ЗАМЕЖНЫ ДРУК (19-25.06.2012)

posted Jul 4, 2012, 12:04 PM by Адміністратар Навін   [ updated Jul 4, 2012, 12:13 PM ]
Затрымалі расейскі карабель 

19 чэрвеня 2012 г. чэшская газэта “Ceske Noviny” паведамляла, што брытанскія ўлады затрымалі каля шатляндзкага берагу расейскі грузавы карабель “Алаэд”. Меркавалася, што карабель вёз у Сірыю баявыя верталёты і баепрыпасы для сірыйскай арміі. Карабель выйшаў з Калінінграду , яго спрабавалі ўжо спыніць нідэрляндскія ўлады.

Наш камэнтар: Масква ратуе свайго кліента Асада, дасылае яму свае падарункі, каб было чым забіваць сірыйскі народ. Цывілізаваны сьвет бачыць гэтае міжнароднае злачынствам Крамля і нясьмела спрабуе спыніць злачынцу.

Алесь Хадасевіч


У іх праблемы са зрокам

22 чэрвеня 2012 г. латвійская газэта “Diena” пісала: “НАТО цудоўна ўсьведамляе значэньне мілітарызацыі Калінінградзкай вобласьці і лічыць, што гэтае пытаньне трэба вырашаць у сістэматычным дыялогу з Расеяй. Гэта заявіў падчас сустрэчы ў Вільні з прэм'ерам Летувы Андрусам Кубілюсам старшыня ваеннага камітэту НАТО генэрал Кнуд Бартэль”.

Наш камэнтар: А ці ўсьведамляюць НАТО, Летува, генэралы і прэм'еры значэньне расейскай імпэрскай мілітарызацыі на тэрыторыі Беларусі? Можа ў іх праблемы са зрокам?

Юрка Марозаў


Журналісцкая інфармацыя

24 чэрвеня 2012 г. польская газэта “Rzeczpospolita” напісала: “На думку экспэртаў, ваенны патэнцыял Кітаю ўжо не саступае расейскаму. Некаторыя сьцьвярджаюць, што атака Народна-Вызвольнай Арміі Кітаю на расейскі Далёкі Усход і Сібір ёсьць толькі пытаньнем часу”.

Наш камэнтар: Цікавая інфармацыя...

Алесь Хадасевіч


Мамоне і Крамлю

25 чэрвеня 2012 г. летувіская газэта “Kauno Diena” апублікавала артыкул пад тытулам “Патрыярх у Расеі — вышэй за Бога”. Распавядаецца пра прызначэньне Уладзіміру Гундзяеву (патрыярху РПЦ Кірылу) жартоўнай прэміі пад назовам “Срэбны галёш” за самы выдатны ляп у публічным жыцьці. Прэмію выдае штогод адна маскоўская радыёстанцыя, якая заўважыла фота Кірыла, у якога на руцэ быў гадзіньнік “Брэгэт” коштам у 30 тысяч даляраў. Пасьля публікацыі гэтага фота РПЦ заявіла, што гэта быў фотамантаж і спроба абылгаць патрыярха. Была прад'яўлена тая ж фотакампазыцыя, але без гадзіньніка на руцэ. Але журналісты заўважылі, што гадзіньніка на руцэ няма (зарэтушаваны), але гадзіньнік ёсьць на руцэ ў адбітку яе на паліраванай паверхні стала, за якім сядзіць бацюшка (мыльнуліся гэбоўскія рэтушоры). Тым ня менш узбуджана крымінальная справа, РПЦ пагражае журналістам працэсам і вялікім штрафам, магчыма нават турмой.

Наш камэнтар: РПЦ нават у Расеі паступова становіцца ўсеграмадзкім пасьмешышчам. Мільёнам людзей становіцца канчаткова зразумелым, што гэта ня ёсьць Царква, а ейныя “бацюшкі” і “арцыбацюшкі” служаць не Богу і народу, а мамоне і Крамлю.

Юрка Марозаў


Аасаду прапануюць лукашысцкія выбары

25 чэрвеня 2012 г. румынская газэта “Evenimentul Zilei” са спасылкай на ангельскую газэту “Sundy Times” паведаміла пра выказваньні аднаго расейскага дыпламата. Той сказаў быў, што Масква запрапанавала падчас перамоваў з прадстаўнікамі Асада, каб Асад арганізаваў у Сірыі заўчасныя выбары. Масква, маўляў, ведае, што сірыйская апазыцыя трымае пад кантролем адну траціну тэрыторыі краіны і захаваньне пры ўладзе Асада становіцца праблематычным. Выбары маглі б выратаваць Асада.

Наш камэнтар: Што ж, Масква ведае, што прапануе. Тут у яе вялікі досьвед. Масква ня раз мабілізавала свае рэсурсы, усю лукашыстоўскую сістэму і ўсю лукашыстоўскую псэўдаапазыцыю на ўсенародны падман — “выбары” у Беларусі. На нашых вачах у Беларусі разгортваецца цяпер чарговае шоў ў гэтай рэжысуры. Дыктатура арганізоўвае фальшывае галасаваньне, потым яна “падлічыць” галасы і заявіць пра сваю чарговую “элегантную перамогу”. Зламаць гэтую фальшывую схему можа толькі народны байкот выбарчага фарсу. Менавіта так і робіць сапраўдная сірыйская апазыцыя. Яна ня хоча ўдзельнічаць у выбарчых фарсах Асада, вядзе ўзброенае змаганьне супраць дыктатуры і абавязкова ліквідуе яе.

Алесь Хадасевіч


А яны ўсё пра выбары пад лукашызмам

25 чэрвеня 2012 г. польская газэта “Gazeta Wyborcza” апублікавала выказваньні А. Мілінкевіча зь Менску для польскага інтэрнэт-выданьня KulturaLiberalna.pl. Яго прадстаўляюць як старшыню грамадзкага руху “За свабоду”. Мілінкевіч сказаў, што ў беларусаў Лукашэнка сядзіць у галаве, што трэба мець аднаго кандыдата, каб перамагчы Лукашэнку на наступных выбарах.

Наш камэнтар: Цікава, што гэтая пустышка дагэтуль сядзіць у галовах польскіх журналістаў. Праўда, яны ўжо не прадстаўляюць Мілінкевіча як “адзінага лідэра беларускай апазыцыі”...

Юрка Марозаў