ЗАМЕЖНЫ ДРУК (18-21.03.2012)

posted Mar 27, 2012, 9:33 PM by Адміністратар Навін   [ updated Mar 27, 2012, 9:33 PM ]
Усё, як па нотах

18 сакавіка 2012 г. польская газэта “Rzeczpospolita” напісала з Масквы. Там ОМОН жорстка разагнаў мірную дэманстрацыю пратэсту перад сядзібай тэлеканала НТВ. Людзі пратэставалі супраць паказу фільма “Анатомія пратэста”, у якім сьцьвярджалася, што удзельнікі дэманстрацый супраць Пуціна аплочаны арганізатарамі і дзейнічаюць яны пад дыктоўку Вашынгтона.

Наш камэнтар: Разгортваецца яшчэ адна старонка “нотнага сшытку”, паводле якога дзейнічае Лубянка. Рэпэтыцыя драматычных падзеяў і яе афіцыйная телевэрсія былі праведзены ў сьнежні 2010 г. — студзені 2011 гг. у Беларусі. У нашай акупаванай краіне гэбельсаўскі тэлефільм называўся “Железом по стеклу”. Беларусы ведаюць, што ў Расеі будзе далей: узмацненьне тэрору супраць насельніцтва, эканамічны правал, падзеньне расейскага рубля, развал імпэрыі.

Юрка Марозаў


Кліент ачуняў і выконвае загады

19 сакавіка 2012 г. румынская газэта “Evenimentul Zilei” цытавала прэзыдэнта Украіны В. Януковіча. Ён заявіў журналістам, што Кіеў будзе прымаць закон аб наданьні расейшчыне статуса другой дзяржаўнай мовы.

Наш камэнтар: Кліент Масквы выконвае загады сваіх гаспадароў, працягвае курс на русіфікацыю Украіны. А ўсё пачалося з таго, што пасьля перамогі народнай рэвалюцыі ў 2005-06 гг. гэтага кліента прызначылі на пасаду прэм'ера Украіны. Замест таго, каб выдаліць яго з украінскага палітычнага жыцьця разам зь ягонай агентурнай групоўкай. Вядома, што тое прызначэньне вымусіў на прэзыдэнце Юшчанку брусэльскі Эўразьвяз (пад уплывам Масквы). Кліент ачуняў пасьля паразы і на наступным этапе завалодаў уладай у краіне. Гэта ёсьць лекцыя для беларусаў: нельга дапускаць вяртаньня ў беларускае публічнае жыцьцё тых, хто запэцкаўся ў агентурным супрацоўніцтве з імпэрскай Масквой-Лубянкай як у структурах рэжыму, так і ў структурках падстаўной псэўдаапазыцыі.

Юрка Марозаў


Масква баіцца згубіць кліента

20 сакавіка 2012 г. славацкая газэта “SME” цытавала выступ міністра замежных справаў РФ Лаўрова перад журналістамі ў Маскве. Ён сказаў сярод іншага, што “кіраўніцтва Сірыі зрабіла вельмі шмат памылак” і заклікаў не адхіляць ад улады Асада.

Наш камэнтар: Баіцца Масква згубіць яшчэ аднаго свайго кліента на Усходзе. І лексіка ў Масквы тая ж самая, што і пры Сталіне — пасьля Сталіна. Успомнім, што масавыя забойствы сталінізма маскоўскі афіцыёз любіў называць “памылкамі” (“ошібочка вышла, несколько мілліончіков унічтожілі...”).

Але сірыйскі народ ня слухае фальшывую лексіку маскоўскіх лубянцаў. Баі ідуць ужо на тэрыторыі сталіцы краіны Дамаску. Набліжаецца канец забойчага антынароднага рэжыму.

Алесь Хадасевіч


Злачынцу выдадуць

20 сакавіка 2012 г. французкая газэта “Le Monde” напісала, што Лібія атрымала ад Маўрытаніі згоду на выдачу Аль-Сэнусі, былога віцэ-прэм'ера рэжыму Кадафі і начальніка службы зьнешняй выведкі дыктатуры. У Лібіі яго чакае суд за злачынствы супраць нацыі.

Наш камэнтар: Пасьля краху лукашызму ўсё гэта чакае арганізатараў і выканаўцаў злачынстваў супраць беларускага народу. Нават, калі яны пасьпеюць уцячы за мяжу.

Юрка Марозаў


Літасьці ня будзе

20 сакавіка 2012 г. латвійская газэта “Diena” напісала пра заявы міжнароднай праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch. Арганізацыя паведамляе пра тое, што паўстанцы жорстка распраўляюцца з чынамі службаў бясьпекі рэжыму Асада і ягонымі прыхільнікамі, калі тыя трапляюць у палон. Арганізацыя заклікае не рабіць гэтага.

Наш камэнтар: Цяпер праваабаронцам будзе цяжка спыніць хвалю народнага гневу ў Сірыі. Асадаўскія гэбэшнікі пралілі зашмат крыві, надта доўга яны зьдзекваліся з народа.

Юрка Марозаў


Францыя слухае патрыётаў-фронтаўцаў

21 сакавіка 2012 г. угорская газэта “Nepszabadsag” напісала пра аблаву, наладжаную французкай паліцыяй у раёне Тулузы. Паліцыя атачыла тэрарыста ў жылым квартале і вядзе зь ім перамовы аб здачы ў палон. 24-гадовы араб днямі застрэліў траіх французкіх жаўнераў, потым траіх дзяцей і аднаго равіна ў габрэйскай школе Тулузы. У араба французкі пашпарт. Араб сказаў, што помсьціць за палестынцаў і помсьціць Францыі за ўдзел у ваенных дзеяньнях на Усходзе.

Наш камэнтар: Уся Францыя ўражаная тэрактам. Сярод іншых палітыкаў свае спачуваньні выказала і Марын Лё Пэн, лідар Нацыянальнага Фронту. Краіна, стомленая нашэсьцем і масавай прапіскай у французкае грамадзянства дзікіх і агрэсіўных чужынцаў, уважліва слухае патрыётаў-фронтаўцаў.

Алесь Хадасевіч


Масква паслала свае войскі

21 сакавіка 2012 г. швэдская газэта “Dagens Nyheter” паведаміла ўсьлед за шэрагам міжнародных агенцыяў навін, што на расейскую ваенную базу ў сірыйскі партовы горад Тартус прыбылі расейскія спэцчасткі са складу Чарнаморскага флёту. Сірыйскі рэжым і Масква рэзка абвяргаюць гэтую інфармацыю і называюць яе “правакацыяй”.

Наш камэнтар: Паўстанцкая армія ўжо вядзе баі (з ужываньнем цяжкой зброі) на тэрыторыі сталіцы Дамаску, набліжаецца да палаца-бункера Башара Асада. Масква паслала свае войскі, каб ратаваць дыктатара Асада, ды інфармацыйна праваліла апэрацыю. Цяпер умешвацца ў сірыйскія справы ня будзе так проста.

Юрка Марозаў


Цемра пра паэзію

21 сакавіка 2012 г. іспанская газэта “El Pais” апублікавала артыкул-зварот да чытачоў пад тытулам “Навошта патрэбна паэзія?” Пачалася дыскусія ў Сеціве і на старонках газэты. Так газэта адзначыла Міжнародны Дзень Паэзіі.

Наш камэнтар: Антыбеларускі рэжым таксама ўзяўся на свой капыл “сьвяткаваць” гэты Дзень. БТ з раніцы паказала сюжэт з Музэя Якуба Коласа ў Менску. Так адкрылі русіфікатарскую, фальшывую па сутнасьці выставу, прысьвечаную вялікаму песьняру. З экрана спэцы эпохі позьняга лукашызма распавядалі, што Колас пачаў пісаць вершы па-расейску і так любіў Лермантава, так любіў... І тэлегаворка працягнулася ў асноўным пра Лермантава з выразным ухілам на тое, што каб ня Лермантаў, то і Коласа б не было... Прыцягненыя за вушы разважаньні аддаюцца пустым звонам у вушах у беларусаў.

Алесь Хадасевіч