РЭЖЫМ РАЗБУРАЕ МЕДЫЧНАЕ АБСЛУГОЎВАНЬНЕ

posted Apr 21, 2013, 4:52 AM by Адміністратар Навін   [ updated Apr 21, 2013, 4:52 AM ]
Медычнае абслугоўваньне беларусаў на правінцыі заўсёды вызначалася адсталасьцю. Нашы людзі неяк “звыкліся” з гэтым, успрымалі гэты стан як непазьбежнае савецкае зло. Пасьля Чарнобыльскай катастрофы патрыёты-фронтаўцы павезьлі па ўсёй Беларусі замежнікаў, якія хацелі аказаць гуманітарную дапамогу ахвярам Чарнобыля. Калі англічане, італьянцы і немцы ўбачылі будынкі, палаты, аптэкі, апаратуру і няшчасных пацыентаў пасярод гэтага развалу, яны схапіліся за галаву. І сказалі, што такога ў іхных краінах не было вельмі даўно. Яны ня ведалі, з чаго пачынаць...

Хто мог падумаць, што лукашызм зробіць яшчэ горш? У некаторых месцах, што праўда, патынкавалі сьцены шпітальных будынкаў, забясьпечыліся гуманітарнай дапамогай з-за мяжы, атрымалі нешта з сучаснай апаратуры (з той жа гуманітаркі). Але медработнікі на правінцыі атрымліваюць такія мізэрныя заробкі, што проста ня могуць пракарміць свае сем'і. Людзі ў белых халатах пачалі шукаць выйсьце з тупіка, у які іх загнаў антыбеларускі рэжым. Многія, асабліва маладыя медыкі звольніліся з працы ў раённых паліклініках і больніцах і падаліся з раёнаў у Менск і абласныя гарады. Яны ўладкаваліся на працу ў службу хуткай дапамогі. Суткі дзяжураць у брыгадзе хуткай дапамогі, а потым на электрычцы вяртаюцца дахаты, у свае Стоўбцы або Баранавічы. У выніку стан медабслугоўваньня насельніцтва ў большасьці раёнаў краіны блізкі да калапса. Там проста няма лекараў.

Адной з цывілізацыйных заваёваў 19-га стагоддзя ў Эўропе (у тым ліку і ў Беларусі) было распаўсюджваньне і ўмацаваньне сістэмы “земскіх лекараў”, якія забясьпечвалі медычнае абслугоўваньне насельніцтва на правінцыі. У дэмакратычных эўрапейскіх краінах гэтая сістэма — гістарычны ўспамін. У прынцыпе там няма розьніцы, дзе лекавацца: у Рыме або на Сіцыліі — паўсюль выдатнае абсталяваньне, лекі і медперсанал. А вось у акупаванай Беларусі падарвана нават элемэнтарная сістэма аховы здароўя на правінцыі. Зразумела, што вырашэньне гэтай праблемы — толькі палітычнае.

Сяргей Камароўскі