Учора у Цэнтральную выбарчую камісію быў накіраваны ліст, тэкст якога зьмяшчаем ніжэй. Зьвесткі аб выніках назіраньня за галасаваньнем зьмешчаны на партыйнай старонцы КХП — БНФ (http://www.narodnaja-partyja.org і на старонцы http://www.biel-ruch.org). У Цэнтралную Выбарчую Камісію Рэспублікі Беларусь. Старшыні ЦВК сп. Л. Ярмошынай 1-га кастрычніка 2012 г. Па зьвестках нашых назіральнікаў, якія назіралі за папярэднім і асноўным галасаваньнем на 32-х выбарчых участках у 12 акругах у васьмі раёнах Менска яўка выбаршчыкаў была ад 19 да 35%. Аналагічная сытуацыя зафіксавана ў гарадах Баранавічы, Пінск, Магілёў, Слуцк, Салігорск, Клімавічы, Гомель, Ліда, Нясьвіж, Горкі, Браслаў і выбарачна — у цэлым па Беларусі. На ўсіх участках па ўсёй краіне, дзе адбывалася назіраньне за папярэднім і асноўным галасаваньнем, яўка выбаршчыкаў нідзе не дасягнула паловы выбаршчыкаў ад зарэгістраваных у сьпісах. Інфармуем Вас, што выбары ў палату прадстаўнікоў, якія праводзіліся ў Беларусі з 18-га па 23-га верасьня гэтага года, не адбыліся і згодна Закона (Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь разьдзел 5, глава 18, арт. 82) павінны быць прызнаныя несапраўднымі. Зянон Пазьняк Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ Юры Беленькі Намесьнік старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ Сяргей Папкоў Намесьнік старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ |
• Навіны - Галоўная > Навіны - Цалкам >