МАСКОЎЦЫ ВЫСТАЎЛЯЮЦЬ НАПАКАЗ НАШАЕ НЯШЧАСЬЦЕ

posted May 25, 2013, 10:06 AM by Адміністратар Навін   [ updated May 25, 2013, 10:07 AM ]
На поўным сур'ёзе маскоўская інтэрнэт-газэта Lenta.ru зьмясьціла “навіну зь Беларусі”. “Навіна” прысьвечана “дню піянэрыі, якога ўжо нідзе на планэце няма”. Маўляў, ёсьць толькі ў беларусаў. Вось гэтае паведамленьне:

Всегда готовые

Белоруссия отметила очередной День пионерской дружбы

19 мая в Белоруссии отметили День пионерской дружбы. Несмотря на то что после распада СССР пионерское движение практически на всем постсоветском пространстве сошло на нет, в Белоруссии на сегодняшний день насчитывается более полумиллиона пионеров и октябрят, объединенных в три с половиной тысячи дружин. “Сохраняя лучшие традиции советской пионерии, овеянные духом дружбы, романтики, добрых дел, Белорусская республиканская пионерская организация стала современной, динамичной, привлекательной более чем для полумиллиона ребят, которые сегодня являются ее членами”, — заявлял президент Белоруссии Александр Лукашенко в 2010 году, поздравляя республиканскую пионерскую организацию с 20-летием. За год до этого в пионеры была принята внучка белорусского лидера — Виктория. “Лента.ру” представляет галерею, посвященную пионерскому движению в Белоруссии. Фотографии Сергея Гудилина.


У “фотагалерэі” бачна, як акупанцкі небеларускі рэжым замбуе маскоўскім бальшавізмам нашых дзяцей. Гэта падаецца як “прагрэсіўнае прытрымліваньне лепшых традыцый”. Адчуваецца, што фатограф і маскоўская рэдакцыя хацелі б стварыць уражаньне, што ў нашай краіне ў моладзі не засталося ніякага духоўнага жыцьця, апроч гэтага навязанага піянэрскага сурагата. Цяжка глядзець на гэтыя фота. Маскве вельмі хацелася б, каб увесь сьвет паверыў, што наш народ з галавой акунуўся ў маскоўскі маразм і нават не спрабуе супраціўляцца.

Беларусы, трэба ратаваць нашых дзяцей ад гэтай збачэнскай акупанцкай ідэалогіі! Вяртаймася да Хрыста, да роднай беларушчыны!

Валеры Буйвал