ЗАЯВА

posted Mar 14, 2012, 8:41 PM by Адміністратар Навін   [ updated Mar 14, 2012, 8:41 PM ]
Генеральная пракуратура
Рэспублікі Беларусь

ЗАЯВА

Наша партыя двойчы звярталася ў Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь з заявамі адносна прыняцця мер пракурорскага рэагавання дзеля ўратавання жыцця Сяргея Каваленкі. Апошні раз мы звярнуліся 09.03.2012 г. з просьбай прыняць тэрміновыя меры пракурорскага рэагавання дзеля ўратавання жыцця чалавека. Нажаль адказу мы не атрымалі, дзеянняў службовых асоб, ад якіх залежыць жыццё С. Каваленкі, каб уратаваць яго жыццё не было. С. Каваленка не пераведзены ў медыцынскі стацыянар пад нагляд медыцынскага персанала, а, як і раней, знаходзіцца ў турэмнай камеры. Тым часам фізічны стан С. Каваленкі, як нам стала вядома, ацэньваецца ўрачамі Рэспубліканскага турэмнага шпіталя як цяжкі, тэмпература цела — 35,2 градуса, вага цела — 51 кілаграм, крывяны ціск — 90 на 60.

Непрыняцце мер службовымі асобамі дзеля захавання жыцця чалавека мы разглядаем як свядомыя злачынныя дзеянні.

Мы патрабуем ад Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь тэрмінова прыняць меры пракурорскага рэагавання ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб пракуратуры ў Рэспубліцы Беларусь”, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь дзеля ўратавання жыцця Сяргея Каваленкі.

Мы звяртаем ўвагу, што пасля 30-дзённай галадоўкі Сяргею Каваленку, які пагадзіўся выйсці з галадоўкі, замест прымянення медыцынскіх методык па выхаду з галадоўкі без шкоды для здароўя, работнікі медсанчасці Віцебскага СІЗА прыносілі ўзмоцненыя порцыі харчавання, што магло прывесці да смерці С.Каваленкі. Пацверджаннем гэтага таксама з'яўляецца відэаролік, які быў выкладзены невядомамі асобамі на інтэрнэтрэсурсе http://www.youtube.com/watch?v=lwlYSxHl45m. Гэты ролік служыць пацверджаннем прадузятага стаўлення работнікаў міліцыі да Сяргея Каваленкі, бо зрабіць відыёзапіс у закрытай установе СІЗА відавочна маглі зрабіць толькі яны і сведчыць пра свядомыя дзеянні супрацоўнікаў СІЗА, якія утрымліваюць прыкметы замаха на забойства С. Каваленкі . Пасля такіх дзеянняў супрацоўнікаў пенітыцыярнай сістэмы ў С. Каваленкі ўзніклі сур'ёзныя падставы не давяраць ім.

Непрыняцце рэальных, дзейсных мер службовымі асобамі дзеля захавання жыцця чалавека мы разглядаем як працяг свядомых злачынных дзеянняў з мэтаю давядзення С. Каваленкі да смерці.

У гэтай сітуацыі трэба неадкладна перавесці Сяргея Каваленку ў цывільны шпіталь без выстаўлення яму ніякіх папярэдніх умоў, як тое пісьмовае абавязацельства спыніць галадоўку, ці іншых патрабаванняў. Пастаяннае знаходжанне Сяргея Каваленкі ў палаце медыцынскага стацыянара (у адрозненне ад турэмнай камеры) ёсьць першая і неабходная акалічнасць пазбегнуць трагічнага выніку пры нядобрым развіцці сітуацыі.

Намеснік старшыні Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі — БНФ

Ю. Беленькі