Дарагія землякі, фронтаўцы, дарагія беларусы! Хрыстос уваскрос! І сапраўды ўваскрос на векі вякоў. Віншую ўсіх зь Вялікаднем і Уваскрасеньнем Хрыстовым! Зьмёртвыхустаньне найбольш паказала ўсяму чалавецтву, што Хрыстос ёсьць Сын Божы, бо спраўдзілася ўсё, што казалася, і, зразумела, — спраўдзіцца ўсё, што ў прышласьці. Сьведчаньні Боскай прысутнасьці даюць сэнс людзкаму існаваньню, ўплываюць на зьмест нашага жыцьця. Любем і адстойвайма праўду і справядлівасьць, не прымайма цемры ні ў якой форме. Нашае змаганьне з цемрай і чужынскай навалай за сьветлую вольную Беларусь ёсьць Боскай справай. У гэтым сьвеце такі шлях цяжкі, але толькі ён вядзе да будучыні жыцьця. Радасных сьвятаў! Вясёлага Алелюя! 31 Сакавіка 2013 г. Зянон Пазьняк |
• Навіны - Галоўная > Навіны - Цалкам >