ЗАМЕЖНЫ ДРУК (24-28.06.2011)

posted Jul 21, 2011, 6:39 AM by Адміністратар Навін   [ updated Jul 21, 2011, 6:41 AM ]
Стаміліся ад крымінальнікаў

24 чэрвеня 2011 г. швайцарская газэта “Neue Zuercher Zeitung” паведаміла пра галасаваньне ў парляманце Даніі. Дэпутаты абсалютнай большасьцю галасоў прынялі новы закон аб выдаленьні з тэрыторыі краіны замежнікаў, якія зьдзйсьнілі крымінальныя злачынствы. Нават апазыцыйныя сацыялісты галасавалі “за”. Супраць было толькі 7 дэпутатаў.

Наш камэнтар: Датчане стаміліся ад крымінальных дзеяньняў тысячаў навязьлівых і нахабных бадзягаў, якія імкнуцца ў іхную задбаную і камфортную краіну. Нават сацыялісты не шумелі гэтым разам пра “правы чалавека” (чытай: “правы крымінальніка”)...

Алесь Хадасевіч


Засумавалі па Мубараку

25 чэрвеня 2011 г. нідэрляндская газэта “De Telegraaf” паведаміла, што ў Каіры выйшлі на дэманстрацыю прыхільнікі скінутага прэзыдэнта Эгіпту Мубарака. Яны несьлі ягоныя партрэты і патрабавалі спыніць яго перасьлед у судзе. У сутычках з праціўнікамі Мубарака былі паранены дзесяткі ягоных прыхільнікаў.

Наш камэнтар: Вось як мяняецца сытуацыя. Яшчэ нядаўна мубаракцы куражыліся над народам, абрабоўвалі і прыніжалі яго. І вось ужо ня могуць выйсьці на вуліцу зь ягоным патрэтам. Адразу атрымліваюць дыхту ад народу.

Цікава, ці будзе нехта выходзіць з партрэтам Лукашэнкі. Мабыць толькі за мурамі Навінак.

Алесь Хадасевіч


Футбалісты адварочваюцца

25 чэрвеня 2011 г. бэльгійская газэта “La Libre Belgique” напісала, што 17 папулярных лібійскіх футбалістаў (чацьвёра зь іх гуляюць у зборнай краіны) заявілі, што адварочваюцца плячыма да Кадафі і далучаюцца да народнага супраціву.

Наш камэнтар: Важны этап народнага рушаньня супраць дыктатуры — калі нацыянальныя эліты становяцца на бок рэвалюцыі і адварочваюцца ад дыктатара.

Алесь Хадасевіч


Успомнілі Гарбачова

25 чэрвеня 2011 г. партугальская газэта “Diario de Noticias” напісала пра выступ вядомага партугальскага гісторыка Жазэ Пашэку Пэрэйры на канфэрэнцыі. Пэрэйра сказаў: “Гарбачоў — вельмі цікавы прыклад палітыка, які хацеў зрабіць адно, а атрымалася нешта іншае”. Маўляў, Гарбачоў хацеў рэфармаваць КПСС і СССР, а яны разваліліся.

Наш камэнтар: Заходнія гісторыкі забываюцца згадаць, што маскоўска-бальшавіцкія монстры разваліліся не самы сабой. Паслухаўшы кароткі гістарычны час “рэфарматарскую” балбатню Гарбачова, народы вырашылі не слухаць далей, а паваліць абрыдлую сістэму. Вось і ўвесь Гарбачоў.

Алесь Хадасевіч


Салідарнасьць ёсьць.

25 чэрвеня 2011 г. іспанская газэта “El Mundo” напісала пра 5-я ўгодкі захопу ў палон маладога ізраільскага жаўнера Гілада Шаліта баевікамі тэрарыстычнай арганізацыі Хамас. Па ўсёй краіне адбыліся грамадзкія выступы з патрабаваньнем да прэм'ера Ізраіля пайсьці на перамовы з Хамасам і дамагчыся вызваленьня жаўнера. Паўсюль дзейнічаюць камітэты грамадзкай арганізацыі дзеля вызваленьня Шаліта. Ягоныя бацькі не адчуваюць сабе забытымі.

Наш камэнтар: Тысячы беларускіх мужчын загінулі бязь вестак у Расеі, куды яны паехалі зарабіць для сваіх сем'яў на рабскіх працах. Павінна была б абудзіцца салідарнасьць нашых людзей у справе высьвятленьня праўды і выратаваньня ахвяраў расейскага тэрору супраць беларускіх работнікаў. Замест гэтага ў Расею едуць новыя тысячы нашых мужчын і жанчын. Але ёсьць ў сьвеце прыклады нацыянальнай і чалавечай салідарнасьці...

Юрка Марозаў


Агульная гэбоўская справа

25 чэрвеня 2011 г. французкая газэта “Le Figaro” напісала пра маскоўскага алігарха М. Прохарава, які заняўся палітыкай. Мільярдэр узначаліў “другую па значэньню палітычную фармацыю Расеі — “Правое Дело”. Крэмль даў яму на гэта зялёнае сьвятло.

Наш камэнтар: Заходнікі на поўным сур'ёзе разважаюць пра розныя палітычныя тэндэнцыі ў асяроддзі гэбоўскіх элітаў: “правое дело”, “левое дело”... Ды адна ў іх усіх справа. Аспэктам гэтай “справы” зьяўляецца ўтварэньне розных лубянскіх партыяў і груповак. Спадчына Ганса Віка жыве і эвалюцыянуе.

Алесь Хадасевіч


“Слішком много зналі”.

25 чэрвеня 2011 г. славацкая газэта “Pravda” спаслалася на ізраільскую газэту “Хаарэц”. Ізраільскія спэцы сьцьвярджаюць, што нядаўняя катастрофа расейскага пасажырскага самалёта пад Петразаводзкам была на самой справе тэрактам. У самалёце загінулі сямёра галоўных спэцыялістаў Расеі па атамнай энэргетыцы. Дарэчы, усе яны актыўна працавалі на пабудове АЭС у Бушэры (Іран). Раней ужо некалькі іншых расейскіх атамшчыкаў, зьвязаных з Бушэрам, таксама загінулі ў авіякатастрофах. Цывілізаваныя краіны заяўлялі, што АЭС у Бушэры дае магчымасьць Ірану працаваць над атамнай зброяй.

Расейскае кіраўніцтва высьмейвае заявы ізраільскіх спэцоў і кажа пра “поўную адсутнасьць умоваў для пасадкі, наяўнасьць алкаголю ў крыві пілотаў” і г.д. Дарэчы, перад палётам авіякампанія чамусьці зьняла з рэйса на Петразаводзк сучасны лайнер канадскай вытворчасьці і паслала ў рэйс “Ту-134”, не паведаміўшы аб гэтым пасажырам.

Наш камэнтар: У сьвеце прызнана, што ізраільскія спэцы па рассьледваньню тэрактаў ёсьць лепшымі ў сьвеце. Яны нездарма заўважылі падабенства афіцыйнай крамлёўскай аргумэнтацыі (“пьяныя пілоты, туман над аэрапортам” і г.д.) з крамлёўскімі заявамі пасьля катастрофы польскага прэззыдэнцкага самалёта пад Смаленскам летась. Па ўсім падобна, што кантора ліквідавала атамшчыкаў, якія “слішком много зналі”.

Юрка Марозаў


Няўжо ня здолеюць?

25 чрэвеня 2011 г. польская газэта “Gazeta Wyborcza” напісала пра самаарганізацыю людзей у Паўднёвым Судане. На працягу гадоў на вёскі нападалі атрады ўгандыйскіх партызанаў з такзванай “Арміі Божага Супраціву”, якія забівалі насельніцтва і палілі вёскі. Але людзі ўзброіліся лукамі, нажамі і самаробнымі рушніцамі, арганізаваліся ў паспалітае рушэньне ды пачалі адбіваць атакі ўзброеных аўтаматамі і гранатамі тэрарыстаў.

Наш камэнтар: Няўжо мільёны беларусаў (маючы, дарэчы, сваю армію) ня здолеюць адбіць агрэсію, якую ўжо пачынае супраць нас імпэрская Расея?

Юрка Марозаў


Не адкруцяцца

27 чэрвеня 2011 г. нямецкая газэта “Der Spiegel” напісала пра пачатак працэсу ў Пнам-Пэні. Сотні людзей сабраліся каля будынка суда ў камбаджыйскай сталіцы. На лаве падсудных — “брат нумар два”, наступны пасьля начальніка хунты чырвоных кхмэраў, ідэолаг крывавага рэжыму Нуон Чэ. Рэжым зьнішчыў у 1975-79 гг. два мільёны людзей.

Наш камэнтар: Антынародная хунта не адкруцілася ад судовай адказнасьці і праз 30 гадоў. Не адкруцяцца і “браты” лукашызма.

Юрка Марозаў


Кола сьціскаецца...

28 чэрвеня 2011 г. італьянская газэта “La Repubblica” паведаміла, што Міжнародны трыбунал у Гаазе выдаў ордэр на арышт Муамара Кадафі. Яго і начальніка ягонай вайсковай выведкі абвінавачваюць у злачынствах супраць чалавечнасьці.

Наш камэнтар: Чарговаму сябручку Лукашэнкі рыхтуюць камэру ў гаагскай турме. Кола сьціскаецца...

Юрка Марозаў