ЗАМЕЖНЫ ДРУК (04-09.04.2012)

posted Apr 16, 2012, 7:31 AM by Адміністратар Навін   [ updated Apr 16, 2012, 7:31 AM ]
Усё зразумела

4 красавіка 2012 г. польская газэта “Gazeta Wyborcza” апублікавала артыкул пад тытулам “Уцёкі капітала з Расеі да ЗША — расейскія багачы баяцца Пуціна”. Расейскія мільярдэры і мільянэры актыўна выкупляюць нерухомасьць у ЗША і выязджаюць туды з сем'ямі. Газэта “New York Times” лічыць, што “гэта толькі пачатак”.

Наш камэнтар: Камэнтароў ня трэба, усё зразумела...

Алесь Хадасевіч


І яго могуць пакараць

7 красавіка 2012 г. славацкая газэта “Hospodarske Noviny” напісала з Грэцыі. Там адбыліся масавыя выступы пратэсту пасьля самагубства пэнсіянэра на цэнтральнай плошчы Афін. Дэманстранты пабілі аднаго паліцэйскага і забралі ягоную кулеадпорную камізэльку ды іншае абсталяваньне.

Наш камэнтар: Людзі абвінавачваюць Нямеччыну і брусэльскую бюракратыю ў сваім народным няшчасьці. Паліцыі ўсё цяжэй становіцца біць дэманстрантаў. Той, хто б'е людзей, павінен памятаць, што і яго могуць пакараць.

Алесь Хадасевіч


Нельга маўчаць

8 красавіка 2012 г. іспанская газэта “ABC” напісала з Украіны. У горадзе Мікалаеве сын мясцовага начальніка-дэпутата і ягоныя сябры згвалцілі і па-зьверску забілі 18-гадовую Аксану Макар. Паліцыя спачатку арыштавала злачынцаў, а потым выпусьціла іх. Але людзі правялі дэманстрацыі пратэсту ў Мікалаеве, Данцеку, Львове, Кіеве і шэрагу іншых гарадоў. Вымушана было адрэагаваць міністэрства ўнутраных справаў і нават прэзыдэнт Януковіч. Злачынцы былі арыштаваныя зноў, іх будуць судзіць. Газэта апісвае шэраг іншых злачынстваў, зьдзейсьненых апошнім часам сынкамі начальнікаў.

Наш камэнтар: Зразумела, што без народных салідарных пратэстаў злачынцы засталіся б на волі і працягнулі б рабіць свае зьверствы. Але людзі вымусілі дзяржаўныя структуры дзейнічаць. Вядома, што начальнікаў, якія выпусьцілі забойцаў, ужо звольнілі са службы. Калі б людзі змаўчалі, то злачынцаў бы ніхто не чапаў у краіне, дзе мацнее мафійная ўлада. Нельга маўчаць, трэба салідарна бараніць сваіх дзяцей і свае правы.

Алесь Хадасевіч


“Пагроза для міру”

8 красавіка 2012 г. французкая газэта “Le Monde” паведаміла, што Ізраіль абвясьціў вядомага нямецкага пісьменьніка Гюнтэра Граса пэрсонай нон грата і забараніў яму ўезд у Ізраіль. У сваёй апошняй паэме Грас назваў Ізраіль “пагрозай для міру”.

Наш камэнтар: Рашэньне кіраўніцтва краіны лагічнае. Нам таксама трэба дзейнічаць лагічна. Тых, хто робіць антыбеларускія заявы ў сьвеце, абзывае наш народ і нашу культуру, таксама трэба не пускаць на нашу зямлю (або гнаць зь яе прэч).

Юрка Марозаў


А цяпер хай пішуць

8 красавіка 2012 г. польская газэта “Rzeczpospolita” напісала: “Трэцяя прэзыдэнцкая кадэнцыя Уладзіміра Пуціна ў Крамлі, якая пачынаецца праз месяц, павінна быць апошняй, а сам ён у сваёй палітыцы павінен улічваць думку апанэнтаў — так мяркуюць грамадзяне Расеі, якіх апытаў незалежны Аналітычны Цэнтр Юрыя Лявады. Амаль палова расейцаў (49%) хоча, каб Пуціна праз 6 гадоў на пасадзе прэзыдэнта замяніў нехта іншы”.

Наш камэнтар: Меркаваньні, пажаданьні і аналітыкі выглядаюць салідна. Цяпер іх можна рабіць сэрыямі, лубянская кантора будзе толькі пасьмейвацца. Асабліва, калі такое агучваецца падстаўнымі “незалежнымі цэнтрамі”, кшталту Лявады. Канторы сьмешна, бо з дапамогай псэўдаапазыцыі Лубянцы ўдалося завабіць-зацягнуць на “выбарчыя ўчасткі” псэўдавыбарчага шоў дзесяткі мільёнаў падманутых людзей. Іх надурылі, і цяпер яны могуць “выказваць свае пажаданьні”. Ня трэба было хадзіць на арганізаваны гэб'ём прафанацыйны электаральны падман. Толькі байкот!

Юрка Марозаў


Іх трэба ліквідаваць

9 красавіка 2012 г. італьянская газэта “Repubblica” паведаміла з Сірыі. Прэзыдэнт Асад патрабуе пісьмовых гарантыяў ад апазыцыі і ў цэлым пагаджаецца з планам урэгуляваньня Кофі Анана. Але ён адмаўляецца выводзіць з гарадоў войскі, якія працягваюць забіваць людзей.

Наш камэнтар: Дыктатура куражыцца. У кулуарах забойца народу вядзе куртуазныя перамовы з Ананам і іншымі, а на вуліцах тэрарыстычныя часткі рэжыму страляюць па людзях.

Сірыйскі народ ужо зразумеў, што ніякага выніку з перамоваў ня будзе, што дыктатуру трэба ліквілаваць са зброяй у руках і не імкнуцца да кампрамісу з ворагам.

Нельга ні пра што дамаўляцца з тымі, хто зьнішчае народ. Іх трэба ліквідаваць.

Юрка Марозаў


Цібілаў

9 красавіка 2012 г. славацкая газэта “SME” паведаміла, што выбары ў Паўднёвай Асэціі выйграў былы начальнік КГБ П. Асэціі Леанід Цібілаў. Адарваную ад Грузіі П. Асэцію прызнала толькі Расея.

Наш камэнтар: Вось такое “маскоўскае вызваленьне” і такая “дзяржаўнасьць”: русіфікацыя, гэбізацыя і раскраданьне народных багацьцяў...

Алесь Хадасевіч