ЧАРГОВЫ КІТАЙСКІ КАШМАР

posted Apr 21, 2013, 4:51 AM by Адміністратар Навін   [ updated Apr 21, 2013, 4:52 AM ]
Прадаюць мяса здохлых сьвіней

17 красавіка славацкая газэта “SME” апублікавала артыкул пад тытулам “У Кітаі знайшлі сотні загіблых сьвіней і сабак”. Вось гэты артыкул:

Паводле кітайскіх уладаў, гібель жывёл можа быць зьвязана з хімічнымі заводамі.

Пэкін. У Кітаі зноў знайшлі сотні загіблых сьвіней і сабак. Паводле мясцовых уладаў, на якіх спаслалася сёньня агенцыя АР, на пачатку тыдня знайшлі разам 410 сьвіней і 122 сабакі, якія загінулі на фэрмах і ў прыватных гаспадарках у мясцовасьці, якая адносіцца да адміністрацыі горада Ен-шы правінцыі Хэнань у цэнтральным Кітаі.

Гібель жывёл расследуюць. Улады мяркуюць, што яна можа быць зьвязана з хімічнымі заводамі, што знаходзяцца непадалёк. Там была спынена вытворчасьць і людзі дапамагаюць паліцыі расследваць выпадак, як паінфармавала афіцыйная інтэрнэт-старонка правінцыі

У паветры вакол мясцовасьці ў выніку праверкі не знайшлі ніякіх атрутных рэчываў, пітная вада таксама адпавядае стандартам.

Улады паведамілі, што гібель жывёл не зьвязана ні зь якой эпідэміяй або вірусам птушынага грыпу H7N9, якім нядаўна сьмяротна заразіліся ў Кітаі некалькі асобаў.

У сакавіку былі знойдзены больш за 16 тысяч загінулых сьвіней у рэках, якія забясьпечваюць вадой горад Шанхай. Прычыны выпадку дагэтуль не раскрыты, хаця паліцыя напала на сьлед нелегальных прадаўцоў пашкоджаных прадуктаў, зробленых з загіблых сьвіней.

tasr

(Пераклаў з славацкай В. Буйвал).


У сувязі з кітайскім нашэсьцем на нашу Беларусь мы павінны вельмі ўважліва сачыць за санітарнымі і іншымі падзеямі ў Кітаі. Каб не было шокаў і сюрпрызаў, калі нешта здарыцца з нашымі жывёламі, людзьмі, рэкамі, прадуктамі і пітной вадой для вялікіх гарадоў. Бо вядома, што “кітайскія стандарты” — гэта рэч арыгінальная, як і шмат іншага з жыцьця кітайскай правінцыі. Беларусы не навязваюць нічога кітайцам у Кітаі, там цячэ сваё штодзённае існаваньне. А вось з кітайскага боку такога неўмяшальніцтва ня можа гарантаваць ніхто. Сусьветна вядома, што там, дзе зьяўляюцца “невялікія групы кітайцаў” па 200 тысячаў чалавек, усё вакол ператвараецца ў Чайна-таўн, з усімі наступствамі.

Гвалтоўныя працэсы кітаізацыі Беларусі пагражаюць парушэньнем ладу беларускага жыцьця, які многія пакаленьні нашага народу стваралі на працягу стагоддзяў.

Павел Гулевіч