ХЛУСЯЦЬ

posted Jun 4, 2013, 8:04 PM by Адміністратар Навін   [ updated Jun 4, 2013, 8:04 PM ]
24 траўня Радыё Свабода выдала адказ некалькіх асобаў на заклік Зянона Пазьняка быць пільнымі перад “мерапрыемствам у Курапатах кшталту лукашысцкага суботніка”. Адказ атрымаўся “поўны гнева”. Выказаліся Ю. Губарэвіч з “За свабоду”, Р. Кастусёў з псэўда-БНФ і А. Дзімітрыеў з “Говправду”. Яны казалі пра “манаполію КХП-БНФ”, “навешваньне ярлыкоў”, сваім удзеле ва ўсталёўваньні крыжоў і пра тое, што “не рабілі з гэтага піяру”.

У сувязі з гэтым мусім нагадаць, што згаданых трох асобаў, якія выступілі з пазыцыі пакрыўджаных недаверам, мы ніколі ня бачылі на тэрыторыі Курапацкай сьвятыні. Ніколі на працягу чвэрці стагоддзя пасьля адкрыцьця Зянонам Пазьняком праўды пра трагедыю Курапатаў. У абаронцаў Курапатаў застаецца недавер да гэтых асобаў і да тых, хто стаіць за імі.

У тым жа сюжэце РС выказваўся Р. Раманоўскі (“Нас не цікавяць палітычныя ідэі. Нас цікавяць толькі тыя людзі, у якіх прачынаецца адчуваньне патрэбнага стаўленьня да гэтай трагічнай памяці...”). Гэтаму спадару мы нагадваем наступнае: нас таксама цікавяць гэтыя людзі, “у якіх прачынаецца адчуваньне”. Але мы ня можам давяраць людзям, “адчуваньне” якіх пачынаецца з хлусьні і дэзынфармацыі (а яшчэ раней — з правыкацыяў у Курапатах).

Валеры Буйвал, Алесь Чахольскі