Дарагія землякі, паважаныя сябры, дарагія фронтаўцы! Віншую Вас са сьвятам — Днём Беларускай Вайсковай славы! Гэта важны дзень ў нашай гісторыі, яднаньні і адзінстве, калі 8-га верасьня 1514 года ўтрая меншае але добра арганізаванае Войска Вялікага Княства Літоўскага ўшчэнт разьбіла пад Воршай агрэсіўную маскоўскую арду. Гэты Дзень сьведчыць, што ў змаганьні з ворагам важнымі ёсьць ня толькі колькасьць, але мужнасьць, сіла і ўменьне. Перамога пад Воршай прыпыніла захоп беларускіх земляў ардой. Гэты Дзень таксама напамінак, што Беларусь павінна, мусіць мець патрыятычнае, моцнае, добра ўзброенае і умелае войска. Яно — гарантыя нашай незалежнасьці. Яно ўжо даўно было б, калі б ня злы лёс, не выпрабаваньне цемрай, якой не спадзяваліся, і якую трэба перамагчы. Дзень перамогі над цемрай, як некалі, мы адзначым на Крапівеньскім Полі пад Воршай. Набліжайма гэты Дзень. Слава героям! Жыве Беларусь! 8 верасьня 2012 г. Зянон Пазьняк |
• Навіны - Галоўная > Навіны - Цалкам >