ЗАМЕЖНЫ ДРУК (17.12.2011)

posted Dec 19, 2011, 9:10 AM by Адміністратар Навін   [ updated Dec 19, 2011, 9:11 AM ]
“Але румынскі народ вырашыў па-свойму”

17 сьнежня 2011 г. румынская газэта “Adevarul” апублікавала чарговы фрагмэнт мэмуараў Штэфана Андрэя, міністра замежных справаў пры Чаўшэску. Былы міністар апісаў, як у 1971 г. Чаўшэску з дэлегацыяй наведаў Кітай, Паўночную Карэю і В'етнам. Ён быў у захапленьні ад досьведу азіяцкіх таварышаў, эйфарычна прымаў у Пекіне парад “чырвоных гвардзейцаў”, зблізіўся з Чжоў Энь-Лаем. Гэта не прайшло незаўважаным у Маскве, якая была ў канфрантацыі з кітайскімі таварышамі. Падчас дазапраўкі самалёта ў маскоўскім аэрапорце да Чаўшэску завіталі тав. Суслаў і Катушаў і пераконвалі яго, каб не захапляўся кітайскай лініяй. Яму нават пагражалі. Адзін з шэрагу канфліктаў скончыўся замірэньнем. На здымку ў газэце — Чаўшэску на адпачынку ў савецкім Крыме, гуляе ў шахматы.

Наш камэнтар: Чаўшэску сапраўды лічыўся “арыгіналам” у савецкім блоку. Арыгінальнічаў, часам ставіў Маскву ў няёмкую позу. Але верна служыў імпэрыі зла. У выніку доўгага служэньня ён з сваёй клікай цалкам разбурыў румынскую эканоміку. У 1989 г. ён даарыгінальнічаўся да такой ступені, што Масква вырашыла яго ліквідаваць і арганізавала супраць яго партыйны пераварот. Парттаварышы спадзяваліся, што дыктатара, які абрыднуў усім, заменяць на новага — такога ж. Але румынскі народ вырашыў па-свойму і разам з нацыянальнай арміяй наладзіў Народную рэвалюцыю. Камуна, прывязаная да Масквы, была разгромлена, у Румыніі пачалася нармалізацыя нацыянальнага і дзяржаўнага жыцьця.

У Менску таксама даволі даўно сядзіць мясцовы арыгінал, любіць у хакей гуляць, Масква яго пакуль што церпіць і нахвальвае...

Юрка Марозаў


Напалохаліся пратэстаў

17 сьнежня 2011 г. чэшская газэта “Ceske Noviny” паведаміла з Льежа (па-фламандску — Люціх). Там адбылася маўклівая дэманстрацыя ў памяць ахвяраў нядаўняга тэракту. Адна тысяча людзей прайшла праз горад і ўсклала кветкі на месцы гібелі людзей, расстраляных мараканцам Нардзінам Амранам. Дэманстрацыя не была дазволена ўладамі, таму што сярод заяўшчыкаў быў адзін дзеяч крайне правай партыі. У нядзелю ў Люціху адбудуцца афіцыйныя мерапрыемствы з удзелам прадстаўнікоў улады.

Наш камэнтар: СМІ нават не паведамляюць, зь якой партыі быў дзеяч, якога так напалохаліся бэльгійскія ўлады. Бачна, што яны, з другога боку, не баяцца выпускаць з турмы пасьля кароткай адсідкі экзотаў, што любяць зброю і забойствы. А справа ў тым, што правыя партыі Бэльгіі даўно выступаюць супраць палітыкі масавай іміграцыі экзотаў у маленькае эўрапейскае каралеўства і папярэджваюць, што гэта вядзе да нацыянальнай трагедыі. Лібэральныя ўлады іх ня слухаюць і абзываюць “экстрэмістамі”, “фашыстамі” і г.д. А тым часам сапраўдны фашызм і экстрэмізм наладжваюць у Бэльгіі менавіта навязьлівыя госьці, якія ненавідзяць карэнных бэльгійцаў і іхную цывілізацыю.

Алесь Хадасевіч


“Яны робяць тое ж самае”

17 сьнежня 2011 г. славацкая газэта “Hospodarske Noviny” напісала, што на суботнія дэманстрацыі ў Маскве супраць зманіпуляваных апошніх выбараў сабраліся ўжо некалькі сотняў чалавек. Назіральнікі тлумачаць гэта неарганізаванасьцю апазыцыі.

Наш камэнтар: Сваю “супэрарганізаванасьць” згаданая “апазыцыя” (Яўлінскі-Нямцоў і інш.) праявіла падчас крамлёўска-лубянскіх псэўдавыбараў. Яны папярэджвалі грамадзтва, што “выбары — гэта фарс”, але заклікалі да ўдзелу ў гэтым фарсе. Сваю задачу яны выканалі. Дзіўна, што цяпер ад іх нехта нечага чакае. Яны ўжо мабілізуюць грамадзтва на чарговы фарс — “выбары” прэзыдэнтам крывавага Пуціна ў сакавіку 2012 г.

Яны робяць тое ж самае, што і іхныя сябручкі-калегі па прамаскоўскай “оппозіціі” у Беларусі — лебедько-марголіны-рымашэўскія і іжэ зь імі. Яны сваім хітрым спосабам ратуюць і мацуюць рэжым.

Усё больш людзей разумеюць, што сапраўднай формай змаганьня супраць дыктатуры ёсьць байкот псэўдавыбараў дыктатуры.

Алесь Хадасевіч


Ім Барака ні па чым

17 сьнежня 2011 г. аўстрыйская газэта “Der Standard” цытавала прэзыдэнта РФ Медведева, які рэагаваў на непрызнаньне дэмакратычнымі апошніх парляманцкіх выбараў у Расеі. Медведев заявіў у Маскве: “Гэта гучыць, як у часы халоднай вайны... Я быў вымушаны сказаць учора па тэлефоне прэзыдэнту Бараку Абаме, што ацэнка нашых выбараў ЗША ня мае для нас ніякага значэньня”.

Наш камэнтар: Так, апошнімі днямі гэты крамлёўскі дзеяч нагаварыў шмат чаго. Бачна, што яны там у арэапагу Крамля-Лубянкі спадзяваліся камфортна праскочыць праз сфальшаваны электаральны працэс. Ды раптам іх прыхапілі на крымінальным жульніцтве і паставілі ў кут, як Лукашэнку. У куце цёмна і страшна — а раптам амэрыканцы з вызваленымі ад прамаскоўскіх дыктатараў арабамі кошты на нафту панізяць? Тады пасыпецца-лясьне фальшывая імпэрыя зла.

Алесь Хадасевіч


Ушанавалі памяць

17 сьнежня 2011 г. швайцарская газэта “Neue Zuercher Zeitung” напісала пра мэмарыяльныя мерапрыемствы ў Тунісе. Па ўсёй краіне людзі ўшанавалі памяць 26-гадовага Магамэда Буазізі, які сваім учынкам роўна год таму даў пачатак рэвалюцыйным пераўтварэньням на арабскім Усходзе. Калі паліцыя незаконна канфіскавала ягоны гандлёвы фургон і пазбавіла сродкаў на жыцьцё, маладзён у знак пратэсту падпаліў сябе перад паліцэйскім камісарыятам у горадзе Сідзі. На наступны дзень сотні тысячаў людзей салідарна выступілі супраць дыктатуры, у краіне пачалася пераможная рэвалюцыя.

Наш камэнтар: Туніскі народ разабраўся, хто ёсьць сапраўднымі героямі народнага змаганьня. Там цяпер людзей не надурыш падстаўнымі пустышкамі кшталту туніскіх вінцучкоў ды розных агентурных кандыдатаў.

Разьбярэцца і беларускі народ.

Алесь Хадасевіч


“Застануцца толькі сапраўдныя беларускія музыкі”

17 сьнежня 2011 г. дацкая газэта “Berlingske Tidende” паведаміла, што памерла знакамітая сьпявачка з Каба Вэрдэ Сэзарыя Эвара.

Наш камэнтар: Сэзырыя Эвара ў сваіх песьнях данесла ўсяму сьвету прыгожыя праявы душы свайго народу. На сцэну (у тым ліку і на гастролях у Беларусі) яна заўсёды выходзіла босая, нагадваючы людзям пра беднасьць кабавэрдыйцаў. Яе ганарары складалі адну траціну дзяржаўнага бюджэту маленькай афрыканскай дзяржавы на выспах. Яна заўсёды дапамагала сваёй краіне.

На жаль, мы бачым амаль павальнае захапленьне сучаснай беларускай эстрады мярзотнай расейскай папсой. На наш народ і нашу музычную традыцыю ім напляваць. Выканаўцаў “можна зразумець”: пад антыбеларускім рэжымам толькі так можна “зарабіць бабкі” і круціцца на тэлеэкране. Але ў сапраўдным беларускім мастацтве застануцца толькі сапраўдныя беларускія выканаўцы і музыкі, а не стылізаванае пад Маскву шалупіньне.

Алесь Хадасевіч


У Казахстане ўжо страляюць па людзях

17 сьнежня 2011 г. угорская газэта “Nemszabadsag” напісала пра трагічныя падзеі ў Казахстане. З горада Жанаасэн (100 тысячаў насельніцтва) паступаюць зьвесткі, што паліцыя страляла па дэманстрантах, 70 чалавек забіты, сотні паранены. Людзі патрабавалі працы і заробкаў. Прэзыдэнт Назарбаеў абвясьціў у горадзе надзвычайнае становішча.

Наш камэнтар: Не пасьпелі тры постсавецкіх бонзы ўтварыць свой “Эўразійскі саюз”, як у гэтым “саюзе” пачалася страляніна і рэжымныя забойствы людзей. Адбыліся пратэстныя выступы і ў Алма-Аты. Масква зьбівае чарговы агульны барак для паняволеных народаў пад сваёй камандай. У барак запхнулі і беларусаў. Казахі ўжо распачынаюць змаганьне супраць гэтай алігархічнай “палітархітэктуры”. Масква і не чакала, што барак захістаецца з гэтага боку і ў хуткім часе пасьля падпісаньня дамовы аб антынародным “саюзе”.

Алесь Хадасевіч


Гэбізм у Расеі

17 сьнежня 2011 г. польская газэта “Gazeta Wyborcza” апублікавала артыкул пад тытулам “Калега Пуціна па КГБ стане начале Дзяржаўнай Думы”. Кіраваная Пуціным партыя “Едіная Россія” рэкамэндавала на спікера Дзярждумы Сяргея Нарышкіна, начальніка адміністрацыі прэзыдэнта РФ. 57-гадовы Нарышкін — адзін з бліжэйшых супрацоўнікаў Пуціна. У 1978-82 гг. яны разам вучыліся ў Інстытуце Першага Ведамства КГБ (цяпер — Акадэмія замежнай выведкі СРВ). У першай палове 1990-х яны працавалі разам у мэрыі Пецярбурга.

Наш камэнтар: А што, у Пуціна ёсьць калегі не з КГБ? І грошы з гарадзкога бюджэту Піцера яны кралі разам. Цяпер будуць “кіраваць” усёй Расеяй. Гэбоўская сістэма “цветёт і пахнет”. І здаецца некаторым, што канца гэтаму ня будзе...

Юрка Марозаў