СУДЗЯЦЬ ПАТРЫЁТА

posted Dec 19, 2011, 9:12 AM by Адміністратар Навін   [ updated Dec 19, 2011, 9:12 AM ]
Віцебску працягваецца судовы працэс над сябрам Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ Сяргеем Каваленкам. Рэжым абвінавачвае патрыёта ў тым, што сёлета ён удзельнічаў у вывешваньні нацыянальных Бел-Чырвона-Белых Сьцягоў у цэнтры Віцебска. Гэта стала ўжо мясцовай рэжымнай традыцыяй: пасьля кожнай акцыі Мірона ў Віцебску пасылаць на кватэру сп. Каваленкі міліцэйскі нарад і наладжваць супраць яго рэжымныя правакацыі. Але, як раней, так і гэтым разам рэжым ня здольны прадставіць патрыёту ніякіх доказаў ягонага ўдзелу ў акцыях Мірона.

Зразумела, што рэжым з усімі ягонымі структурамі здушэньня беларускага народу баіцца Сяргея Каваленку, мужнага і адкрытага чалавека, які не хавае сваіх патрыятычных перакананьняў. Менавіта за гэта — за словы праўды і за прыклад мужнасьці — антыбеларускі рэжым перасьледуе патрыёта.

Той, хто аддае і выконвае незаконныя загады рэжыму, павінен ведаць, што ў хуткім часе настане адкзнасьць за гэтыя дзеяньні.

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ

15 сьнежня 2011 г.