30 кастрычніка, у нядзелю, Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя — БНФ арганізоўвае шэсьце і мітынг, прысьвечаныя Дню памяці продкаў Дзяды. 10.30. — збор удзельнікаў каля Гадзіньнікавага завода (станцыя мэтро “Парк Чалюскінцаў”). 11.00. Пачатак шэсьця. Шэсьце пройдзе па пр. Ф. Скарыны (цяпер “проспект Незавісімості”) — вул. Каліноўскага — вул. Сядых — вул. Гамарніка — вул. Мірашнічэнкі да Кальцавой дарогі. 15.00. — пачатак мэмарыяльнага мітынгу на тэрыторыі Народнага мэмарыялу ў Курапатах. Заклікаем усіх далучыцца да мэмарыяльных мерапрыемстваў. Атрыманы дазвол уладаў. Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ 26 кастрычніка 2011 г. |
• Навіны - Галоўная > Навіны - Цалкам >