Паважаны Беларускі Паэт, паважаны Ўладзімер Някляеў! Вашая прамова на несправядлівым судзе, якую чытаюць беларусы ў Інтэрнэце, дае адчуваньне высокага гонару за нашу Беларускую нацыю. Гэта словы вялікага грамадзяніна Беларусі, у якіх мы, беларусы, чуем і пакуту за сёньняшні чорны дзень, і ўпэўненасьць у будучыні нашай Айчыны. Моц Вашых слоў — гэта голас годнага сына магутнага народа. Здароўя Вам і сілы на далейшае змаганьне за Праўду, Справядлівасьць і Волю. Галіна Пазьняк сябра Сойму БНФ (1989-1997 гг.), дэпутат Менгарсавета ад БНФ (1990-1996 гг.) 12 траўня 2011 г. |
• Навіны - Галоўная > Навіны - Цалкам >