Глыбокапаважаныя сябры. У канцы красавіка адбылася балесная і жалобная для нас падзея — адышоў у іншы сьвет найбліжэйшы нам чалавек — наша маці. Неаб'яўленая вайна, якую вядзе антыбеларуская ўлада супраць нашай нацыі не пакінулі нам магчымасьці быць на яе пахаваньні. Выказваем найвялікшую ўдзячнасьць усім сябрам Партыі, якія прыйшлі нам на дапамогу ў цяжкі час і годна, па-хрысьціянску пахавалі нашу маці Ганну Яўхімаўну, датрымалі традыціі і абрады. Нізкі паклон Вам усім, дарагія сябры, і падзяка. 8 траўня 2012 г. Зянон і Галіна Пазьняк |
• Навіны - Галоўная > Навіны - Цалкам >