9 лістапада суд Ленінскага раёну Менска вынес прысуд сп. Уладзімеру Юхо, сябру Сойму Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ: 7 сутак адміністрацыйнага арышту за нішто. (Трэба разумець — за патрыятызм.) Супраць сп. Юхо была арганізавана рэжымная правакацыя падчас мэмарыяльнага мітынгу ў Лошыцкім Яры. Правакатар ударыў яго ззаду ў галаву і зьнік зь месца, дзе праводзілася мерапрыемства. Пасьля заканчэньня мерапрыемства структуры рэжыму (у цывільнай вопратцы і без належных дакумэнтаў) затрымалі сп. Юхо і адвезьлі ў сумнавядомую СІЗО на вул. Акрэсьціна. Цяпер несправядліва асуджаны патрыёт будзе адбываць там рэжымнае пакараньне. Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Пратыі — БНФ 9 лістапада 2011 г. |
• Навіны - Галоўная > Навіны - Цалкам >