ХРОНІКА РЭЖЫМНАЙ КІТАЙШЧЫНЫ

posted Sep 23, 2012, 8:36 PM by Адміністратар Навін   [ updated Sep 23, 2012, 8:37 PM ]
Кітайцы ня будуць плаціць пэнсіі беларусам. Тэма кітайскага нашэсьця на Беларусь з кожным днём становіцца ўсё больш вострай. Людзі па ўсёй нашай краіне пачынаюць разумець, што гэта азначае, і ўголас праклінаюць рэжымных арганізатараў кітайскага кашмара. Гэта заўважылі “славные органы” лукашызма і нават выпусьцілі на тэлеэкран самога начальніка рэжыму. Лукашэнка пачаў завяраць (абвяргаючы самога сябе, як звычайна): “Нікакога кітайскага горада окала Мінска не будзет...”

Але зазначым, што дэнансацыі рэжымных пастановаў аб пабудове кітайскага горада не было — злачынныя антыбеларускія праекты застаюцца ў сіле. Рэжым запусьціў у масы сваю агентуру, якая пачала гукаць у людных месцах: “Не надо бояться китайцев! Это хорошо. Пусть они работают, пусть все работают, главное — работать!..” На гэта кемлівыя беларусы пытаюцца ў падсадных гукальшчыкаў: “А ці будуць сотні тысячаў кітайцаў плаціць пэнсіі нашым пэнсіянэрам? Ці будуць рабіць адлічэньні ў наш пэнсійны фонд?” Гукальшчыкі адразу губляюць імпэт і ня ведаюць, што адказаць.

Даем даведку з нетраў афіцыёзу, цытуем параграф “Положенія”, зацьверджанага “Указом Президента Республики Беларусь 16.01.2009, № 40”:

ПОЛОЖЕНИЕ

об уплате обязательных страховых взносов, взносов на профессиональное пенсионное страхование и иных платежей в Фонд социальной защиты населения Министерства труда и социальной защиты

6. Обязательные страховые взносы за работающих граждан начисляют, удерживают и перечисляют их работодатели в сроки, установленные в пункте 4 настоящего Положения.

Заявление работающих граждан об уплате обязательных страховых взносов не требуется (за исключением иностранных граждан и лиц без гражданства).

Вось так. Больш за мільён “іностранных граждан” (а гэта толькі пачатак кітайскага нашэсьця) не абавязаны і ня будуць плаціць у пэнсійны фонд для нашых людзей. У іх функцыя іншая, не за тым іх Масква з Лукашэнкам атабарваюць у Беларусі. Іхная задача — выцесьніць беларусаў з роднай зямлі, назаўсёды “канчаткова вырашыць беларусае пытаньне”, пра што марылі Сталін з Гітлерам. Праваліць гэты злачынны праект можа толькі народны супраціў, толькі ліквідацыя антыбеларускага рэжыму і ўсталяваньне ў нашай краіне беларускай патрыятычнай улады.

Янка Базыль