24-Я ЎГОДКІ БНФ

posted Oct 19, 2012, 3:59 PM by Адміністратар Навін   [ updated Oct 19, 2012, 4:00 PM ]
Дарагія землякі, паважаныя фронтаўцы! Віншую Вас з угодкамі стварэньня Беларускага Народнага Фронту. Гэта вялікая падзея, якая, разьвіваючыся ў часе, зьмяніла нашу гісторыю. 19-га кастрычніка 1988 года будзе ўпісана залатымі літарамі ў біяграфію нашай краіны.

Дзякуючы Народнаму Фронту беларуская нацыя мае незалежную дзяржаву і нацыянальную пэрспэктыву, нягледзячы на антыбеларускі рэжым улады і існаваньне акупацыйнай зграі беларусафобаў. Байкот беларусамі фальшывых выбараў гэтага рэжыму засьведчыў, што апоры ў грамадзтве рэжым ня мае і ўжо доўга не праіснуе. Але нам, адраджэнцам, трэба змагацца і працаваць так, як некалі працаваў і змагаўся Народны Фронт, набліжаючы волю і незалежнасьць Беларусі. Сьвітаньне ўжо не за гарамі. Усе разам вернем свабоду і веліч нашай краіны.

Жыве Беларусь!

Слава героям!

19 кастрычніка 2012 г.

Зянон Пазьняк