СЦЭНЫ З ЖЫЦЬЦЯ ПРЫ ПОЗЬНІМ ЛУКАШЫЗМЕ

posted May 8, 2012, 8:36 AM by Адміністратар Навін   [ updated May 8, 2012, 8:36 AM ]
23 красавіка жыхары мястэчка Суботнікі на Іўеўшчыне не на жарт усхваляваліся. Справа ў тым, што шэраг мясцовых мужчын служаць у памежных войсках (мяжа з Летувой знаходзіцца ў некалькіх кілёмэтрах ад Суботнікаў). Як гром зь яснага неба, гэтыя мужчыны атрымалі загад бегчы на свае пастарункі. Сярод жыхароў пайшла пагалоска, што “начальства абвясьціла гатоўнасьць нумар адзін”. На дзяржмяжы такое гучыць вельмі сур'ёзна, асабліва на мяжы з блокам НАТО. Але гэтым разам ішлося не пра блок НАТО.

З Менску ў Суботнікі ехаў невялічкі старамодны аўтобус. У аўтобусе была труна з целам ураджэнкі Суботнікаў, з вянкамі і кветкамі нябожчыцу суправаджалі некалькі беларусаў і беларусак. Каля касьцёла ў мястэчку і каля хаты, пабудаванай бацькам нябожчыцы, сабраліся мясцовыя жыхары. Яны прышлі разьвітацца з Ганнай Яўхімаўнай Пазьняк. Ксёндз адслужыў памінальную Імшу, працэсія пад Бел-Чырвона-Белым Сьцягам прайшла на могілкі, дзе Ганна Яўхімаўна была пахавана побач з сваімі продкамі.

А памежныя войскі РБ на суботніцкім участку стаялі “ва фрунт” і былі “гатовыя на ўсё”. Чым была выклікана такая істэрычная рэакцыя вышэйшага начальства рэжыму (не камандзёры ж мясцовага памежнага атраду дадумаліся да “баявой гатоўнасьці”)?

Беларусы зразумелі, што рэжым закалаціўся ад страху. Рэжымным бонзам ужо здавалася, што праз мяжу ў Суботнікі “нелегальна” прыбывае Зянон Станіслававіч Пазьняк. Гэта для іх, відаць, страшней за НАТО.

Зянон Пазьняк ня змог разьвітацца з маці. Але бонзы калоцяцца не здарма. Зянон абавязкова ў хуткім часе вернецца на Беларусь.

26 красавіка псэўдаапазыцыя наладзіла ў Менску свой чарговы псэўдамарш на тэму Чарнобылю. Усё было, як заўсёды ў іх. У тым ліку і ўзгодненасьць з антыбеларускім рэжымам. Але людзі, якія паглядзелі на падзеі з боку, убачылі нешта якасна новае. Такога, сапраўды, даўно ўжо не было на псэўдаапазыцыйных тусоўках. На “шэсьці” у бок бангалорскага сабачніка практычна не было людзей сярэдняга і старэйшага ўзросту. Яны першымі (на аснове жыцьцёвага досьведу) зразумелі, што ў асобах арганізатараў “шэсьцяў” і “маршаў” маюць справу з асобамі, якімі кіруе акупацыйны рэжым. А вось маладых людзей сабралося чалавек трыста. (Яшчэ пытаньне, што гэта за моладзь і адкуль яна ўзялася.)

Нацыянальных Бел-Чырвона-Белых Сьцягоў на акцыі псэўдаапазыцыі было мінімум. Затое актыўна мільгалі чужынскія сінія сьцягі Эўразьвязу і груповачак, якія кормяцца на гранты Эўразьвязу. Зноў на Бангалору маршыравалі пад сваімі збачэнскім сьцягамі пэдэрасты і лесбы. Што да лёзунгаў, то тут не было нічога пра расейскую акупацыю, русіфікацыю і асноўную сутнасьць нашых праблемаў. Затое некаторыя з маладзёнаў выстаўлялі перад сабой дурнаватыя плакацікі з надпісамі на акупацыйнай мове: “Лукашенко дурак”, “Где мои 500 долларов?” “Шыроко і прівольно” на псэўдашэсьці гучала з усіх бакоў расейшчына. Адкуль сабралі гэтую стракатую моладзь? У бальшыні зь іх не было нават зьнешняй прыкметы беларушчыны.

Пайшлі выступы з бангалорскай балотнай трыбуны. Выступоўцы артыкулятыўна па-расейску распавядалі сваю інфармацыю. Вызначыўся красамоўствам А. Янукевіч, лідар “прагматычнага” псэўда-БНФ. І вось жа цікава, падстаўны “лідар” гаварыў па-беларуску і нават слушныя рэчы: пра тое, што Расея цісьне на Беларусь і нельга дапускаць, каб яна нас даціснула. Што Чарнобыль — бяда, якая застаецца з намі, а рэжым пашырае пасяўныя плошчы у чарнобыльскіх раёнах. Гаварыў так, што хоць у сапраўдны БНФ прымай. Але ўсё гэта былі толькі словы, толькі чарговая порцыя псэўдаапазыцыйнага “тра-ля-ля” на агульныя тэмы. Ужо праз некалькі дзён той самы Янукевіч і ягоны псэўда-БНФ заявілі, што ідуць на дыктатарскія выбары і выстаўляюць 30-40 кандыдатаў. Вось цана ўсім разважаньням пра расейскую пагрозу і пра чарнобыльскую бяду. Псэўды працягваюць сваю справу падыгрываньня рэжыму, імкнуцца нанесьці шкоду Народнаму Байкоту, у чарговы раз зацягнуць беларусаў на псэўдавыбарчыя ўчасткі дыктатуры.

З усяе краіны паступаюць зьвесткі пра ўзмацненьне паліцэйска-гэбоўскага перасьледу за нацыянальную беларускую сымволіку. Калі 26 красавіка ў сталіцы маладая дзяўчына вітала людзей з свайго балкону, махаючы Бел-Чырвона-Белым Сьцягам, да яе ў кватэру праз некалькі хвілінаў уварваліся міліцыянты. Яны схапілі яе і павалаклі ў міліцэйскі ўчастак, дзе склалі пратакол “за хуліганства”. Калі на вуліцах, у мэтро і іншых публічных месцах дзяржыморды рэжыму бачаць значакі і нашыўкі на маладых людзях, яны кідаюцца на хлопцаў і дзяўчат, як сабакі.

Некаторыя зь беларусаў падумалі былі, што гэта ёсьць індывідуальная ініцыятыва ахоўных чыноў рэжыму. Маўляў, за гады свайго існаваньня лукашызм сфармаваў такіх агрэсіўных і дурных чыноў у пагонах, што вось настала натуральная рэакцыя, калі рэжыму ня трэба гукаць “фас!” Аналіз, аднак, паказвае, што ўсё тут ня так ужо “індывідуальна” і стыхійна. У працэсе інтэнсіфікацыі разгрому і разрабаваньня нашай народнай гаспадаркі Масква імкнецца нэўтралізаваць любыя праявы нацыянальнай сьвядомасьці, на базе якой можа арганізавацца актыўны народны супраціў акупантам. Нацыянальная беларуская сымволіка прадстаўляе сабой страшную пагрозу для Масквы і яе мясцовых прыслужнікаў — гэта яны зразумелі грунтоўна. Вось і пайшла каманда па структурах затаптваць любыя праявы беларускага патрыятызму, кожную (нават мінімальную) дэманстрацыю нацыянальнай сымволікі.

Толькі атрымліваецца ўсё наадварот. Патрыёты-фронтаўцы ўжо заўважылі, што значна лягчэй стала размаўляць з нашай моладдзю. Раней трэба было даказваць і тлумачыць акупацыйны характар лукашыстоўскага рэжыму. Цяпер гэта да маладых і старэйшых даходзіць імгненна. Лукашызм добра пастараўся і ўсё больш людзей бачаць яго сапраўдную сутнасьць. Так рабіць, так ненавідзець нацыянальную сымволіку могуць толькі расейскія акупанты.

Усяго можна пабачыць і пачуць на вакзалах у любой краіне. Але надзвычайным аказаўся эпізод на вакзале ў Баранавічах, які адбыўся 30 красавіка. Пасярод вакзала агаліўся і зрабіў акт эгзгібіцыянізму для пасажыраў бацюшка РПЦ з Старадарожскага раёну. Стала вядома, што гэтая збочаная асоба рабіла гэта ня раз і даволі часта. У 2010 годзе бацюшку за гэта нават судзілі. Але потым “чудесным образом” судзімасьць была зьнятая і “пагашаная”, і ён працягнуў “служэньне” пастве РПЦ у вёсцы Прусы.

Рознага кшталту амаральныя эпізоды здараюцца ва ўсіх царкоўных структурах і ва ўсіх канфэсіях па ўсім сьвеце. Але ў РПЦ свая завядзёнка. “Наша православная організація” (як трапна назваў яе Лукашэнка) адмыла свайго сэксуальнага збачэнца і зноў вярнула яго на амвон. А ён, гарэза, за сваё! Русіфікатарская структура раскрываецца “во всей красе”...

Янка Базыль