ЗАМЕЖНЫ ДРУК (07-09.01.2012)

posted Jan 15, 2012, 5:23 AM by Адміністратар Навін   [ updated Jan 15, 2012, 5:23 AM ]
Не дадумаўся яшчэ забараніць карэйскую мову...

8 студзеня 2012 г. швайцарская газэта “Neue Zuercher Zeitung” напісала пра новага паўночна-карэйскага “правадыра” Кім Ён-Уна. Да ягонага дня народзінаў карэйскія СМІ распаўсюдзілі ва ўсім сьвеце матэр'ялы пра гэтага “генія геніяў” (як яго цяпер называе прапаганда). Гэтым разам на фота ў афіцыёзе ён паказаны як выдатны вайсковы дзеяч: вылазіць з танка, тлумачыць генэралам, як трэба ваяваць і г.д.

Наш камэнтар: Ну, выліты начальнік антыбеларускага рэжыму, які таксама любіць красавацца ў маршальскім мундзіры. І фон падобны: разбурэньне дзяржавы і цывілізацыі. Толькі таварыш Кім не дадумаўся яшчэ забараніць карэйскую мову...

Алесь Хадасевіч


Лубянскія аргуманты

7 студзеня 2012 г. швэдская газэта “Dagens Nyheter” перадрукавала інтэрв'ю з 23-гадовым сірыйскім жаўнерам Ісмаілам. Ён распавёў, як у жаўнераў элітнай 18-й дывізіі адабралі мабільныя тэлефоны і забаранілі глядзець тэлебачаньне. Афіцэры загадалі страляць па дэманстрантах, тлумачачы, што яны ўсе — “амэрыканскія агенты, аплочаныя Ізраілем па 100 даляраў у дзень”. Але ў хуткім часе многія жаўнеры ўбачылі, што дэманстранты — гэта простыя людзі, якія патрабуюць свабоды. Ісмаіл уцёк з войска ў суседні Ліван. Ён ня хоча забіваць людзей.

Наш камэнтар: Лубянскія аргуманты антынароднай дыктатуры і ў Сірыі, і ў Беларусі аднолькавыя — “усе аплочаныя”, “па 100 даляраў”, “амэрыканскія агенты”. Але шмат беларускіх людзей у мундзірах таксама ўжо разабраліся, хто ёсьць сапраўдныя агенты і ворагі. Яны ня будуць страляць у свой народ.

Юрка Марозаў


Будзе разгледжана справа кожнага

8 студзеня 2012 г. латвійская газэта “Diena” паведаміла з Эстоніі. Паліцыя Бясьпекі (спэцслужба Эстоніі) арыштавала афіцэра гэтай структуры Індрэка Подэра і распачала сьледства ў ягонай справе. Апытана ўжо каля 200 чалавек, якія маюць дачыненьне да справы. Афіцэра абвінавачваюць у сувязях з расейскай мафіяй. Спэцслужбы зьвярнулі ўвагу на гэтага Подэра, калі ён актыўна ўмяшаўся ў канфлікт вакол талінскага “Крэдытбанку”, у якім бальшыня капіталу належыць расейцам. Потым калегі зацікавіліся вялікай нерухомай маёмасьцю 33-гадовага афіцэра. За ім пачалі сачыць. У яго былі шчыльныя сувязі з расейскай мафіяй у Латвіі.

Наш камэнтар: Вось як дзейнічаюць спэцслужбы ў дэмакратычнай краіне. Сярод іншага яны злавілі чарговага “Шцірліца”.

У Беларусі, як вядома, спэцслужбы дзейнічаюць пад камандай суседняй дзяржавы — насуперак нацыянальным інтарэсам нашай краіны. У вызваленай ад лукашызма Беларусі гэбэ будзе ліквідавана, будзе разгледжана справа кожнага чына гэтай структуры на прадмет дзяржаўнай здрады.

Юрка Марозаў


Расейскія ваенныя караблі ў Сірыі

8 студзеня 2012 г. аўстрыйская газэта “Die Presse” напісала, што ў сірыйскі порт Тартус (там знаходзіцца расейская ваенная база) увайшлі авіяносец “Адмірал Кузняцоў” і шэраг іншых расейскіх ваенных караблёў. Пра гэта ў Маскве паведаміла мінабароны Расеі. Расейскія СМІ паведамілі, што “Масква хоча паставіць пагражальны заслон супраць НАТО пасярод сірыйскага крызісу”. Сірыя закупляе вялікія колькасьці расейскай зброі.

Наш камэнтар: “Новая ваенная дактрына” медведзізма-пуцінізма ў дзеяньні. Масква ратуе сірыйскую антынародную дыктатуру. Сірыйцы адэкватна ацэняць дзейнасьць маскоўскіх таварышаў. Яшчэ ў адным кутку сьвету людзі будуць люта ненавідзець Маскву.

Алесь Хадасевіч


Яны там нічога і не зразумелі

8 студзеня 2012 г. польская газэта “Rzeczpospolita” апублікавала артыкул пад тытулам “На колькіх фартэп'янах іграе патрыярх Кірыл”. У сваім звароце Кірыл заклікаў Крэмль прыслухоўвацца да апазыцыі. Газэта цытуе Кірыла Фралова з Інстытуту СНД у Маскве: “Нягледзячы на крытыку, 4 сьнежня 2011 г. патрыярх Кірыл прызнаў вынікі парляманцкіх выбараў і павіншаваў кіраўніцтва Думы”.

Наш камэнтар: Польская аналітыка гэтым разам мае рацыю, іранічна трактуючы “амаль дысыдэнцкі” выступ Кірыла. “Іграць на фартэп'янах” — гэта па-нашаму “сядзець на двух крэслах”. А вось безьліч СМІ ва ўсім сьвеце радасна ўхапіліся ў паведамленьне пра “падтрымку патрыярхам і РПЦ народных дэманстрацый”. Яны так нічога і не зразумелі пра “фартэп'яны і крэслы”.

Алесь Хадасевіч


Спынілі бярвеньні

9 студзеня 2012 г. летувіская газэта “Lietuvos Rytas” паведаміла, што летувіскія памежнікі спынілі на мяжы вялікую колькасьць бярвеньняў, якія імпартаваліся зь Беларусі. У бярвэньнях знайшлі высокі радыяцыйны фон.

Наш камэнтар: У Летуве дзяржаўныя службы клапоцяцца аб бясьпецы і здароўі нацыі. У акупаванай Беларусі працягваецца антычалавечая палітыка зьнішчэньня беларускага народу.

Юрка Марозаў


Пэрманэнтнае няшчасьце людзей

9 студзеня 2012 г. чэшская газэта “Ceske Noviny” паведамілі з Бранска. Там трагічна скончыўся шпацыр маладой маці з 18-месячным дзіцем у калясцы па вуліцы горада. Раптам пад імі праваліўся ходнік і яны ўпалі ў глыбокую яму. Людзі пасьпелі выцягнуць маці, але дзіця зацягнула ў каналізацыю. Сьледчыя заявілі, што прычынай няшчасьця ёсьць няякасныя рамонтныя працы на падземных камунікацыях.

Наш камэнтар: Няшчасныя выпадкі здараюцца ва ўсім сьвеце. Але беларусаў заўсёды ўражае выгляд расейскіх гарадоў і мястэчак, дзе ўсё гаворыць аб перманэнтным няшчасьці людзей: разьбіты асфальт, паламаныя лавы, галавешкі на месцы дамоў, што згарэлі 25 гадоў таму, ямы, вялізныя кучы сьмецьця, якія ляжаць з брэжняўскіх часоў, пьяныя рабочыя брыгады рамонтнікаў... Бедны наш Бранск, захопленаная маскалямі беларуская Браншчына! Трэба не дапусьціць, каб акупанты ўтварылі такое з усёй нашай Айчынай.

Юрка Марозаў


Як гэта ўсё абрыдла

9 студзеня 2012 г. славацкая газэта “Hospodarske Noviny” паведаміла, што Папа Бэнэдыкт XVI пахрысьціў у Сіксьцінскай капліцы 16 немаўлят. Гэта ёсьць традыцыйны элемэнт калядных сьвяткаваньняў у Ватыкане ў гонар хрышчаньня Хрыста.

Наш камэнтар: Беларускія патрыёты заўсёды прыходзяць у Ватыкан з нацыянальнымі Бел-Чырвона-Белымі сьцягамі. У цэнтры каталіцкага сьвету на сустрэчах з Папам ўсе людзі дэманструюць сваю нацыянальную культуру: моляцца і сьпяваюць на родных мовах, многія апрануты ў народныя строі, групы землякоў ідуць пад нацыянальнымі сьцягамі.

У РПЦ — свая завядзёнка. У Менску Філарэт прымаў у саборы “детей із чернобыльскіх районов” (як паведаміў афіцыёз). А што ж гэты Філарэт ніколі не спытаўся хаця б, а чаму сотні тысячаў дзяцей жывуць у зонах, атручаных радыяцыяй?

Перад натоўпам нашых дзяцей стаялі тры дзяўчынкі з караваем. Дзьве апранутыя пад Вялікі Усьцюг ці Кастраму, а трэцяя ў нейкай стылізацыі чаркескага строю. Яны пакланіліся “мясцоваму патрыярху” і загукалі рэчытатыў: “Филарет наш дорогой, мы всегда с тобой!...” І ён ім адказаў “по-отеческі”: “Аки-паки, наша прекрасная родина...” Як гэта ўсё абрыдла.

Алесь Хадасевіч