АБ АНТЫКАНСТЫТУЦЫЙНЫМ РАШЭНЬНІ ПРА РАЗЬМЯШЧЭНЬНЕ РАСЕЙСКАЙ ВАЕННАЙ БАЗЫ Ў БЕЛАРУСІ

posted May 18, 2013, 3:55 AM by Адміністратар Навін   [ updated May 18, 2013, 3:56 AM ]
(Заява)

Змова А. Лукашэнкі і кіраўніцтва Расеі аб стварэньні ў Беларусі пад Баранавічамі расейскай ваеннай базы зьнішчальнай і стратэгічнай авіяцыі супярэчыць карэнным нацыянальным інтарэсам беларускага народа, зьяўляецца антыканстытуцыйным рашэньнем, адчыняе дарогу да ваеннай акупацыі Беларусі.

Кіраўніцтва ўлады, якое прымае такое антынацыянальнае рашэньне, нясе адказнасьць перад народам Беларусі па самым высокім кошце. Чужыя ваенныя базы не павінны існаваць на тэрыторыі нашай Айчыны.

12 траўня 2013 г.

Сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ

г. Менск.