ЗАМЕЖНЫ ДРУК (12-15.04.2012)

posted Apr 16, 2012, 7:33 AM by Адміністратар Навін   [ updated Apr 16, 2012, 7:34 AM ]
Лібія адпрэчыла прэтэнзіі Эўропы

12 красавіка 2012 г. славацкая газэта “Hospodarske Noviny” напісала, што лібійскія ўлады адмовіліся выдаць сына Кадафі Сайфа Іслама ў Міжнародны трыбунал у Гаагу. Яго будуць судзіць у Лібіі.

Наш камэнтар: Віктара Кадафі будуць судзіць і пакараюць паводле закону там, дзе ён тварыў злачынствы разам з сваім таткам-дыктатарам.

Алесь Хадасевіч


Разбуральнікі краіны

13 красавіка 2012 г. чэшская газэта “Ceske Noviny” напісала пра разьлік, зроблены паўднёвакарэйскай выведкай. Яе адмыслоўцы падлічылі, што няўдалы запуск Паўночнай Карэяй балістычнай ракеты каштаваў народу краіны 850 мільёнаў даляраў. На гэтыя грошы можна было б накарміць 80% насельніцтва галадаючай П. Карэі.

Наш камэнтар: Статыстыка, вельмі добра знаёмая беларусам. Акупацыйны рэжым таксама марнуе народныя грошы на свае дзікія праекты з лядовымі палацамі і ракетамі, разбураючы эканоміку краіны.

Алесь Хадасевіч


У іх няма шансаў

14 красавіка 2012 г. нямецкая газэта “Frankfurter Allgemeine Zeitung” паведаміла з Эгіпту. Там ЦВК прыняло рашэньне зьняць кандыдатуру былога паплечніка скінутага дыктатара Мубарака. Сулейман быў начальнікам спэцслужбаў пры Мубараку і захацеў кандыдаваць на прэзыдэнцтва краіны на бліжэйшых выбарах. Некаторых іншых таксама зьнялі з выбарчай гонкі.

Наш камэнтар: Вядома, што спэцслужбам дыктатураў уласьціва паводзіць сябе расперазана таксама і пасьля падзеньня дыктатуры. Гэбэшнікі ўсіх краінаў павінны ведаць — пасьля абвалу іхнага рэжыму ў іх няма шансаў.

Юрка Марозаў


“лібэралізм” — гэта нянавісьць народаў

14 красавіка 2012 г. ангельская газэта “Guardian” паведамляе пра ўзмацненьне актыўнасьці антыісламскіх груповак. Яны ствараюць міжнародныя сеткі па ўсёй Эўропе і ў ЗША. Цяпер ідэнтыфікаваны 190 такіх груповак. Газэта піша, што менавіта гэтыя групоўкі натхнілі нарвэжскага забойцу Брэйвіка.

Наш камэнтар: Газэта толькі ня згадвае аб тых, хто натхніў эўрапейскіх лібэралаў і іншых левакоў наладжваць рэжым “адчыненых дзьвярэй” ды “шматкультурнасьць” і прымаць у краінах эўрапейскай, хрысьціянскай цывілізацыі мільёны чужынцаў з экзатычных краін. І атрымалася з усяго гэтага “лібэралізму” толькі ўзаемная нянавісьць і вавілонскае мяшанка народаў.

Для беларусаў гэта ёсьць вялікая лекцыя ў сувязі з крымінальнымі планамі лукашызма засяліць Беларусь мільёнамі кітайцаў. Вынік будзе найгоршы.

Алесь Хадасевіч


Яны моцна памыляюцца

14 красавіка 2012 г. летувіская газэта “Lietuvos Rytas” напісала пра выданьне апошніх дзьвюх кніг вядомага ангельскага палітолага Эдварда Лукаса. У інтэрв'ю Лукас распавядаў пра зьмест кніг, прысьвечаных савецкаму шпіянажу на Захадзе. Ён сказаў сярод іншага: “Цяперашняе кіраўніцтва Расеі хутчэй больш падобнае на крымінальны сіндыкат, чым на нармальны ўрад”. Лукас апісаў, як тыпова дзейнічаюць расейскія шпіёны ў заходніх краінах. Гэта не Джэймсы Бонды з іхнымі экзатычнымі прыгодамі. Яны прыязджаюць на Захад, уладкоўваюцца на жыльлё ў небагатых кварталах, выконваюць манатонную працу, зьліваюцца з грамадзтвам. А потым, калі цалкам упішуцца ў сацыяльны кантэкст, пачынаюць выкрадаць інфармацыю.

Наш камэнтар: Дзеяньні маскоўскага крымінальнага сіндыкату ў Беларусі зусім іншыя. Маскоўцы ўжо ні з чым ня крыюцца, яны лічаць, што ўжо “цалкам упісаліся” і паводзяць сябе дэманстрацыйна нахабна і цынічна, з адкрытай нянавісьцю да беларусаў. Яны ўпэўненыя ў сваёй беспакаранасьці і вечнасьці свайго панаваньня ў нашай акупаванай краіне. Яны моцна памыляюцца...

Юрка Марозаў


Не жаліцца, а граміць

14 красавіка 2012 г. латвійская газэта “Diena” паведаміла, што армія Паўднёвага Судана ў выніку баёў адбіла наступ суданскай арміі, якая спрабавала захапіць памежны горад Хіглігу.

Наш камэнтар: Дыктатарскі ўрад Судану ў парушэньне міжнародных дамоўленасьцяў атакуе Паўднёвы Судан, які нядаўна заваяваў сваю дзяржаўную незалежнасьць. Але вызвалены народ не напалохаўся і не пачаў жаліцца ў міжнародныя структуры. Ён утварыў армію і бароніць сваю зямлю і свае нацыянальныя багацьці. Падаць заяву ў міжнародныя структуры заўсёды лепш пасьля разгрому варожых сілаў.

Алесь Хадасевіч


Даніэл

15 красавіка 2012 г. румынская газэта “Evenimentul Zilei” апублікавала вялікоднае віншаваньне патрыярха Румынскай Праваслаўнай Царквы Даніэла. Пастыр зьвяртаецца з словамі пасланьня да вернікаў.

Наш камэнтар: Зразумела, што румынскі праваслаўны пастыр зьвяртаецца да сваёй паствы на роднай мове гэтай паствы, на мове народу, якому ён служыць. Румынскім праваслаўным і ў галаву не прыходзіць, што “Праваслаўе — гэта руская вера”, як паўтараюць у Маскве. Крывадушнасьць магчымая толькі ў акупаваных краінах, дзе дзейнічаюць структуры РПЦ.

Юрка Марозаў