АГЛЯД ЗАМЕЖНАГА ДРУКУ (24-26.05.2013)

posted Jun 4, 2013, 8:02 PM by Адміністратар Навін   [ updated Jun 4, 2013, 8:02 PM ]
Плады дурной палітыкі

24 траўня 2013 г. чэшская газэта “Hospodarske Noviny” паведаміла з Лёндану. Пасажырскі самалёт пакістанскіх авіяліній на падлёце да Лёндана паведаміў, што на борце ўзьнікла канфліктная сытуацыя і ёсьць пагроза пасажырам. У неба падняліся два самалёты-зьнішчальнікі брытанскай арміі і суправаджалі самалёт да пасадкі. Там самалёт атачыла паліцыя і затрымала двух пакістанцаў.

Наш камэнтар: Зусім нядаўна, колькі гадоў таму на кожным рогу ў Брытаніі чуўся штучна-аптымістычны шум пра “мільцікультурнае грамадзтва” і “шматрасавую супольнасьць”. Паліцыя хадзіла па вуліцах без агнястрэльнай зброі (і была бездапаможная пры нападах злачынцаў). Потым былі тэракты, выбухі, нядаўняе забойства экзатычнымі “суайчыньнікамі” маладога жаўнера ў Лёндане. Цяпер брытанская паліцыя езьдзіць на браневіках, абвешаная аўтаматамі, страляе па кожным, хто ад яе ўцякае. Як бачым, армія таксама падключылася да справы. А папярэджвалі Чэрчыль і іншыя разумныя асобы, што нельга з сваёй краіны рабіць стракаты балаган.

Алесь Хадасевіч


Атрады самаабароны ў Швэцыі

25 траўня 2013 г. нарвэжская газэта “Aftenbladet” апублікавала артыкул пад тытулам “Правыя экстрэмісты ўтварылі атрады самаабароны ў Швэцыі”. Каля 200 апранутых у чорнае швэдаў езьдзілі на машынах па прыгарадах Стакгольма, дзе апошнімі днямі маладыя імігранты наладжваюць падпалы і пагромы. 18 правых экстрэмістаў схапіла паліцыя і вывезла на паліцэйскіх аўтобусах.

Наш камэнтар: Газэта называе гэтых людзей “экстрэмістамі”. Мы мяркуем, што швэдскае грамадзтва называе іх інакш. Калі дзяржаўныя структуры запусьцілі ў краіну сотні тысячаў чужынцаў і не даюць рады ахоўваць ад іх грамадзтва, школы, аўтапаркі і г.д., то людзі пачынаюць ствараць атрады самаабароны...

Алесь Хадасевіч


Агрэсія збачэнцаў

25 траўня 2013 г. славацкая газэта “Hospodarske Noviny” напісала пра шэсьце гомасэксуалістаў і лесбаў у Кіеве. 100 актывістаў прайшлі каля 250 мэтраў у цэнтры горада. Паліцыя іх пільна ахоўвала, бараніла ад хрысьціян, якія спрабавалі спыніць іх. Адзін з хрысьціянскіх дэманстрантаў гукаў праз гукаўзмацняльнік: “Україна — не Амэрыка, Кіеў — не Садома!” Адна з арганізатарак шэсьця Олэна Сямёнава сказала журналістам: “Гэтая акцыя будзе ўпісана ў гісторыю Украіны як адна з ключавых падзеяў у змаганьні за роўныя правы людзей...”

Наш камэнтар: Дзякуй Богу, садомаў і гамораў у Кіеве было каля ста, а паліцыя бараніла іх ад хрысьціян, якіх значна больш. Паўсюль ідзе змаганьне супраць панаваньня збачэнцаў.

Алесь Хадасевіч


Іх ня будзе

25 траўня 2013 г. польская газэта “Gazeta Wyborcza” напісала з Берліна. Там працягваюцца дыскусіі на тэму неабходнасьці забароны сымволікі ГДР. 9 траўня ў берлінскім Трэптаў-парку сабралося некалькі дзесяткаў афіцэраў-вэтэранаў паліцыі, арміі і спэцслужбаў ГДР. Яны мелі на сябе мундзіры тае пары і прамаршаравалі каля помніка жаўнерам Чырвонай арміі пад сваімі былымі сьцягамі. Грамадзтва ўспрыняло гэта як правакацыю і зьдзек з ахвяраў камуністынага рэжыму.

Наш камэнтар: У вызваленай ад акупанцкага рэжыму Беларусі ня будзе такіх парадаў антыбеларускіх настальгікаў. І доўгіх дыскусій зь імі ня будзе.

Юрка Марозаў


Марны лёс

25 траўня 2013 г. швайцарская газэта “Neue Zuercher Zeitung” таксама фрагмэнт швайцарскай гісторыі. Распавядаецца аб перасяленьні ў Бэсарабію ў 1822 некалькіх швайцарскіх сем'яў. Яны займаліся сельскай гаспадаркай.

Наш камэнтар: Малдова, Букавіна, Бэсарабія — рэгіёны, багатыя культурай і гісторыяй. Усе, хто жыў і працаваў на гэтай зямлі, — румыны, грэкі, баўгары, немцы, швайцарцы, — упрыгожылі і ўзбагацілі яе. Адна масква прывяла сюды свае танкі, сваіх цароў і леніных, сваё беспрабуднае п'янства і ардынскую агрэсію. Нават і цяпер трымаецца ў акупаванай правінцыі Малдовы за Днястром і марыць аб рэваншы. Што й казаць, марны лёс.

Алесь Хадасевіч


Лібэральная хімера

26 траўня 2013 г. аўстрыйская газэта “Der Standart” напісала з Парыжа. Там невядомы ў арабскім строі напаў ззаду да 23-гадовага французкага жаўнера і цяжка параніў яго нажом. Па трывозе паднятыя антытэрарыстычныя аддзелы.

Наш камэнтар: Лібэральная хімера “шматкультурнага грамадства” прывяла яшчэ да адной трагедыі на глебе нянавісьці.

Юрка Марозаў