“БАРБА-ХАЛЯВА”

posted May 5, 2013, 9:07 PM by Адміністратар Навін   [ updated May 5, 2013, 9:07 PM ]
28 красавіка ў некаторых расейскіх СМІ зьвіліся тэксты пра чарговыя заявы Канстанціна Лебедзева, які знаходзіцца пад хатнім арыштам у Маскве ў сувязі з “балотнай справай” (разгромам дэманстрацыі пратэсту ў Маскве 6 траўня 2012 г.). Ёсьць у заявах гэтага расейскага апазыцыянэра і пра знаёмыя постаці з таго, што зазвычай называецца “беларускай апазыцыяй”. Вось як напісалі пра гэта, напрыклад, у інтэрнэт-газэце Grani.Ru:

Лебедев в очередной раз заявил, что грузинский парламентарий Гиви Таргамадзе давно финансировал его работу. При этом, заметил он, сотрудничество было небезопасным. По утверждению Лебедева, в 2008 году власти Грузии, желая улучшить отношения с Минском, рассказали белорусскому КГБ “обо всех спонсированных ими акциях и сдали всех белорусских оппозиционеров”. Тем не менее он продолжил работать с Таргамадзе. “Это были такие возможности... У них есть деньги. Для нас, для левых, это редкость”, — пояснил Лебедев такое решение. Предположение журналиста о том, что сотрудничество с такими людьми сомнительно с моральной точки зрения, осужденный отмел. “Всякая копейка на борьбу с режимом священна”, — заявил он.

Літаральна на наступны дзень адгукнулася на лебедзеўскія заявы і беларуская рэдакцыя Радыё Свабода матэр'ялам вядомага “адваката ўсіх нявінна пакрыўджаных” Ю. Дракахруста. Матэр'ял называецца “Справа Бяляцкага-2: ці выдаваў Тбілісі Менску зьвесткі пра беларускую апазыцыю?” Цытаваць мы гэты тэкст ня будзем, бо кожны можа яго прачытаць цалкам. Зазначым толькі, што йдзецца якраз пра згаданую “копейку на борьбу с режімом”. У наступным матэр'яле на тую ж тэму (“Грузіны да беларускай апазыцыі ня маюць дачыненьня”) менскія апазыц-дзеячы А. Мілінкевіч, А. Лябедзька, В. Сіўчык, М. Пашкевіч, А. Атрошчанкаў і нават генэрал В. Фралоў ў адказ на заявы Лебедзева кажуць, што Лебедзева ня ведаюць і грошай не атрымлівалі. Цяжэй за ўсё было, мабыць, Лябедзьку, які мусіў зноў даваць справаздачу за 4 мільёны даляраў “на барбу” у 2005 г. Эпізод пра мільёны ў відэароліку ён назваў “фальшыўкай”. Цалкам магчыма. Але хто ж гэта яе зрабіў, тую фальшыўку? Ці ж не таварышы па “барацьбе”?

У чарговы раз мы становімся сьведкамі “надзвычайнай апэратыўнасьці” белрэдакцыі РС. Яны раптам пачалі актыўна займацца стварэньнем тэкстаў пра Лебедзева, капейку і мясцовых апазыц-дзеячаў толькі пасьля таго, як шыла вылезла з маскоўскага стога і пра гэта загаманіла ўся Расея. Цікава таксама, чаму для матэр'яла Ю. Дракахруста абралі такі дзіўны тытул пра “Бяляцкага-2”? Гэты пэрсанаж зусім не зьяўляецца галоўным у разаблачэньнях і тэарэтызаваньнях. Чаму не назвалі, напрыклад, “Лябедзька-2”? Назваць “Бяляцкім” мабыць было прасьцей, пэрсанаж знаходзіцца за кратамі і ня можа апэратыўна адрэагаваць на заблытваньне слухачоў-чытачоў?

Патрыёты-фронтаўцы даўно тлумачылі нашаму грамадзтву і нават самым апазыц-пэрсанажам, што гульні ў дружбу і супрацоўніцтва з фэномэнам пад назовам “руская апазыцыя” кепска пахнуць і да дабра не давядуць. Але якраз вядома, што “грошы ня пахнуць”, а вялікія і халяўныя грошы дык нават “благоуханны”. Толькі вось потым апраўдвацца прыходзіцца. Ну і што, яны апраўдаюцца ў чарговы раз ды й зноў — “за работу, товарищи!” Тым больш, што з Масквы ніхто не прапануе зрабіць харакіры, нават палітычнага. Толькі вось настрой ужо сапсаваны. Псэўдаапазыцыйны маскоўскі абшчак трашчыць, дае ўцечкі і чаго яны там яшчэ могуць панарасказаць! Сапраўды, цяжкая гэтая справа — “барба”...

Сяргей Камароўскі