ЗАМЕЖНЫ ДРУК (16-17.04.2012)

posted Apr 23, 2012, 7:30 AM by Адміністратар Навін   [ updated Apr 23, 2012, 7:30 AM ]
“Кантора” ў Славакіі

16 красавіка 2012 г. славацкая газэта “Pravda” надрукавала інтэрв'ю з Паўлам Усавым, прадстаўленым як “дырэктар Беларускага цэнтру эўрапейскіх дасьледваньняў”. Гэты “Усов” сказаў сярод іншага: “Лукашэнка зьдзяйсьняе вытанчаную палітыку, якая дазваляе яму ўтрымацца ў крэсьле. Ён робіць па максімуму, каб грамадзяне мелі сярэдні жыцьцёвы ўзровень, які ёсьць лепшым, чым быў у пэрыяд Савецкага Саюза. Далейшым чыньнікам ёсьць тое, што бальшыня людзей у Беларусі ня бачыць ніякой альтэрнатывы”. І гэтак далей.

Наш камэнтар: На фотаздымку ў газэце — нардычны таварыш Усов у позе мысьляра. У вялікім інтэрв'ю Усов аніслова не сказаў пра трагедыю нашага народу, пра русіфікацыю і зьнішчэньне ўсяго беларускага акупацыйным рэжымам. Што робіць ён і ягоны “незавісімый центр ісследованій”, можна ўбачыць на іхнай інтэрнэт-старонцы. Вось цытата з апошняга “ісследованія”: “Современная Беларусь, впрочем, как и её исторические предшественники, уже в силу своих компактных размеров не может претендовать на собственный цивилизационный статус...” Гэтак “цэнтар” піша пра беларускую цывілізацыю, ВКЛ і г. д.

Зразумела, адкуль узяліся гэтыя “незавісімые ісследователі” і якая іхная задача на міжнароднай арэне. Славакам, якія любяць і ўмеюць бараніць сваю мову, трэба было спытаць у гэтага кадра нешта па-беларуску. Ён бы затрос галавой і гукнуў: “Ась-ась, я вас не понімаю!”

Юрка Марозаў


85-годдзе Папы

16 красавіка 2012 г. румынская газэта “Evenimentul Zilei” напісала пра сьвяткаваньне 85-годдзя Папы Рымскага Бэнэдзікта XVI. У Ватыкан былі запрошаны нямецкія дзеці, — землякі панціфіка, якія ў народных строях танцавалі для юбіляра баварскія танцы.

Наш камэнтар: І так заўсёды ў Каталіцкім Касьцёле, дзе гучаць усе мовы сьвету і ёсьць павага да культур і народаў. Што да РПЦ, то ў акупаванай Беларусі на сьвяты дзяцей абавязкава завядуць у будынак РПЦ у расейскіх какошніках і будзе гучаць у чарговы раз: “Филарет наш дорогой, не расстанемся с тобой...”

Алесь Хадасевіч


Правільна робяць

16 красавіка 2012 г. аўстрыйская газэта “Der Standard” напісала пра справаздачу камісіі па правах чалавека ААН, абнародваную ў Жэнэве. Камісія заявіла, што байцы паўстанцкіх атрадаў таксама зьдзяйсьняюць “пазасудовыя забойствы”, забіваюць жаўнераў, калі бяруць іх у палон. Камісія спадзяецца на ўсталяваньне міру ў Сірыі.

Наш камэнтар: Камісія скардзіцца, а вайна антычалавечага рэжыму супраць народу працягваецца. Дыктатар, ягоныя афіцэры і жаўнеры думалі, што яны будуць беспакарана забіваць людзей, а ў іх ніхто ня стрэліць і не заб'е. Яны памыляліся. Народ узброіўся і пачаў дзейнічаць.

Алесь Хадасевіч


Збочанасьць мазгоў: пякуцца пра жыцьцё забойцы

17 красавіка 2012 г. швайцарская газэта “Neue Zuercher Zeitung” паведаміла пра адстаўку аднаго з суддзяў на працэсе масавага забойцы Брэйвіка ў Осла. Прысяжны суддзя Томас Індрэбё пацьвердзіў, што даведаўшыся пра масавае забойства летась, заявіў, што за такое злачынства трэба караць сьмяротным пакараньнем. Яго адразу адставілі з працэсу, заявіўшы, што “ён ня можа быць незалежным”.

Наш камэнтар: Цяпер трэба чакаць, што адвакаты дакажуць псіхічную хваравітасьць забойцы Брэйвіка, і ўсё скончыцца моцнай абаронай жыцьця таго, хто забіў дзесяткі людзей. Толькі вядома, што сярод ахвяраў монстра ёсьць адна маладая грузінка. Грузінскі народ і грузінская сям'я абавязкава адэкватна пакараюць забойцу. Гэтаму народу брыдкія вычварэньні лібэралізма.

Алесь Хадасевіч


Дзікія і хітрыя

17 красавіка 2012 г. дацкая газэта “Kristelig Dagblad” напісала пра заяву парляманту Судана. У сувязі з баямі за багатую нафтай памежную тэрыторыю Судан абвясьціў Паўднёвы Судан (які нядаўна дамогся незалежнасьці) “ворагам” і заклікаў дзяржаўныя ўлады “ставіцца да П. Судану адпаведна”.

Наш камэнтар: Зразумела, што гэта ёсьць дзікія заявы дзяржаўнага прадстаўніцтва. Але вядома, што можна рабіць і інакш — хітрэй. Расейская імпэрыя абвясьціла Беларусь “лепшым сябрам” і “самым надзейным хаўрусьнікам” і пад гэтыя фальшывыя дэклярацыі разрабоўвае і зьнішчае нашу краіну, нішчыць наш народ.

Юрка Марозаў


Палову насельніцтва Осла будуць складаць чужынцы

17 красавіка 2012 г. славацкая газэта “Hospodarske Noviny” напісала пра грамадзкія настроі ў Нарвэгіі ў сувязі са злачынствам масавага забойцы Брэйвіка. Многія людзі абвінавачваюць у няздольнасьці паліцыю і ўлады. Яны кажуць пра іхную наіўнасьць, спалучаную з самагубчай імігранцкай палітыкай, заснаванай на фальшу. На пачатку гэтага года ў Нарвэгіі жыве паўмільёна чужынцаў і яшчэ сто тысячаў нашчадкаў імігрантаў (гэта на 4 мільёны насельніцтва). Большасьць зь іх ня хочуць быць нарвэжцамі, ствараюць паралельныя грамадзтвы, працуюць “па чорнаму” (ня плацяць падаткі), многія займаюцца наркагандлем, крымінальнымі злачынствамі. Нарвэжцы ўцякаюць з некаторых кварталаў гарадоў і раёнаў краіны, дзе жывуць ужо толькі чужынцы. У 2040 г. палову насельніцтва Осла будуць складаць чужынцы.

Наш камэнтар: Трэба падкрэсьліць, што йдзецца пра чужынцаў з нарвэжскімі пашпартамі ў кішэнях. Народ эўрапейскай, хрысьціянскай культуры задыхаецца ў гэтым лібэральным маразме. Людзі хвалююцца за сваю нацыянальную, дзяржаўную і чалавечую будучыню. Беларусам гэта вельмі добра знаёма. Антынародны рэжым вырашыў абрынуць на нашы галовы мільёны кітайцаў. Такі вось лукашызм-лібэралізм.

Юрка Марозаў