АГЛЯД ЗАМЕЖНАГА ДРУКУ (07-08.04.2013)

posted Apr 9, 2013, 3:17 PM by Адміністратар Навін   [ updated Apr 9, 2013, 3:19 PM ]
Дэградаваныя дачыненьні

7 красавіка 2013 г. нідэрляндская газэта “De Telegraaf” напісала пра афіцыйны візыт Пуціна ў Нямеччыну. Ён разам з канцлер Мэркэль наведаў буйны выставачны прамысловы комплекс у Гановэры. Там іх сустрэлі дзясяткі людзей з плакатамі ў руках. Яны пратэставалі супраць здушэньня правоў чалавека ў Расеі. На плакатах — партрэты праваабаронцаў, забітых у апошнія гады на тэрыторыі Расеі. Газэта напісала таксама пра маючы адбыцца візыт Пуціна ў Нідэрлянды, дзе ён будзе інаўгураваць Расейска-нідэрляндскі год. Газэта мяркуе, што Пуцін сустрэнецца з сваёй дачкой Марыяй, якая жыве ў пазашлюбнай сувязі са сваім бой-фрэндам на нідэрляндскай правінцыі. 33-гадовы бой-фрэнд займае вядучыя пасады ў Газпроме. Чакаюцца пратэстныя выступы сэксменшасьцяў, якія будуць пратэставаць супраць быццам бы “перасьледу” збачэнцаў у Расеі.

Наш камэнтар: Нідэрляндцы ў сваім рэпэртуары: газпромаўскія бой-фрэнды, амстэрдамскія пэдэрасты, расейска-нідэрляндскі год... Да чаго дайшла нідэрляндская нацыя, некалі магутная сваім духам і стваральнай працай!

Алесь Хадасевіч


Нават Люксэмбург памятае

7 красавіка 2013 г. бэльгійская газэта “Le Soir” апублікавала інфармацыю і фота з цырымоніі ў Брусэлі. З удзелам караля, кіраўніцтва краіны, войска і грамадзтва адбылося ўскладаньне вянкоў да помніка 230 бэльгійцаў, якія загінулі пасьля 1945 года за мяжой падчас міжнародных вайсковых апэрацый. Адмыслова былі ўшанаваны 120 бэльгійскіх і люксэмбургскіх вайскоўцаў, якія загінулі падчас Карэйскай вайны 1950-53 гг.

Наш камэнтар: Народы памятаюць свае ахвяры і тое, за што яны загінулі. На загад Сталіна паўночнакарэйскія марыянэткі Крамля распачалі агрэсію супраць Паўднёвай Карэі. Дэмакратычныя краіны паслалі свае войскі ў Карэю, каб спыніць наступ камунізма і расейскай імпэрыі. Разгарэлася трохгадовая крывавая вайна. Толькі дзякуючы ўмяшальніцтву сталінскай Масквы і мааісцкага Пэкіна камуністычны рэжым у Паўночнай Карэі захаваўся і ацалеў. І вось цяпер ён зноў пагражае вайной, гэтым разам усяму чалавецтву. Прамаскоўскія карфагены павінны быць ліквідаваны, каб народы маглі жыць у міры.

Юрка Марозаў


Не баяцца цемры

7 красавіка 2013 г. партугальская газэта “Diario de Noticias” напісала пра традыцыйны пастырскі зварот Папы Рымскага Францішка ў Ватыкане. На плошчы Сьв. Пятра яго слухалі і маліліся зь ім 100 тысячаў пілігрымаў з усяго сьвету. Папа сказаў: “Мы не павінны баяцца быць хрысьціянамі і жыць як хрысьціяне. Мы павінны мець сьмеласьць ісьці і абвяшчаць уваскрашэньне Хрыста”.

Наш камэнтар: Сапраўды Касьцёл і Вера застаюцца самым магутным апірышчам чалавецтва ў супрацьстаяньні цемры. Словы пантыфіка былі зьвернуты і да эўрапейскіх пілігрымаў, якіх была бальшыня на плошчы. Хто мог ўявіць сабе, што на пачатку ХХІ стагоддзя трэба будзе заклікаць эўрапейцаў не баяцца быць хрысьціянамі? Дзікія наступствы бязбожнага лібэралізма...

Алесь Хадасевіч


Беларусы таксама не забудуцца

7 красавіка 2013 г. польская газэта “Gazeta Wyborcza” апублікавала артыкул пад тытулам “Таемны грэцкі дакумант: Нямеччына павінна выплаціць Грэцыі мільярдныя рэпарацыі”. Камісія грэцкіх экспэртаў падлічыла суму рэпарацый, якія Нямеччына павінна выплаціць Грэцыі за страты, нанесеныя краіне падчас нямецкай акупацыі ў 1941-44 гг. — 162 мільярды эўраў. Пакуль гэта таемны дакумэнт, але грэцкая газэта “То Вімо” апублікавала вытрымкі зь яго. У суму ўключаны страты на аднаўленьне разбураных вайной інфраструктураў, грошы, якія акупаваная Грэцыя была вымушана выдаткоўваць на ўтрыманьне акупацыйных войскаў і адміністрацыі і вымушаных крэдытаў немцам. Пасьля сканчэньня вайны ніхто не падымаў пытаньне рэпарацый.

Наш камэнтар: Што ж, даўно не падымалі пытаньне, але цяпер паднялі — у сувязі з палітыкай Нямеччыны, якой захацелася дамінаваць у Эўропе. Нагадаем, што немцы нанесьлі Грэцыі вялікія матэрыяльныя і чалавечыя страты. Напрыклад, толькі ў Афінах ад голаду і хваробаў за гады вайны памерла 100 тысячаў дзяцей. У гэты час эсэсаўцы і гестапаўцы добра харчаваліся.

Беларусы таксама не забудуцца, што тварылі немцы на нашай зямлі падчас вайны. І што цяпер творыць сучасная ФРГ, усімі сіламі падтрымліваючы гнілую маскоўскую імпэрыю і мясцовы лукашызм зь яго псэўдаапазыцыяй. Беларусы таксама выставяць свой рахунак Берліну.

Юрка Марозаў


І цар “сьвяты”, і Ленін “равноапостольный”

8 красавіка 2013 г. іспанская газэта “АВС” напісала з Масквы. Там зноў адкрываецца ленінскі маўзалей з муміяй пасьля 7 месяцаў рэстаўрацыйных прац. Пуцін заявіў быў, што захоўваньне і экспанаваньне муміі Леніна не пярэчыць хрысьціянскай традыцыі. Ён спасылаўся на Кіева-Пячорскую лаўру з мошчамі сьвятых. Некаторыя расейцы, аднак, пытаюцца: “Калі сучасная Расея ня ёсьць камуністычная і напоўніцу прызнае памылкі і парушэньні, дапушчаныя ў мінулым, дык чаму працягваецца ўшанаваньне Леніна на галоўнай плошчы краіны?”

Наш камэнтар: Як той казаў, “Умом Россию не понять...” Хаця ўсё тут зразумела. Дзікая імпэрыя гэбізма трымаецца на шызафрэнічнай эклектыцы, дзе і цар Міколка ІІ сьвяты, і Ленін “равноапостольный”.

Алесь Хадасевіч


Дружба-фройндшафт будзе працягвацца

8 красавіка 2013 г. польская газэта “Rzecpospolita” апублікавала артыкул пад тытулам “У Нямеччыне Пуціна ніхто ня любіць”. Газэта зьвяртае ўвагу на тое, што Пуціна сустракаюць нямецкія СМІ, поўныя абвінавачваньняў у дыктатарскіх замашках у адрас маскоўскага госьця. Назвалі яго, напрыклад, “крыштальна чыстым дыктатарам”. Такая рэакцыя ў асноўным зьвязана з апошнімі дзеяньнямі ў Маскве супраць няўрадавых арганізацый, якія фінансаваліся з замежжа.

Наш камэнтар: Тытул у польскай газэце звонкі, але за ім мала што стаіць. Любяць немцы Пуціна, яшчэ як любяць! Круцяць зь ім і ягонай хунтай шэраг праектаў, патаемна Эўропу падзялілі. На просьбу новага маскоўскага цара падтрымліваюць прамаскоўскую дыктатуру ў Менску разам зь яе псэўдаапазыцыяй, нават дыктатарскую паліцэйшчыну шэраг гадоў вучылі беларусаў біць.

Але вось Пуцін прыціснуў нямецкія фонды, што падсілкоўвалі падстаўную “оппозіцію”. Адразу замітусіліся, загалёкалі, непрыемныя словы пачалі пісаць. Але гэта не надоўга. Дружба-фройндшафт будзе працягвацца, як і раней.

Алесь Хадасевіч