Дарагія землякі, дарагія сябры, калегі, адраджэнцы! Віншую ўсіх з Нараджэньнем Хрыстовым! Зычу ўсім здароўя, сьмеласьці і цьвёрдасьці духа — ўсё, што нам патрэбна цяпер, каб дапамагчы нашай Бацькаўшчыне стаць вольнай, моцнай і справядлівай — маткай роднай для нашага народа, які будзе сваім на сваёй зямлі. Хрыстос асьвяціў людзям шлях. Хай зорка Яго нязгасна гарыць, а шлях стане нашым зямным Раем для ўсіх на любімай, каханай, дарагой нашай Зямлі-Беларусі і ніякая цемра ня зьнішчыць яе. Слава Хрысту! Ляўдэтур Езус Хрыстус! Жыве Беларусь! 24 сьнежня 2012 г. Зянон Пазьняк |
• Навіны - Галоўная > Навіны - Цалкам >