СЦЭНЫ З ЖЫЦЬЦЯ ПРЫ ПОЗЬНІМ ЛУКАШЫЗМЕ

posted Sep 26, 2012, 4:27 PM by Адміністратар Навін   [ updated Sep 26, 2012, 4:31 PM ]
Беларусу не застанецца месца на сваёй зямлі 

Банда распрадае Беларусь. У Сеціве зьявіўся “подлінны” дакумэнт пра чарговае злачынства антыбеларускага рэжыму. Цытуем з тэксту самае галоўнае: 

“Минский областной исполнительный комитет. Первый председатель облисполкома. Для служебного пользования..

В соответствии с Указом Президента Республики Беларусь от 9 июля 2012 г. № 302-дсп “О предоставлении Государству Катар земельных участков для строительства резиденции и охотничьих вольеров” Минскому облисполкому совместно с заинтересованными поручено:

Осуществить до 31 декабря 2012 г. предоставление Государству Катар для строительства резиденции и охотничьих вольеров, а также объектов инженерной и транспортной инфраструктуры, обеспечивающих их функционирование, земельных участков в границах, составе, площадью и назначению земель согласно приложению. (...)

Земельные участки для строительства охотничьих вольеров предоставляются Государству Катар в аренду сроком на 99 лет без взимания платы за право заключения договоров аренды по фактически занятым землям (...)” Канец цытаваньня.

За кітайцамі на нашу зямлю пасунуцца наступныя экзоты. Прычым рэжым аддае ім лепшыя нашы землі і лясы ў Смалявіцкім раёне. З цягам часу (калі не ліквідаваць хунту) беларусу не застанецца месца на сваёй зямлі.

Камэдыянты пры нагодзе

Аналізуючы як праходзіла кампанія байкоту, успамінаецца 16 верасьня. У сталіцы адбыліся адразу два партыйныя зьезды. Некалькі дзясяткаў дэлегатаў ад структурак АГП і псэўда-БНФ пад кіраўніцтвам Янукевіча вырашалі нібыта як ім быць далей з рэжымнымі выбарамі. І вось пасьля траскатні, якую яны выконвалі на працягу некалькіх папярэдніх месяцаў, “зьезды” псэўдаапазыцыйных раптам “вырашылі”, што “выбараў няма” і трэба здымаць зарэгістраваных кандыдатаў. Лідэры зрабілі кур'ёзныя заявы. А. Лебедько заявіў: “Мы навязалі ўладам сцэнар выбараў”. А. Янукевіч заявіў: “Мы здымаем кандыдатаў, але мы не за байкот...”

Пры гэтым яны рабілі велічныя позы перад тэлекамэрамі, выстаўляліся “магутнай кучкай” разам з сваімі “паплечнікамі”. Адным словам, цяпер, калі байкот адбыўся (дзякуючы народу, на які абапіралася наша Партыя КХП-БНФ), яны ўдаюць сур'ёзную апазыцыйную сілу, якая нібыта сапраўды цісьне на рэжым і вызначае надвор'е ў акупаванай Беларусі.

Рэжымны краявід

Беларусы, якія ідуць або едуць каля сталічнага Трактарнага завода., назіраюць тыповы позьнелукашыстоўскі індустрыяльны краявід. Двары і пляцоўкі завода, прасторы вакол яго пад самы лес запханыя сотнямі блакітных трактараў. Прадукцыя не прадаецца, прадпрыемства працуе ўпустую. З чаго дырэкцыя будзе выплочваць работнікам заробкі невядома. Сімптомы глыбокага эканамічнага крызісу становяцца ўсё больш выразнымі па ўсёй краіне.

Дзеяньні ад нячысьціка

Рэжымны афіцыёз паведаміў, што “Беларусь в ближайшее время получит российские современные самолёты для несения дежурства на границе Союзного государства”. Пра гэта прагаварыўся і сам начальнік рэжыму. Маўляў, пра гэта ён размаўляў днямі ў Сочы з Пуціным. Яны ўжо навучыліся хлусіць больш вытанчана. Зразумела, што “получіт” — гэта значыць, што беларусы гэтыя самалёты ўжо аплацілі. І ў выніку на аплочанай намі вайсковай тэхніцы (казачна дарагой) будзе зьдзяйсьняцца (нашымі ж вайскоўцамі) абарона Масквы ў першым эшалёне супрацьпаветранай абароны Расеі. Зазначым таксама, што “граніцы Союзного государства” не існуе юрыдычна, як не існуе юрыдычна самога гэтага “государства”. Паводле Канстытуцыі, Беларусь зьяўляецца сувэрэннай і ўнітарнай дзяржавай. Усё астатняе ад лубянскага нячысьціка.

Цікава паведаміла пра падзею Радыё Свабода. Яе беларуская рэдакцыя дала гучны дэвіз-назву паведамленьню: “Расейскія самалёты будуць ахоўваць беларускую мяжу”. А можа сапраўды гэтае спадарства не разумее, каго будуць ахоўваць і абараняць гэтыя самалёты?

Янка Базыль