ХРЫШЧАНОВІЧ УЛАДЗІМЕР КАНСТАНЦІНАВІЧ

posted Sep 17, 2011, 5:35 PM by Адміністратар Навін   [ updated Sep 17, 2011, 5:36 PM ]
(1944 — 16.09.2011)

У Лідзе пасьля цяжкой хваробы памёр наш дарагі сябра Уладзімер Канстанцінавіч Хрышчановіч. Спадар Уладзімер быў сябрам Сойму Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ. Мы ведалі яго як адданага патрыёта нашай Бацькаўшчыны, чалавека шчырага і прынцыповага. Сваё жыцьцё ён прысьвяціў змаганьню за вольную і дэмакратычную Беларусь. Менавіта на такіх людзях, як Уладзімер Канстанцінавіч, трымаецца нялёгкая фронтаўская праца ў рэгіёнах Беларусі. Не спакушаючыся на падачкі і абяцанкі ненацыянальнай псэўдаапазыцыі, не баючыся пагрозаў і рэпрэсій рэжыму, ён сумленна працаваў на ніве нацыянальнага Адраджэньня. У справе канчатковага вызваленьня нашай Радзімы ёсьць вялікі ўнёсак спадара Уладзімера. Няхай будзе пухам яму беларуская зямля.

Выказваем шчырыя спачуваньні сям'і і блізкім нябожчыка.

Сябры Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ

16 верасьня 2011 г.