У ВІЦЕБСКУ АРЫШТАВАНЫ СЯРГЕЙ КАВАЛЕНКА

posted Dec 23, 2011, 8:33 AM by Адміністратар Навін   [ updated Dec 23, 2011, 8:33 AM ]
Раніцай 19 сьнежня ў кватэры сябра Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ зьявілася міліцыя і загадала яму “прасьледаваць у камэндатуру, каб падпісаць пару папераў”. Сп. Каваленку завезьлі ў міліцэйскі пастарунак і прад'явілі яму абвінавачваньне ў “парушэньні рэжыму”. На аснове гэтага фальшывага абвінавачваньня яго кінулі за краты на трое сутак адміністрацыйнага арышту. Сям'і арыштаванага міліцыянты паведамілі, што рыхтуецца судовая расправа над ім.

Антыбеларускі рэжым працягвае перасьлед мужнага патрыёта-фронтаўца.

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ

19 сьнежня 2011 г.