РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ СТВАРАЛАСЯ ДЛЯ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ!

posted Aug 29, 2012, 11:52 AM by Адміністратар Навін   [ updated Aug 29, 2012, 11:53 AM ]
25 Жніўня 1991 года пад напорам дэпутацкай Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце і пры падтрымцы тысячаў людзей на плошчы перад парлямантам была канстытуцыйна аб'яўлена незалежнасьць Беларусі. Ад часоў падзелу Рэчы Паспалітай і ліквідацыі Вялікага Княства Літоўскага — нашай магутнай дзяржавы — гэты дзень, 25 Жніўня, ёсьць рэальна найвялікшай датай нашай двухсотгадовай гісторыі змаганьня за волю і незалежнасьць. Ад гэтага часу незалежная Беларусь рэальна ёсьць, існуе як незалежная дзяржава, знаная ў сьвеце.

Пад ціскам актыўнай заканатворчай дзейнасьці БНФ за кароткі перыяд з жніўня 1991 года да ліпеня 1994 года былі створаны інстытуцыі Беларускай Дзяржавы і закладзены асновы для далейшага разьвіцьця краіны ў інтарэсах беларусаў.

Аднак у ліпені 1994 г. на хвалі папулізму, абяцанак, хлусьні, схаванага ўплыву стуктураў савецкага КГБ (якія не пасьпелі ліквідаваць у Беларусі і якія кіраваліся з Масквы), да ўлады быў прыведзены А. Лукашэнка. Па праекту Масквы ён зьнішчыў парасткі дэмакратыі, усталяваў дыктатуру і ўжо 18 гадоў вядзе злачынную працу па зьнішчэньні беларускай дзяржавы і ператварэньні беларускай нацыі ў русіфікаваную масу для абслугі маскоўскай мафіі.

У якасьці канчатковага завяршэньня праекту “канструктары” зьнішчэньня беларускай нацыі задумалі засяліць Беларусь кітайцамі і такім чынам выціснуць беларусаў з роднай зямлі на абшары Расеі. З мэтай рэалізацыі гэтай шызафрэнічнай задумкі Лукашэнка выдаў указ, па якому каля Менску ў Смалявіцкім раёне выдзеліў кітайцам зямлю для будаўніцтва гораду на 1 мільён кітайцаў. Не цяжка ўявіць, што адбудзецца, калі гэты праект будзе выкананы. На менскіх заводах і прадпрыемствах працаваць будуць кітайцы, беларусам месца ня будзе. Якасныя рэсурсы вады Пятровцкага заказьніка, якія забясьпечваюць вадой Менск, будуць забраныя кітайскім горадам. Указам нададзена права кітайцам купляць зямлю па ільготнаму кошту. Можна ўявіць, як хутка кітайцы будуць запаўняць сабой нашу краіну і выцясьняць з роднай зямлі беларусаў.

Трэба спыцііць гэтае злачынства. Прапануем беларусам асэнсаваць небясьпеку і аб'яднацца ў змаганьні супраць прамаскоўска-антыбеларускай дыктатуры.

23 верасьня сёлета дыктатура праводзіць фальшывыя выбары ў сваю палатку, Прапануем не супрацоўнічаць з дыктатурай, не ісці на фальшывыя выбары. Гэта будзе пратэстам беларусаў супраць злачынстваў дыктатуры і кансалідацыяй для далейшага змаганьня.

НІХТО — НА ФАЛЬШЫВЫЯ ВЫБАРЫ!

Ініцыятыва Беларуская Салідарнасьць