наведвальнікаў шакіруе стан архітэктурнай спадчыны ў славутых культурных цэнтрах. У Нясьвіжы “раскопкі” праводзяцца варварскім мэтадам з дапамогай экскаватараў (“крымінальная “стаханаўшчына” ад антыкультуры). У Мірскім замку разгорнуты шыкарны (і кічавы) гатэль для багатых наведвальнікаў. “Рэстаўратары” нават ўламалі ліфт у канструкцыю інтэр'ера замку. Уваходная плата ў музэйны інтэр'ер замку складае 21 тысячу рублёў. Зроблена адмыслова, каб як мага менш людзей патрапілі ў замак. Дзікае лукашыстоўскае варварства .

Алесь Хадасевіч