ШЭСЬЦЕ І МІТЫНГ У ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ ПРОДКАЎ ДЗЯДЫ Ў МЕНСКУ

posted Oct 23, 2012, 3:09 PM by Адміністратар Навін   [ updated Oct 23, 2012, 3:11 PM ]
ШЭСЬЦЕ І МІТЫНГ У ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ ПРОДКАЎ ДЗЯДЫ Ў МЕНСКУ

28 кастрычніка, у нядзелю Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя — БНФ арганізоўвае ў Менску шэсьце і мітынг, прысьвечаныя Дню памяці продкаў Дзяды.

10.30. — збор удзельнікаў каля Гадзіньнікавага завода (станцыя мэтро “Парк Чалюскінцаў”).

11.00. Пачатак шэсьця. Шэсьце пройдзе па пр. Ф. Скарыны (цяпер “проспект Незавісімості”) — вул. Каліноўскага — вул. Сядых — вул. Гамарніка — вул. Мірашнічэнкі да Кальцавой дарогі.

15.00. — пачатак мэмарыяльнага мітынгу на тэрыторыі Народнага мэмарыялу ў Курапатах.

Заклікаем усіх далучыцца да мэмарыяльных мерапрыемстваў. Атрыманы дазвол уладаў.

Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ

23 кастрычніка 2012 г.