25 красавіка летувіская газэта “Kauno Diena” апублікавала артыкул пад тытулам “Дзень Перамогі ў Львове: заходнія ўкраінцы будуць сьвяткаваць без савецкіх сымвалаў”. Вось гэты артыкул: Рада заходнеўкраінскага горада Львова ў чацьвер прыняла рашэньне забараніць выкарыстоўваньне сымвалаў Савецкага Саюза, камуністычных і нацыстоўскіх сымвалаў 8-9 траўня, у гадавіну перамогі над нацыстоўскай Нямеччынай у Другой сусьветнай вайне. У рашэньні, за якое галасавалі 70 дэпутатаў з 90, указваецца, што забаронена дэманстраваць згаданую сымволіку на будынках і на масавых мерапрыемствах. Гэтае распараджэньне абмяркоўвалася ў радзе Львова як дадатковае пытаньне парадку дня. Дэпутат нацыяналістычнага аб'яднаньня “Свабода” Любамір Мельнічук заявіў, што “партыі неўкраінскага накірунку і зацятыя ўкраінафобы спрабуюць абвастрыць сытуацыю ў Львове з нагоды трагічнай для гісторыі Украіны даты”. BNS (Пераклаў з летувіскай В. Буйвал) |
• Навіны - Галоўная > Навіны - Цалкам >